Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Сябры!

17 красавіка а 18.00 
адбудзецца вечар памяці беларускага паэта
Барыса Жанчака
і прэзентацыя ягонай кнігі "Хлеб веры"!

 

Барыс Жанчак нарадзiўся 20 жнiўня 1937 года ў вёсцы Сенiца Мiнскага раёна. Скончыў у 1962 годзе філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) БДУ. Настаўнiчаў на Брэсчыне i ў Мiнску, апошнiя 25 гадоў да выхаду на пенсію працаваў галоўным рэдактарам радыё-часопіса “Таварыш” Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Аўтар 7 паэтычных зборнікаў, змешчаных iм асабiста на сайце www.languages.miensk.com/zancak. 

Пры жыццi паэта ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» была выдадзена кнiга «Некалi потым» (1993 год). Да выхаду сваёй новай кнiгi, кнiгi паралеляў «Хлеб веры», аўтар не дажыў, паспеўшы толькі падрыхтаваць яе да друку.

На вечарыне памяці паэта і  прэзентацыi кнiгi «Хлеб веры» сябры i паплечнiкi яго – паэты, лiтаратуразнаўцы,мастакі – паспрабуюць узнавіць вобраз паэта і прыцягнуць увагу грамадскасці да ягонай творчасцi. Лейтматывам творчасцi Барыса Жанчака з’яўляецца любоў да сваёй Бацькаўшчыны – Беларусі,  яе мовы, гісторыі і культуры. У «кнiзе паралеляў» аўтар дэманструе выключнае валоданне родным яму беларускiм словам, паралельна ствараючы расейскамоўны своеасаблiвы самапераказ, часам пачуццёвыя супадзенні, а то і варыяцыі на азначаную тэму. Паэзiя Барыса Жанчака шматпланавая, іншы раз вобразна ўскладнёная, фiласафiчная, не заўсёды расшыфровываемая. Прафесiяналы ад лiтаратуры, прадстаўнікі культуры паспрабуюць прааналізаваць гэты непаўторны ўклад у беларускую паэзію.

 

 

Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна
Гікалы, 4 (ст.м. Плошча Якуба Коласа, выйсце ля ЦУМа)
Актавая зала (1 пав.)

Уваход вольны!
Прыходзьце самі і клічце знаёмых!