|
Вы здесь
Сябры!
З 22 траўня па 20 чэрвеня ў Аддзеле літаратуры па мастацтву (2 пав.) "Выстава адной карціны" - гэта цыкл выстаў прац беларускіх маладых, а таксама ўжо вядомых мастакоў, дызайнераў і проста творчых людзей, жадаючых падзяліцца сваім натхненнем і добрым настроем з астатнімі. Марына Галынская нарадзілася 21 студзеня 1964 года ў г. Мінску. У 1983 г. скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат ім. В.А.Ахремчика, у 1988 г. - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў С.Б.Баткаўскага, Л.М.Міронавай.
З 1984 г. удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах:
1996 г. -"Чарнобыль - боль, надзея", г.Менск,
1997 г. - міжнародная выстава "Дні беларускай культуры", г. Парыж (Францыя),
2002 г. - "Тэкстыль", г. Мінск,
2007 г. - выстава, прысвечаная 8 сакавіка, г. Мінск.
Чалец Беларускага звяза дызайнераў з 2000 г. Сярод асноўных прац: жывапіс, габелен у прыватных калекцыях Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Францыі.
Прагляд карціны даступны кожны дзень з 10.00 да 20.00 (акрамя суботы). Гікалы, 4 (ст.м. Плошча Якуба Коласа, выйсце ля ЦУМа)
Уваход вольны! |