Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Віртуальная выстава Аддзелу краязнаўчай літаратуры (2 пав.)

"Айчынная вайна 1812 года на тэрыторыі Беларусі"

 
Міжнароднае становішча ў Еўропе напярэдадні вайны. Захапіўшы ўладу ў Францыі, Напалеон пачаў відавочна праяўляць свае прэтэнзіі на сусветнае панаванне. У ходзе войн 1796 1809 гг. Францыя падпарадкавала амаль усе краіны Заходняй Еўропы, за выключэннем Англіі і Швецыі. Такая сітуацыя пагражала інтарэсам Расійскай імперыі. Расія актыўна ўдзельнічала ў ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. Але ў вайне 1805 1807 гг. кааліцыя пацярпела паражэнне. Аўстрыя і Прусія сталі сатэлітамі Францыі. Англіі Напалеон абвясціў кантынентальную блакаду і прымусіў далучыцца да яе ўсе заваяваныя ІМ дзЯржавы. Расія таксама вымушана была заключыць у 1807 г. Тьільзіцкімір, які меў антыбрытанскую накіраванасць. Згодна з гэтым дагаворам, Напалеон стварыў з польскіх зямель, што належалі Прусіі, Герцагства Варшаўскае, васальную Францыі дзяржаву на мяжы з Расіяй. Расіі Напалеон навязаў Беластоцкую акругу з мэтай паглыбіць рускапрускія супярэчнасці. Герцагства Варшаўскае Напалеон выкарыстоўваў у якасці свайго плацдарма на выпадак вайны з Расіяй. Ён нават пагражаў Аляксандру I, што гатовы аднавіць Польшчу ў межах 1772 г.
 
Да пачатку 1810 г. адносіны паміж Францыяй і Расіяй яшчэ больш абвастраюцца, і краіны пачынаюць рыхтавацца да вайны. Узрастае ваенны бюджэт Францыі, яе войска папаўняецца навабранцамі. Напалеон сцягвае свае войскі ў Прусію і Герцагства Варшаўскае, пастаянна павялічвае іх кантынгент. Адначасова ён стварае з суседзямі Расіі Аўстрыяй і Прусіяй ваенны саюз, абяцаючы ім пашырыць свае тэрыторыі за кошт зямель, якія ўваходзяць у склад Расіі. У лютым 1812 г. Напалеон заключыў дагавор з Прусіяй, а ў сакавіку з Аўстрыяй. Прусія абавязалася выставіць 20 тыс. салдат, Аўстрыя 30 тыс, перадаць іх пад французскае камандаванне і паставіць усё неабходнае для забеспячэння саюзнай арміі. Армія Герцагства Варшаўскага ўжо ў сакавіку 1811 г. налічвала 60 тыс. чалавек. Такім чынам, супраць Расіі Напалеон здолеў выставіць 647 158 чалавек войска і 1372 гарматы.
 
Падрыхтоўка Францыі да вайны не была тайнай для Расіі. Расійскі ўрад рыхтаваўся да абароны. Буйным поспехам расійскай дыпламатыі напярэдадні вайны стала заключэнне саюзных дагавораў са Швецыяй, Вялікабрытаніяй і Іспаніяй. Перамога Расіі ў рускатурэцкай вайне 1806 1812 гг. і БухаРэсцкі мірны дагавор, заключаны ў маі 1812 г., знялі пытанне аб магчымасці ўдзелу Турцыі ў вайне на баку Францыі.
Падрыхтоўка Расіі да вайны і сацыяльнапалітычная стуацыя ў заходніх губернях. Тэрыторыя Беларусі і Літвы Разглядалася расійскім камандаваннем у якасці будучага галоўнага тэатра ваенных дзеянняў. Таму ўрад прыняў шэраг МеР для яе ўмацавання ў інжынерных і інтэнданцкіх адНосінах. У жніўні 1810 г. было вырашана пабудаваць ваенныя Цьітадэлі ў Бабруйску і Дынабургу і ваенны лагер каля Дрысы, а каля Барысава масты праз Бярэзіну. У будаўніцтве гэтых °арончых збудаванняў актыўны ўдзел прымала насельніцтваБеларусі. Напрыклад, на работы па пабудове Дрысенскага ваеннага лагера кожны дзень прыцягвалася каля 2500 чалавек.
У ваеннастратэгічных планах расійскага камандавання 6еларускія землі адыгрывалі значную ролю ў бягучым забеспячэнні палявых рэгулярных войск, якія тут дыслацыраваліся стварэнні харчовафуражных запасаў, пастаўцы для арміі коней, транспартных сродкаў і іншых неабходных для арміі рэчаў. Ішло таксама камплектаванне расійскай арміі. Толькі за 1811 г. з пяці беларускіх губерняў у расійскія войскі паступіла 14 750 рэкрутаў, а разам з наборам 1808 1810 гг. агульная колькасць рэкрутаў з Беларусі складала некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.
 
Падрыхтоўка да вайны ўскладнялася супярэчнасцямі ў палітычным настроі беларускалітоўскага грамадства, у першую чаргу ў асяроддзі шляхецкага саслоўя. Дэмакратычныя шляхецкія, мяшчанскія, інтэлігенцкія колы арыентаваліся на Напалеона. Вялікая колькасць шляхецкай моладзі яшчэ з часоў вайны 1809 г. эмігрыравала ў Герцагства Варшаўскае і паступіла служыць у польскае войска. Прынятыя ў гэтай сувязі расійскімі ўладамі захады (секвестр і канфіскацыя маёмасці, судовыя прыгаворы) асаблівага поспеху не мелі.
Аднак пераважная большасць шляхты з асцярогай глядзела на сацыяльныя рэформы ў герцагстве, асабліва на адмену прыгоннага права. Для многіх шляхціцаў імя Напалеона было непарыўна звязана з Французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Частка арыстакратаў і буйных землеўладальнікаў звязвала свае надзеі на аднаўленне элементаў "літоўскай" дзяржаўнасці (ВКЛ) у саюзе з Расіяй і на чале з Аляксандрам I.
 
У сваю чаргу, для забеспячэння падтрымкі з боку дваранства Літвы і Беларусі напярэдадні вайны з Францыяй імператар Аляксандр I істотна знізіў падаткі, якія паступалі ў казнуз тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага, а таксама вЫ' казаў жаданне аднавіць цэласнасць краю пад уладай Расіь У 1811 г. магнаты М. Агінскі, К. Любецкі, К. Плятэр, К. Лю* бамірскі, С. Грабоўскі па даручэнні імператара падрыхтаваЛі праект Палажэння аб кіраванні аўтаномным Вялікім княсіП' вам Літоўскім. У склад апошняга планавалася ўключыць усС тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Расіі. Пер' шым крокам на шляху да аўтаноміі павінна было стаць ао* вяшчэнне Маніфеста Вялікага княства Літоўскага. Паступова на працягу 10 гадоў, прадугледжвалася асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак у вышэйшым расійскім кіраўніцтве гэты праект разглядалі як спробу разлзялення і аслаблення імперыі, таму яго ажыццяўленне адкладвалася.
 
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. расійскас войска на заходняй мяжы імперыі складалася з трох армій і трох асобных карпусоў. 1я Заходняя армія на чалез ваенным міністрам М.Б. Барклаем дэ Толі (120,2 тыс. чалавек і 580 гармат) дыслацыравалася ў Віленскай губерні, па лініі Расоны Ліда, і прыкрывала Пецярбургскі напрамак. 2я Заходняя армія пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі П.І. Баграціёна (49,4 тыс. чалавек і 180 гармат) знаходзілася ў Гродзенскай губерні, паміж Нёманам і Бугам, і засланяла Маскоўскі напрамак. 3я Заходняя армія на чале з генералам ад кавалерыі А.П. Тармасавым (44,2 тыс. чалавек і 168 гармат) была размешчана каля г. Луцка ў Валынскай губерні і закрывала Кіеўскі напрамак. Акрамя таго, пад Рыгай знаходзіўся асобны корпус генераллейтэнанта I. Эсена (38,1 тыс. чалавек), каля Тарапца рэзервовы корпус генералад'ютанта Я. МелераЗакамельскага (27,5 тыс. чалавек) і войскі генераллейтэнанта Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек). Рускія арміі былі размешчаны на фронце ў 600 км і аказаліся адарванымі адна ад другой на 100200 км (план дыслакацыі распрацоўваў саветнік АляксанДра I прускі генерал К. Фуль). Такі план мог прывесці да разгрому рускіх армій паасобку, на што і разлічваў Напалеон.
 
У ноч на 12 нэрвеня 1812 г. пачалася пераправа арміі Напалеона на праз Неман. Адразу быў заняты г. Коўна. Напалеон спадзяВаўся разбіць рускія войскі ў прыгранічных раёнах і прымусіць Расікэ заключыць мір. Расійскае камандаванне на нарадзе ў Дрьісенскім лагеры прыняло рашэнне не ўступаць у рашаючую оітву да аб'яднання 1й і 2й армій у Віцебску. Армія М.Б. Баркдэ Толі адыходзіла на Віцебск праз Вільню Свянцяны Дрьісу Полацк. Каб прыкрыць Пецярбургскі напрамак, у Дрьісенскім лагеры быў пакінуты корпус П.Х. Вітгенштэйна.
асабліва цяжкім становішчы апынулася армія П.І. Баграціёна, адступала ў напрамку Ваўкавыск Слонім Навагрудак 
 
Ваенныя дзеянні ў Беларусі восенню 1812 г. 22 ліпеня 1812 г. 1я і 2я рускія арміі злучыліся ў Смаленску, а 45 жніўня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціў больш за 14 тыс. чалавек. Нягледзячы на гэта, рускія войскі вымушаны былі пакінуць горад. 3 8 жніўня рускую армію ўзначаліў М.І. Кутузаў. Генеральная бітва адбылася 26жніўня каля в. Барадзіно. На Барадзінскім полі супраць французаў актыўна змагаліся ўраджэнцы Беларусі. Так, вядомыя Баграціёнавы флешы абаранялі чатыры палкі 3й пяхотнай дывізіі, сфарміраваныя на Віцебшчыне, а 24я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеўскага.
Ясвіж Магілеў. Яна страціла сувязі з асноўнымі рускімі войСКамі і праследавалася французскай арміяй. 16 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. У той Дзень сюды прыехаў Напалеон. У чэрвені ліпені адбыліся жорсткія баі каля вёсак Вароны, Закрэўшчына, Гудзявічы Гродзенскай губерні, пад мястэчкамі Вішнева, Карэлічы Віленскай губерні, паблізу мястэчак Мір і Раманава Мінскай губерні, каля мястэчка Астроўна і вёскі Кукавячыны Віцебскай губерні, пад Клясціцамі каля Полацка. 15 ліпеня А.П. Тармасаў разбіў пад Кобрынам саксонскі корпус Ж. Рэнье і знішчыў больш за 6 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Аднак у ліпені 1812 г. расійскім арміям не давялося злучыцца ў раёне Віцебска, 6о іх апярэдзіў корпус Даву, які заняў Магілёў і перагарадзіў шлях каля вёскі Салтанаўка. Рускія войскі спрабавалі тут пераправіцца праз Днепр, але няўдала. Тады П.І Баграціен арганізаваў пераправу каля НоваБыхава і выратаваў іх ад разгрому. Сустрэча рускіх армій была прызначана ў Смаленску.
Акупацыйны рэжым французскіх улад. Амаль уся тэрыторыя Беларусі, за выключэннем паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Але ўжо на пачатку вайны напалеонаўская армія страціла да 150 тыс. чалавек (разам з хворымі і дэзерцірамі), у ёй пагоршылася дысцыпліна, шырока распаўсюдзілася марадзёрства. Напалеон вымушаны быў пакідаць значныя сілы ў гарнізонах, асабліва ў Вільні, Мінску, Віцебску.
 
Напалеон разлічваў, што значная частка літоўскабеларускай шляхты спадзяецца на аднаўленне пры яго дапамозе Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Каб яшчэ больш схіліць шляхту на свой бок, Напалеон распарадзіўся стварыць у захопленай Вільні Часовы ўрад Камісію Вялікага княства Літоўскага. Паўнамоцтвы Камісіі распаўсюджваліся на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць, якія былі ў хуткім часе ператвораны ў дэпартаменты з двайной (мясцовай і французскай) адміністрацыяй. Галоўныя пасады ў іх занялі французскія военачальнікі інтэнданты. 8 ліпеня 1812 г. генералгубернатарам Літвы быў прызначаны граф Дзірк ван Гогендорп, а ў кожным дэпартаменце дзейнічаў ваенны губернатарУ склад Камісіі ВКЛ увайшлі мясцовыя землеўладальнікі і палітычныя дзеячы: С. Солтан (старшыня), К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі, Я. Снядзецкі. Камісія павінна была вырашаць фінансавыя пытанні (збіраць падаткі і размяркоўваць бюджэтныя сродкі), арганізоўваць узброеныя сілы, фарміраваць жандармерыю і судовыя органы. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, "польскае праўленне". Расійскі герб быў заменены на польскага белага арла. Французскай арміі патрэбны былі салдаты і афіцэры, харчаванне, коні і фураж. Марыянетачны Часовы ўрад ВКЛ цавінен быў перш за ўсе забяспечваць усім гэтым войскі Нападеона. Напрыклад, паводле ўказа Часовага ўрада ад 13 ліпеня Віленскі і Мінскі дэпартаменты павінны былі паставіць па Зтыс. рэкрутаў, Гродзенскі 2,5 тыс, Беластоцкі 1,5 тыс. Быдо абвешчана аб рэквізіцыях, неабходных для папаўнення запасаў фуражу і харчавання для французскай арміі. 3 беларускалітоўскіх губерняў загадана было сабраць 3 млн пудоў жыта, 1,5 млн чвэрцяў аўса, па 2,5 млн пудоў сена і саломы, 160 тыс. галоў рагатай жывёлы. Такія аб'ёмы паставак былі непасільныя для насельніцтва.
 
Пытанне аб палітычнай будучыні ВКЛ засталося нявырашаным. Палякі заклікалі аднавіць Польскае каралеўства ў старых межах. Аднак Напалеон не спяшаўся з адказам, ён спадзяваўся на заключэнне міру з Аляксандрам I і не жадаў лішняй перашкоды. Да таго ж літоўскабеларуская шляхта марыла аб стварэнні самастойнай дзяржавы і не жадала аб'яднання з Польшчай. Менавіта таму Напалеон не далучыў тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага да Герцагства Варшаўскага, праігнараваўшы просьбы польскага сейма.
 
Адносіны розных слаёў насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г. Прыход французскай арміі насельніцтва Беларусі сустрэла неадназначна. Гараджане арганізоўвалі ўрачыстыя сустрэчы французам. Амаль уся шляхта ўспрымала Напалеона як вызваліцеля ад расійскіх захопнікаў. Каталіцкая царква таксама падтрымлівала Напалеона. Аднак па меры прасоўвання французскіх войск на ўсход Беларусі шляхта, асабліва ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, усе больш стрыМана выказвала свае пачуцці. Масавыя рэквізіцыі, недастаткова паважлівыя адносіны французаў да мясцовых органаў улады, ваенныя няўдачы прывялі да ахаладжэння ў адносінах шляхты Да французаў. Захапленне змянілася трывожным чаканнем.
 
Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян. Новая ўлада не толькі захавала прыгоннае права, але і павялічыла паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць аПошніх. Жыхары многіх беларускіх вёсак пакідалі хаты, Забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы, стваралі ў тыле акупантаў Партызанскія атрады. Актыўна дзейнічалі партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Кляўкі ў БарыУскім павеце, Варанкі ў Дрысенскім, Жарцы ў Полацкім па
веце і інш. Улічваючы адносіны сялян да акупантаў, 18 ліпеня ў Полацку Аляксандр I падпісаў маніфест аб скліканні народнага апалчэння. Трэба адзначыць, што ў чэрвені ліпені 1812 г. разам з выступленнямі сялян супраць французскай арміі шырока распаўсюдзіліся выступленні сялян супраць памешчыкаў.
 
Барадзінская бітва не прынесла перамогі ніводнаму з бакоў. Дзеля захавання арміі М.І. Кутузаў прыняў рашэнне пакінуць Маскву, якую хутка занялі французы. Напалеон прапанаваў Аляксандру I заключыць мір, але расійскі імператар не даў адказу. У кастрычніку 1812 г. французская армія пачала адступленне з Масквы, прычым па спустошанай Смаленскай дарозе. Пачалося вызваленне Беларусі. 7 кастрычніка 1812 г. ад французаў быў вызвалены Полацк, 26 кастрычніка Віцебск, 4 лістападаМінск, 9 лістапада Барысаў, 12 лістапада Магілёў.
 
У лістападзе 1812 г. каля в. Студзёнка непадалёку ад Барысава французам быў нанесены завяршальны ўдар. Пры пераправе праз Бярэзіну загінула 20 тыс. іншаземных захопнікаў. 50 тыс. трапілі ў палон. "Вялікая армія" фактычна перастала існаваць. Змерзлыя салдаты кідалі зброю і натоўпамі рухаліся да Вільні. Даручыўшы 23 лістапада ў Смаргоні камандаванне Мюрату, Напалеон кінуў армію і паехаў у Парыж.
Вынікі вайны для Беларусі. Вайна прынесла Беларус1 велізарныя людскія, матэрыяльныя і культурныя стратЫМногія гарады і вескі былі разбураны і знішчаны. Гарадское насельніцтва зменшылася ў 2 3 разы, у Мінску, напрыклад.3 11 200 да 3480 чалавек. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадар" ка амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. Паводле няпоўных звестак, страты Беларусі ад вайны
склалі каля 52 млн рублеў серабром. Пацярпелі ад французаў домнікі царкоўнага дойлідства: Сафійскі сабор у Полацку, Барьісаглебская царква ў Віцебску, Кацярынінскі храм у Мінску. Так, СвятаДухаў храм у Вільні быў ператвораны захопнікамі ў звычайную канюшню. Негатыўныя наступствы вайны 1812 г. адчуваліся ў Беларусі некалькі дзесяцігоддзяў.
 
Нягледзячы на ваенныя бедствы, у 1813 1814 гг. беларускія губерні не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, амаль не зменшыліся падаткі. Спадзяванні сялян на адмену прыгоннага права не здзейсніліся. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, у большасці захавала свае правы і прывілеі. Маніфестам Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. калабарацыяністам абвяшчалася "ўселітасцівейшае дараванне" і "вечнае забыццё" мінулага. Пачатыя да маніфеста канфіскацыі былі адменены, памешчыкам былі вернуты іх маёнткі.
 
У гонар перамогі расійскіх войск над арміяй Напалеона на тэрыторыі Беларусі пастаўлены помнікі ў Брэсце, Верхнядзвінску, Віцебску, Кобрыне, Маладзечне, Полацку, Друі, у вёсках Астроўна, Капцэвічы, Клясціцы, Паддубна, Салтанаўка, Студзенка і інш.
 

1\963072ба

63.3 (4Беи)5

С 179

Самусенко, Э. Г.

Беларусь и Отечественная война 1812 года: Исторические очерки и эссе / Э. Г. Самусенко. — Минск: Беларусь, 2012. — 183 с.: ил.

ISBN 978-985-01-0968-2

В книге на значительном фактическом материале рассказывается о боевых действиях на территории Беларуси, которая стала местом гибели почти половины наполеоновской армии. Автор описывает интересные случаи из жизни Барклая де Толли, Багратиона, Раевского, Сеславина, Кульнева и других участников военных действий 1812 г.

Для широкого круга читателей.

хостинг картинок

1\962509ба

63.3 (4Беи)5

Л 971

Лякин, В. А.

1812 год. Ратные поля Беларуси: хроника битв / В. А. Лякин. — Минск: А. Н. Вараксин, 2012. — 448 с.: ил.

ISBN 978-985-7035-21-2

В книге рассматривается ход боевых действий в 1812 г. на территории Беларуси, описаны и проиллюстрированы происходившие здесь сражения и крупные бои, приведены биографические данные их главных участников и характеристики противоборствовавших армий. Издание рассчитано на широкий круг читателей и может служить путеводителем по местам былых битв.

хостинг картинок

1\969253ба

63.3 (4Беи)5

Б 43

Беларусь и война 1812 года: Документы / сост. А. М. Лукашевич, Д. Л. Яцкевич; редкол.: В. И. Адамушко (гл. ред.) [и др.]. 2-е изд. — Минск: Беларусь, 2013. — 559 с., [16] с.: ил.

ISBN 978-985-01-1017-6

Представлены 135 ранее не публиковавшихся документов из Национального исторического архива Беларуси и Национального исторического архива г. Гродно. Каждый документ сопровождается соответствующими археографическими характеристиками: редакционным заголовком, легендой, текстуальными примечаниями, комментариями, именным и географическим указателями.

Для научных работников, студентов, краеведов, всех тех, кто интересуется историей Беларуси.

хостинг картинок

1\962510ба

63.3 (4Беи)5

Т 191

Тарас, А.

1812 год — трагедия Беларуси / Анатоль Тарас. — Рига: Институт беларуской истории и культуры, 2012. — 248 с.: ил. — (Неизвестная история).

ISBN 978-9984-897-06-6

Автор показывает, какие страшные бедствия принесла война 1812 г. на земли Беларуси: гибель четверти населения «белорусских губерний» в результате военных действий, голода и эпидемий; колоссальные разрушения в городах и в сельской местности; полный развал экономики; деморализация всех слоев населения. Для многих читателей станет открытием тот факт, что в страданиях наших предков были повинны не только завоеватели-французы, но и российские власти, и что для белорусов война 1812 г. не была «Отечественной».

хостинг картинок

1\962588ба

63.3 (4Беи)5

Л 84

Лукашевич, А. М.

Памятники и памятные места 1812 года в Беларуси / А. М. Лукашевич. — Минск: Харвест, 2012. — 288 с., 16 л. вкл.

ISBN 978-985-18-0997-0

В монографии рассматриваются малоисследованные в историографии вопросы увековечения событий войны 1812 г. на белорусских землях: история создания фортификационных сооружений, отношение к памятниками 1812 г. в советское время, реконструкция и восстановление военных памятников в Республике Беларусь и др.

Книга адресована историкам, краеведам и всем, кто интересуется отечественной и военной историей.

хостинг картинок

1\971462ба

63.3 (2)5

Н 303

Народы России и Беларуси в год наполеоновского нашествия (1812) / Ю. А. Алексеев, В. Е. Ковалев и др. — Москва: Кучково поле, 2012. — 352 с., ил.

ISBN 978-5-9950-0276-5

В настоящей книге в обобщенном и систематизированном виде раскрывается предыстория и история Отечественной войны 1812 г. показаны грандиозные события, развернувшиеся на полях сражений в вооруженном противостоянии России и Франции. Значительное внимание уделено роли и месту в войне Беларуси, через территорию которой неприятель вторгся в пределы России. Наряду с описанием вооруженной борьбы и анализом военного искусства рассматриваются и военно-политические аспекты, особенности французского оккупационного режима на временно занятой территории, роль народных масс в общей победе над врагом. Уделено внимание и сохранению исторической памяти о героях и событиях той войны. Книга предназначена для всех, интересующихся отечественной военной историей.

хостинг картинок

1\964027ба

63.3 (2)5

Л 84

Лукашевич, А. М. Западный пограничный регион в военно-стратегических планах Российской империи (конец XVIIIв — 1812 г.): в 3 кн. Кн. 1: Политическая ситуация по данным служб разведки и контрразведки / А. М. Лукашевич. — Минск: ИВЦ Минфина, 2012. — 359, [16] с., ил.

ISBN 978-985-6993-82-7 (Кн. 1)

В работе рассматриваются малоисследованные в историографии вопросы оценки российским руководством политической ситуации в западных губерниях в 1801—1812 гг. на основании данных разведки и контрразведки, роли деятельности спецслужб на территории белорусских губерний Российской империи в период французско-русского сближения и конфронтации.

Книга адресована всем, кто интересуется вопросами отечественной и военной истории.

хостинг картинок

1\964028ба

63.3 (2)5

Л 84

Лукашевич, А. М.

Западный пограничный регион в военно-стратегических планах Российской империи (конец XVIIIв — 1812 г.): в 3 кн. Кн. 2: Изучение, инженерная и топографическая подготовка театра войны / А. М. Лукашевич. — Минск: ИВЦ Минфина, 2012. — 359, [16] с., ил.

ISBN 978-985-6993-83-4 (Кн. 2)

В монографии рассматриваются малоисследованные в отечественной историографии вопросы военно-инженерной и топографической подготовки белорусских земель как вероятного театра военных действий. Детально показано топографическое изучение белорусских земель, подготовка картографических материалов и обеспечение ими российских войск накануне войны 1812 г.

Книга адресована всем, кто интересуется вопросами отечественной и военной истории.

хостинг картинок

1\971929ба

63.3 (4Беи)5

Г 788

Грачев, Н. Н.

Живая память поля брани: иллюстрированная хроника баталии на Березине 1812 года / Н. Н. Грачев. — Минск: Белорусский Дом печати, 2013. — 320 с.: ил.

ISBN 978-985-6995-24-1

В книге в хронологической последовательности с использованием элементов художественного повествования раскрывается целостная панорама трагических событий на Березине, связанных с битвой между Великой армией Наполеона и Российской армией в ноябре 1812 г. Запечатлены фрагменты боевой биографии и личной жизни множества знаменитых и малоизвестных персоналий исторической эпохи.

хостинг картинок

1\964569ба

63.3 (4Беи-4Мин)5

Б 219

Балябин, А. А.

Борисов, Березина… Последняя надежда Наполеона / Александр Балябин; пер. на фр. яз. Т. В. Кожарина; пер. на англ. яз. М. А. Голденков; фот. А. В. Кренть, А. А. Зенков. — Минск: Четыре четверти, 2012. — 36 с.: ил.

ISBN 978-985-6995-24-1

В настоящем издании на основе изучения широкого круга исторических исследований и анализа документальных источников рассматриваются действия Наполеона накануне знаменитой переправы в Студенке и пребывание полководца в Борисове — городе, ставшем ключевой преградой на пути отступления Великой армии.

Издание адресуется преподавателям, учащимся, краеведам, а также всем, кто интересуется историей своего Отечества.

хостинг картинок

1\954545ба

63.3 (2)5

А 877

Архипов, А. м.

Историческое расследование. «Березина 1812. Правобережье без загадок» / А. М Архипов. — Екатеринбург: Астер-Ек, 2010. — 54 с.; ил.

ISBN 978-5-88425-264-6

Эта публикация позволит читателю достоверно и беспристрастно увидеть картину развития событий и истинного расположения противоборствующих сил 26—29 ноября 1812 г. на правобережье Березины.

Адресуется историкам и читателям, интересующимся военной историей.

хостинг картинок

1\971524ба

63.3 (4Беи)5

К 61

Колодеевские чтения: сборник материалов: 200-летию событий Войны 1812 года на Борисовщине посвящается / Борисовская центральная районная библиотека им. И. Х. Колодеева; сост: И. А. Карпова, А. А. Балябин, Л. Л. Тиханович. — Борисов: Борис. укр. типогр. им. 1 Мая, 2012. — 312 с.: ил.

ISBN 978-985-90304-1-3

Настоящий сборник подготовлен по материалам I, II и III Международных научно-практических конференций «Колодеевские чтения», проходивших в 2009—2011 гг. и посвящен событиям Войны 1812 г. на Борисовщине.

Сборник адресован всем, кто интересуется историей своего Отечества.

хостинг картинок

1\971525ба

26.891 (4Беи-4Мин)

П 37

Плавинский, А. С.

Латыгольская летопись / А. С. Плавинский. — Минск: Бизнесофсет, 2013. — 184 с.

ISBN 978-985-6939-66-5

Книга посвящена изучению шестивекового периода истории небольшого региона Вилейского района в пределах границ прихода Латыгольской церкви. В отдельной главе отражены события Войны 1812 г. в указанном регионе.

Книга рассчитана на широкий круг читателей.


Глядзець іншыя віртуальныя выставы