Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Новые поступления в отдел краеведческой литературы за МАРТ 2016

 

ПРЫРОДАЗНАЎЧЫЯ НАВУКІ

 

1\981158ба

22.3г

Г 218

 

Гарэцкі, Р. Лісты жыцця і кахання / Радзім Гарэцкі. – Мінск : Тэхналогія, 2013. – 124 с., [8] арк. іл.

ISBN978-985-458-244-3.

 

Кніга прысвечана жыццю і вялікаму пачуццю кахання Гаўрылы Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі) і яго жонкі Ларысы Парфяновіч-Гарэцкай, што асвятлаецца галоўным чынам праз іх багатае ліставанне. Лісты падаюцца з захаваннем граматычных і арфаграфічных асаблівасцяў арыгіналаў.

Для ўсіх, хто цікавіцца жыццём і драматычным лёсам беларускай інтэлігенцыі ў ХХ стагоддзі.

 

1\984628ба

26.890 (4Беі)

П 326

 

Пінчук М. Аркадзь Смоліч: Найлепшы знаўца беларускай зямлі / М. Пінчук. – Мінск : “Харвест”, 2015. – 64 с. : мал. – (Серыя “200 выдатных дзеячаў беларускай культуры”)

ISBN978-985-18-3708-9.

 

Аркадзь Смоліч (1891 – 1938) – таленавіты навуковец, географ і эканаміст, краязнаўца, педагог, аўтар бессмяротнай “Геаграфіі Беларусі” (1919). Таксама ён адзін з бацькоў Беларускай Народнай Рэспублікі, міністр асветы, потым міністр сельскай гаспадаркі яе ўрадаў. У часы сталіншчыны Смоліч стаў ахвярай рэпрэсіяў, якія вынішчылі беларускіх інтэлектуалаў і прыхільнікаў незалежнасці Беларусі.

 

1\984626ба

26.890 (4Беі)

Ч-20

 

Чаракова, М. Гэта Беларусь, дзетка! / Маша Чаракова, Марта Чарнова; Пад рэдакцыяй Эндзі Браўн і Алёны Ліс. – Мінск : Харвест, 2015. – 96 с.: іл.

ISBN978-985-18-3797-3.

Вясёлы і разам з тым удумлівы і выкрывальны погляд на беларусаў, іх традыцыі і ментальнасць. “Гэта Беларусь, дзетка!” вывучае самыя разнастайныя аспекты штодзённага беларускага жыцця, даючы часам шакуючым і, падавалася б, нелагічным з’явам вельмі разумныя і прасякнутыя гумарам тлумачэнні.

“Гэта Беларусь, дзетка!” услаўляе Беларусь ад усяго сэрдца, але вачыма знешняга назіральніка, праліваючы святло на цудоўную культуру Краю блакітных азёр. Кніга – абсалютная неабходнасць для тых, хто мае беларускія карані, а таксама тых, хто хацеў бы давадецца пра гэту бясконца цікавую краіну. І не важна, адсюль Вы ці замежнік, калі вам падабаюцца гумар і дасціпнасць, гэта кніга – для Вас.

 

1\981655ба

26.890 (4Беі-4Гро)

Ч-975

 

Чыгрын, С. Слонім і ваколіца : гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі / Сяргей Чыгрын. ‑ Мінск : Кнігазбор, 2014. – 376 с.

ISBN978-985-7089-98-7.

 

Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Слонмшчыне, яе гісторыі і помнікам, а таксама знакамітым людзям, якія адсюль родам.

 

1\981646ба

26.890 (4Беі-4Гро)

Б 958

 

Быховцев Н.И. Волковыщина: 120 лет в Российской империи (1795-1915) / Н. И. Быховцев. – Минск : Смэлток, 2015. – 806 с.

ISBN978-985-6998-59-4.

 

В книге в научно-популярной форме анализируются различные стороны и аспекты истории Волковыщины за время вхождения её в состав Российской империи с 1795 года по 1915 год. Для написания книги автор в основном использовал архивные документы из Исторического архива Беларуси в Гродно, большинство из которых публикуется впервые.

 

 

 


ГІСТОРЫЯ

 

1\981656ба

63.1 (4Беі)

К 289

 

Касцюк, М.П. Шлях да ісціны: гістарычная навука Беларусі ў канцы ХХ ‑ пачатку ХХІ ст. / М.П. Касцюк. ‑ Мінск : Экоперспектива, 2015. – 250 с.

ISBN978-985-469-455-9.

 

Развіццё гістарычнай навукі – складаны працэс, асабліва ў пераходныя перыяды. З пачатку 1990-х г. Рэспубліка Беларусь фарміравалася як маладая, суверэнная дзяржава. Разам з дадзеным працэсам адбывалася станаўленне беларускай гістарычнай навукі, заснаванай на ўласным поглядзе на сваё мінулае. Аб гэтым гаворыцца ў прапаноўваемым выданні.

Адрасуецца студэнтам, гісторыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца мінулым нашай Бацькаўшчыны.

 

1\984615ба

63.521

К 17

 

Калачова І.І. Сям’я і шлюб беларусаў у гістарычнай рэтраспектыве і перспектыве / І. І. Калачова. – 2-е выд., дап. – Мінск : РІВШ, 2015. – 144 с.

ISBN978-985-500-841-6.

 

У навуковае выданне ўключаны выбраныя творы аўтара, у якіх знайшлі адлюстраванне пытанні стану і дынамікі этнакультурных працэсаў у сям’і беларусаў, характару іх функцыянавання ў традыцыйным і сучасным грамадстве (другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.). Праблематыка выдання адпавядае сучасным запытам: інстытут сям’і і бацькоўства падвяргаецца пагрозам і выклікам часу, што разбуральна ўздзейнічае на новыя пакаленні. У прапанаваных працах аўтар паслядоўна раскрывае патэнцыял сямейных традыцый беларускага народа, ролю каштоўнасных арыентацый папярэдніх пакаленняў у забяспячэнні пераемнасці.

Адрасавана шырокаму колу чытачоў: навуковым супрацоўнікам, маладым вучоным, гісторыкам, этнолагам, педагогам, сацыяльным педагогам, арганізатарам маладзёжных праграм і праектаў, маладым сем’ям, бацькам і дзецям, усім тым, хто цікавіцца пытаннямі сям’і і шлюбу.

 

1\981118ба

63.3 (4Беі)

К 787

 

Краўцэвіч, А.К.

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага : 1248—1377 гг. / Аляксандр Краўцэвіч. — Гародня : [Аляксандр Краўцэвіч] : Уроцлаў : [KolegiumEuropyWschodniejim. JanaNowaka-JeziorańskiegoweWrocławiu], 2015. — 302 с., [1] л. партр. — (Гарадзенская б-ка).

ISBN978-83-7893-121-8.

 

1\981610ба

63.3 (4Беі)4

Г 155

 

Галенчанка, Г.Я. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: гісторыя, даследаванні, выданні (кароткі нарыс) / Г. Я. Галенчанка ‑ Мінск : БелНДІДАС, 2014. ‑ 88 с.

ISBN978-985-6733-91-1.

 

Гэта кніга – кароткі і змястоўны даведнік па гісторыі і даследваннях Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага – галоўнай часткі архіва нашай старажытнай дзяржавы. Выданне ўключае спісы апублікаваных кніг Метрыкі ВКЛ, а таксама прац беларускіх і замежных даследчыкаў па гісторыі Метрыкі.

Прызначана для архівістаў, археографаў, гісторыкаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй XIV‑XVIIстст.

 

1\984618ба

63.3 (4Беі – 4Мін)

Б 694

 

Блінец, А.У. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады / Андрэй Блінец. ‑ Мінск : А.М. Янушкевіч, 2015. ‑ 130 с. : іл.

ISBN978-985-90346-5-7.

 

У кнізе гісторыка Андрэя Блінца распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб’ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае развіццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з’яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкраінскімі злучэннямі вясной 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вайны. У дадатках змешчаны шэраг малавядомых дакументаў XVIі XVIIIстст., некаторыя з іх друкуюцца ўпершыню.

Для ўсіх, хто цікавіцца ваенная гісторыяй Беларусі эпохі ранняга Новага часу.

 

1\981617ба

63.3 (4Беи)6-8

И 758

 

Иоффе, Э. Пантелеймон Пономаренко: «железный» сталинист / Эммануил Иоффе. ‑ Минск : Харвест, 2015. ‑ 256 c. : 82 ил.

ISBN978-985-18-3582-5.

 

Книга посвящена малоизвестным и неизвестным страницам жизни советского партийно-государственного деятеля П.К. Пономаренко (1902‑1984).

В 1938‑47 гг. он был первым секретарём ЦК компартии Белоруссии, в 1942‑44 гг. начальником Центрального штаба партизанского движения, в 1944‑48 гг. возглавлял правительство БССР. В 1948‑52 гг. Пономаренко занимал пост секретаря ЦК ВКП(б), а в 1952‑53 гг. был зампредом Совмина СССР.

Автор использовал рассекреченные фонды архивов и музеев Беларуси и России, интервью с людьми, близко знавшими Пономаренко, и многие другие источники.

 

1\981145ба

63.3 (4Беи)62

П 121

 

Павлов, В.П. Белорусы в европейском Сопротивлении / В.П. Павлов. ‑ Минск : Беларуская навука, 2015. – 479 с.

ISBN978-985-08-1823-2.

 

В книге впервые в отечественной историографии исследуется участие уроженцев Белоруссии в движении Сопротивления, которое развернулось в годы Великой Отечественной войны на оккупированной территории Европы. Приводится список активных участников движения Сопротивления, установленный автором.

Предназначена для научных работников, преподавателей, студентов, военнослужащих, а также всех, кто интересуется героями Великой Отечественной войны.

 

1\981113ба

63.3(4Беи)6

М 364

 

Махнач, М. Доўгая дарога да свабоды / Мікалай Махнач ; укладанне, літаратурная апрацоўка Михась Чарняўскі. ‑ Мінск : Тэхналогія, 2014. – 135 с.

ISBN978-985-458-251-1.

 

Гэтая кніга сваім сюжэтам нагадвае авантурны раман. Беларускі хлопец з Валожына, мабілізаваны ў 1941 годзе на лесараспрацоўкі ў Карэлію, прайшоўшы шмат выпрабаванняў, трапляе па нейкім часе – праз Сярэднюю Азію, Блізкі Усход, Афрыку і Апеніны‑ у Брытанію, а потым у Амерыку… Але гэта не мастацкая выдумка. Гэта праўдзівы жыццяпіс удзельніка Другой сусветнай вайны на заходнім тэатры ваенных дзеянняў. Бліскучая памяць аўтара ўзнаўляе мноства фактаў, імёнаў, лічбаў, трапных назіранняў. У дадатку да кнігі – не менш змястоўныя ўспаміны яго сястры, Валянціны Махнач-Слабодчыкавай, і выбранае ліставанне.

Для шырокага кола зацікаўленных чытачоў.

 

1\981635ба

63.3 (4Беи)6

Р 497

 

Рижский мир в судьбе белорусского народа. 1921‑1953 гг. В 2 кн. Кн. 1. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории / редкол.: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 593 с. : ил.

ISBN978-985-08-1753-2.

 

1\981636ба

63.3 (4Беи)6

Р 497

 

Рижский мир в судьбе белорусского народа. 1921‑1953 гг. В 2 кн. Кн. 2. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории / редкол.: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 335 с. : ил.

ISBN978-985-08-1759-4

 

Впервые в отечественной историографии подготовлено двухтомное издание, освещающее целый ряд сложных проблем отечественной истории. В историко-документальном очерке анализируются различные аспекты влияния Рижского мира 1921 г. и созданной им геополитической ситуации на исторические судьбы белорусского народа. Большая часть материалов вводится в научный оборот впервые.

Издание рассчитано на историков-исследователей, преподавателей, студентнов и всех, кто интересуется историей Беларуси.

1\981597ба

63.3 (4Беі)

Г 516

 

Гістарычна-археалагічны зборнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; [рэдкал.: А.А. Каваленя і інш]. ‑ Мінск : “Беларуская навука”, 2014. ‑ 352 с. ‑ (Вып. 29).

ISBN978-985-08-1771-6.

 

Інстытут гісторыі НАН Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. Дадзены выпуск прысвечаны 85-годдзю з дня заснавання Інстытута. У зборніку змешчаны артыкулы вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі, якія прааналізавалі найноўшыя дасягненні акадэмічнай гістарычнай навукі за апошнія пяць гадоў, паказалі найбольш знакавыя адкрыцці гісторыкаў, археолагаў і антраполагаў. У артыкулах вучоных з Беларусі, Расіі і Украіны раскрываюцца сучасныя  погляды на актуальныя праблемы айчыннай і замежнай гісторыі ад першабытнасці да сучаснасці.

Выданне разлічана на прафесійных вучоных-гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, шырокае кола чытачоў, якія неабыякава ставяцца да гістарычнага мінулага.

 

1\981197ба

63.3 (4Беі)

Н 308

 

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Том 2. Культура гарадоў Х – пачатку ХХ ст. / А.І. Лакотка [і інш.]; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 575 с. : іл.

ISBN978-985-08-1744-0.

 

У другім томе выдання “Нарысы гісторыі культуры Беларусі” разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі культуры беларускага горада. Кніга складаецца з пятнаццаці разделаў, якія прысвечаны архітэктуры гарадоў і мястэчак, турыстычнай атрактыўнасці іх гісторыка-культурнай спадчыны, сямейнаму і грамадскаму побыту гараджан, адукацыі, гарадскім легендам і паданням (духоўны вобраз горада), а таксама грамадскім аб’яднанням (пажарным, санітарным, дабрачынным, асветніцкім і г. д.). Асобна даследуецца тэатральная і музычная культура гарадоў, мастацкая адукацыя. Цікавы і наватарскі раздел прысвечаны адлюстраванню беларускага горада ў творах жывапісу і графікі. Выданне багата ілюстравана.

Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.

 

 

Эканоміка, права і іншыя грамадскія навукі

 

1\984614ба

60.5 (4Беи)

Ц 989

 

Цюхай, М.В. Социологическое исследование и его программирование : практикум / М.В. Цюхай. ‑ Гродно : ГрГУ, 2015. ‑ 71 с.

ISBN978-985-515-886-9.

 

Раскрыт категориальный аппарат учебной дисциплины «Методология и методы социологического исследования», охарактеризованы основные теоретико-методологические подходы, определяющие направление и характер социологического исследования, описаны его сущность, этапы и виды, а также изложены основные приемы разработки его программы. Адресовано студентам специальности «Социология», может быть полезно всем, кто желает приобрести или развить навыки организации и проведения социологического исследования.

 

1\981652ба

65.9 (4Беи)

У 767

 

Усоский, В.Н. Национальная экономика Республики Беларусь : курс лекций для студентов высших учебных заведений, обучающихся по специальности 1-23 01 02 05 «Лингвистическое обеспечение межкультурных коммуникаций (внешнеэкономические связи)» / В.Н. Усоский ; под общ. ред. В.В. Гаврилюка. ‑ Минск : МГЛУ, 2014. ‑ 284 с.

ISBN978-985-460-581-4.

 

Рассматриваются теоретико-методологические и практические вопросы трансформации экономики БССР в национальную экономику Республики Беларусь в период рыночных реформ, проблемы и перспективы развития предприятий нефинансового сектора экономики, двухуровневой банковской системы, системы государственного бюджета и внешнеэкономического сектора страны. Показано становление рыночных структур трансформационной экономики Беларуси в контексте мирового опыта функционирования различных национальных экономических систем с развитыми конкурентными и неразвитыми рыночными механизмами.

1\981144ба

65.9 (4Беи)

Б 43

 

Беларусь 2020: наука и экономика : Концепция комплексного прогноза научно-технического прогресса и приоритетных направлений научно-технической деятельности в Республике Беларусь на период до 2020 года / В.Г. Гусаков [и др.] ; под ред. В.Г. Гусакова ‑ Минск : Беларуская навука, 2015. – 211 c.

ISBN978-985-08-1821-8.

 

Концепция «Беларусь 2020: наука и экономика» отражает основные приоритеты научно-технического и социально-экономического развития Республики Беларусь, реализация которых предполагает построение постиндустриального общества на основе качественного и сбалансированного роста, формирования новой экономики и обеспечения повышения ее конкурентоспособности на мировом рынке.

Издание будет полезно для руководителей всех уровней, специалистов органов государственного управления, научных работников и аспирантов.

 

1\981590ба

66.2 (4 Беи)

О 568

 

Александр Ольшевский. Беларусь, победившая всех. ‑ М. : Патриотика, Книжный мир, 2015 г. – 336 с.

ISBN978-5-906756-22-0.

 

Эту книгу можно было бы назвать «Занимательная Беларусь». (Помните – были раньше такие книги, которые интересно читать, независимо от темы?). Автор показывает нам совершенно другую страну, не похожую ни на утвердившийся в России стереотип, ни на собственный белорусский пропагандистский образ. На основании многолетнего опыта бизнеса с Беларусью и управления программами по развитию российско-белорусских экономических связей автор делает множество глубоких и нестандартных выводов об этой стране. Данная книга – редкий шанс для нас увидеть подлинное лицо соседнего государства и понять, как взаимодействовать с его институтами. Что ждать от Беларуси в области международной политики? Как строить бизнес с ее предприятиями? Какие уникальные возможности таит в себе эта страна? Нестандартный взгляд и искрометный юмор делает книгу Александра Ольшевского лучшим учебником по налаживанию взаимовыгодных связей с Беларусью и белорусами.

 

1\981645ба

66.4 (4Беи)

Ю 83

 

Юрчак, Д.В. Беларусь – Украина : 20 лет межгосударственных отношений : монография / Д.В. Юрчак. ‑ 2-е изд., перераб. и доп. ‑ Витебск : ВГУ имени П.М. Машерова, 2015. ‑ 295 с.

ISBN978-985-517-469-2.

 

В монографии рассматриваются вопросы развития белорусско-украинских связей с момента установления дипломатических отношений и до 2011 г., особое внимание уделяется месту двух стран во внешнеполитической стратегии друг друга, государственно-политическим, торгово-экономическим и гуманитарным контактам Республики Беларусь и Украины в постсоветский период, проблеме установления государственной границы.

Адресована студентам, исследователям, госслужащим и всем, кто интересуется вопросами развития внешней политики Республики Беларусь и Украины.

 

1\981648ба

66.4 (4Беи)

Р 88

 

Русакович, А.В. Германия во внешней политике Беларуси (1990‑2012 гг.) / А.В. Русакович. ‑ Минск : РИПО, 2015. ‑ 424 с.

ISBN978-985-503-440-8

 

В монографии рассмотрены отношения Беларуси с Германией в период 1990‑2012 гг.

Для исследователей, преподавателей, студентов, читателей, интересующихся проблемами белорусско-германского сотрудничества.

 

1\984616ба

67.3 (4Беі)

П 554

 

Помнікі права Беларусі XIV―XVIстст.: агульназемскія прывілеі і акты дзяржаўных уній : крыніцазнаўчы дапаможнік / склад.: Г.Я. Галенчанка, А.А. Жлутка, А.А. Мяцельскі [і  інш.]. ‑ Мінск : БелНДІДАС, 2015. ‑ 388 с.

ISBN978-985-6733-93-5.

У кнізе змешчана інфармацыя пра асноўныя помнікі права Беларусі XIV―XVIстст. (прывілеі і акты дзяржаўных уній), якая ўключае звесткі пра захаванасць арыгіналаў актаў і копій, публікацыі, пераклады, гістарычную літаратуру. Прыведзены тэксты і пераклады на беларускую мову некаторых прывілеяў і уктаў уній. Кніга ілюстравана фотаздымкамі актаў і старадрукаў, малюнкамі пячатак.

Выданне прысвечана для архівістаў, археографаў, правазнаўцаў, гісторыкаў, студэнтаў.

 

1\981624ба

67.629.3 (4Беи)

У 261

 

Уголовно-процессуальный кодекс Республики Беларусь / М-во внутр. дел Респ. Беларусь, учреждение образования «Акад. М-ва внутр. дел Респ. Беларусь».‑Минск : Акад. МВД, 2015 – 339, [1] с.

ISBN978-985-427-902-2.

 

1\981622ба

67.62 (4Беи)

П 685

 

Право в современном белорусском обществе : сб. науч. трудов / Нац. центр законодательства и правовых исследований респ. Беларусь, Ин-т правовых исследований ; [редкол. : В.И. Семенков и др.]. ‑ 10 вып. ‑ Минск : Бизнесофсет, 2015. ‑ 726 с.

 

В сборнике представлены научные статьи, посвященные актуальным проблемам публичного и частного права, теоретическим аспектам, состоянию и перспективам развития правовой системы Республики Беларусь.

 

1\981594ба

68.4 (4Беи)

Л 985

 

Ляхор, В.А. Военная символика белорусов. Знамена и мундиры / Виктор Ляхор. ‑ Минск : Харвест, 2014. ‑ 224 с. : ил.

ISBN978-985-18-2621-2.

 

В книге представлен краткий анализ белорусской военной символики. Некогда втянутые в смертельную идеологическую схватку, ныне символы мирно сосуществуют в повседневной жизни белорусов. Воплощенные во флаги, боевые знамена, награды и мундиры, они бесстрастно рассказывают о тысячелетней белорусской военной истории.

Предлагаемая книга адресована историкам, художникам, работникам музеев и всем, кто увлекается историей Беларуси по принципу: прошлое – наше наследие.

 

 

Літаратуразнаўства

 

1\984629ба

83.3 (4Беі)-8

Т 191

 

Тарас, А. Францішак Аляхновіч : Выдатны беларускі драматург і пісьменнік / А. Тарас. ‑ Мінск : “Харвест”, 2015. – 64 с. : мал. – (Серыя “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”)

ISBN978-985-18-3704-1.

 

Францішак Аляхновіч (1883‑1944) – таленавіты беларускі драматург, рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч, а таксама паэт, празаік, публіцыст. Ён аўтар 20 п’ес, шматлікіх артыкулаў, вершаў, апавяданняў. Але больш за ўсё яго імя праславіла кніга “У кіпцюрах ГПУ”, дзе ён распавёў пра сем год зняволення ў савецкім канцлагеры.

 

1\981114ба

83.3 (4Беі)

Ю 877

 

Юрэвіч, Л. Відымусы / Лявон Юрэвіч ; пад рэд. Н. Гардзіенка ; прадм. Г. Кісліцына. ‑ Мінск : Лімарыус, 2015. ‑ 180 с.

ISBN978-985-6968-43-6.

 

“Відымусы” ньюёрскага архівіста Лявона Юрэвіча, паводле словаў літаратуразнаўцы, аўтара прадмовы Ганны Кісліцынай, уяўляюць сабою новы для беларускай літаратуры і літаратуразнаўства жанр, хоць і называюцца старым словам у значэнні “копіі, выпіскі”. Кніга складаецца з невялікіх выпісаў-цытатаў з апублікаваных і неапублікаваных дакументаў, часам з аўтарскімі каментарамі. Запісы прысвечаны літаратуры, гісторыі, штодзённасці, як эміграцыі, гэтак і метрапольнай беларускай.

 

1\984622ба

83.3 (4Беі)

Б 24

 

Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Вып.1. 1951‑1969 / Рыгор Барадулін ; укл., прадм., Н. Давыдзенка. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 328 с. [24] с. : іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кн. 3).

ISBN978-985-7119-28-8.

 

Вы трымаеце ў руках Першы выпуск Дзённікаў і запісаў (1951‑1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых.

Упершыню друкуецца самая першая, невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958‑1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта.

Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівым да яго жыцця, асобы і творчасці чытачам лепей арыентавацца ў вялікай творчай спадчыне паэта.

 

1\984623ба

83.3 (4Беі)

Б 24

 

Барадулін, Р. Дзённікі і запісы. Вып. 2. 1970‑1978 / Рыгор Барадулін ; укл., прадм., Н. Давыдзенка. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 416 с. [24] с. : іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кн. 3).

ISBN978-985-7119-89-9.

 

У другім выпуску Дзённікаў і запісаў (1970‑1978) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраны рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх падзей па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным у падарожжы ў Францыю, Швецыю і Данію.

У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў зборніках паэта, сяброўскія эпіграмы, вершаваныя прысвячэнні і віншаванні”.

 

 


Мастацкая літаратура

 

1\981150ба

84 (4Беі)

М 21

 

Мальдзіс, А.В. Восень пасярод вясны : аповесць : для ст. шк. узросту / А. В. Мальдзіс. ‑ Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. ‑ 264 с. ‑ (Кніжная паліца школьніка).

ISBN978-985-11-0776-2.

 

У аповесці “Восень пасярод вясны” – падзеі некалькіх дзён вясны другой паловы ХІХ стагоддзя ў Беларусі. Аднак яны для лёсаў У.Сыракомлі, К.Каліноўскага і іншых герояў сталі значнымі, дазволілі зрабіць свой выбар, падняцца над марнасцю, пераадолець перашкоды і дапамагчы тым, хто адчуваў у гэтым патрэбу.

Аповесць адаптавана для школьнага ўзросту. Рэкамендавана для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры вучням 9-га класа.

 

1\984617ба

84 (4Авс)

М 148

 

Майрынк, Г. Ноч Вальпургіі. Белы дамініканец : раманы / Густаў Майрынк ; пер. з ням. мовы Васіля Сёмухі. ‑ Мінск : Зміцер Колас, 2014. – 320 с. ‑ (Litterascripta).

ISBN978-985-6992-48-6.

 

Густаў Майрынк (GustavMeyring, 1868‑19320) – аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду. У кнігу ўвайшлі яго гістарычна-фантастычны раман “Ноч Вальпургіі” і не менш фантастычны раман, прысвечаны блуканням чалавечага “Я”, “Белы дамініканец”.

Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

 

1\984624ба

84 (4Пол)

П 28

 

Песецкий, С. Вавилонская башня / Сергей Песецкий ; перевод с польского Г.А. Бенкевич. ‑Минск : Регистр, 2015. ‑304с.

ISBN978-985-7097-13-5.

 

Это заключительная часть цикла “Вавилонская башня” о полной опасностей и авантюр жизни агента трех разведок Юзефа. В книгу также вошли произведения разных лет, созданные Сергеем Песецким в эмиграции.

Впервые эти не известные широкому читателю истории увидят свет в переводе на русский язык.

 

1\984619ба

84 (4Беі) М

Р 824

 

Рублеўская, Л. З’яўленне інфанты : вершы / Людміла Рублеўская. – Мінск : Кнігазбор, 2015 – 112 с. – (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; вып. 16).

ISBN978-985-7119-63-9.

 

Новы зборнік Людмілы Рублеўскай – гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… І рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часм ратуе толькі іронія. У канфіскаваным маёнтку ажывае зброя былых гаспадароў, у свядомасці часу змешваюцца бронзавыя сны і віно з дзьмухаўцоў, у краіне хома балоцікусаў забытыя могілкі – у попеле спаленых кніг… Вершы філасофскія, інтэлектуальныя, з горкай усмешкай і незнішчальным нацыянальным рамантызмам… А каб канчаткова завяршыць шлях ад пафасу, зборнік завяршае абсурдны і вясёлы “Бестыярый майго савецкага дзяцінства”, дзе сустракаюцца кілька і Чабурашка, кракадзіл і таямнічы персанаж “Ікуку”.

 

1\981595ба

84 (4Беи)

О 859

 

Осинский, И.Н. Восхождение на Голгофу / Игорь Осинский. ‑ Минск : «Парадокс», 2015. – 208 с. : ил.

ISBN978-985-451-334-8.

 

Повесть известного журналиста Игоря Осинского рассказывает о трагической судьбе талантливого белорусского художника Александра Исачева, признанного за рубежом, но до сих пор не понятого на родине, о его нелегком пути к вершинам славы и обстоятельствах неожиданной смерти.

 

 

 

1\981619ба

84 (4Вел)

Д 629

 

Дойл, А.К. Прыгоды Шэрлака Холмса : апавяданні / Артур Конан Дойл; прадм. Кацярыны Маціеўскай. ‑ Мінск : Кнігазбор, 2014. – 344  с. ‑ (Библиятэка Саюза Беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Библиятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”).

ISBN978-985-7119-03-5.

 

“Прыгоды Шэрлака Холмса” – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэдэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і познавальных твораў, напрыклад, “Скандал у Багеміі” ці “Стракатая стужка”, што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэдэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.

 

1\981120ба

84 (4Беи)

Г 859

 

Грищенко, Ж. Время абсента : Роман / Ж. Грищенко. ‑ Минск : Книжный Дом, 2014. ‑ 448 с.

ISBN978-985- 17-0850-1.

 

В центре внимания романа судьба трех подруг, которых вольный ветер перестройки разбросал по разным континентам. В надежде на счастье они строят жизнь по-своему. Однако эйфория успеха оборачивается для каждой трагичной стороной, а цена реализованной мечты слишком велика. Возможно ли счастье вообще сегодня в перевернутом вверх дном современном мире?..

Все события и персонажи вымышленные, а любые совпадения случайны.

 

1\981649ба

84 (4Беи)

М 79

 

Мора Х. Двойник Бога / Хан Мора. ‑ М. : ООО «ИПЦ «Маска», 2015. ‑ 584 с.

ISBN978-5-9906008-0-5

 

Мир принадлежит людям, вечность – богу, а знания – демонам.

Демоны сильны, но они не правят миром. Человеческая жизнь коротка, а возможности ограничены. Но именно человек может подчинять себе грубую материю. Алхимия – попытка найти ответы. Но запретными знаниями владеют лишь могущественные демоны. Многоликий Данталиан пресытился вечностью, наполненной сожалениями. Проникнув в мир, запретные знания могут разбить оковы Судьбы.

Но чтобы открыть врата в мир, даже бессмертному нужен человек. Алхимик, который в поисках истины готов преступить любые законы.

Знает ли смертный, какую игру затеял Демон? Сможет ли Данталиан повернуть колесо Судьбы в обратную сторону? Или обречен вечно блуждать в зеркальном лабиринте?

 

 


МАСТАЦТВА

 

1\981605ба

85.113 (4Беі)

Т 789

 

Трусаў, А. Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі / А. Трусаў. ‑ Мінск : Харвест, 2015. ‑ 464 с. : іл.

ISBN978-985-18-3583-2.

 

Кніга прысвечана гісторыі беларускай архітэктуры ў яе розных праявах. Упершыню гаворка ідзе пра архітэктуру на тэрыторыі Беларусі ад эпохі палеаліта да канца савецкай эпохі. Акрамя культавага і абарончага дойлідства, аўтар разглядае жыллё вяскоўцаў і гараджанаў у розныя эпохі, будаўніцтва прадпрыемстваў, дарог, мастоў, каналаў.

Кніга напісана папулярна, мае шмат ілюстрацый. Яна карысна выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і вучням, краязнаўцам і вандроўнікам, усім тым, хто любіць сваю Беларусь.

 

1\981171ба

85.113 (4Беі)

Г 125

 

Габрусь, Т.В. Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына = Сакральное зодчество Беларуси: 1000-летнее наследие = TheSacralArchitectureofBelarus: MillennialLegacy/ Т.В. Габрусь ‑ Минск : Беларуская навука, 2014. ‑ 483 с., іл.

ISBN978-985-08-1718-1.

 

Выданне вобразна прадстаўляе стрыжнявую плынь манументальнай сакральнай архітэктуры Беларусі ад Ранняга сярэдневякоўя да нашых дзён, адлюстраваную ў ёй эвалюцыю філасофскага і эстэтычнага светапогляду, змену рэлігійных і палітычных арыенціраў грамадства. Выданне такога роду друкуецца ўпершыню.

Прызначана для шырокага кола чытачоў, можа быць скарыстана ў праграме развіцця турызму ў Беларусі.

 

1\981643ба

85.143 (4Беі) 15-8

Д 721

 

Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак : успаміны, артыкулы, прысвячэнні, мастацкія творы / уклад. Міхася Казлоўскага. ‑ Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. ‑ 543 с. : іл.

ISBN978-985-02-1629-8.

 

У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра вядомага беларускага пісьменніка, мастака, гісторыка і этнографа Язэпа Нарцызавіча Драздовіча, якога руплівы даследчык яго жыцця і творчасці Арсень Ліс назваў “вечным вандроўнікам”. Своеасаблівы вянок гонару і пашаны творцу – вершы-прысвячэнні беларускіх паэтаў.

Завяршаюць зборнік літаратурныя і мастацкія творы Язэпа Драздовіча, а таксама “Дзённік” і факсімільнае выданне яго кнігі “Нябесныя бегі”.

 

 

 

Культура, рэлігія, філасофія

 

1\981653ба

79.0

К 485

 

Клепиков, Н.Е. Памятники истории и культуры Беларуси (конец XVIII ‑первая треть XXв.) : проблемы сохранения / Н.Е. Клепиков. ‑Минск : Изд. центрБГУ, 2015. ‑ 470 с. : ил.

ISBN978-985-553-269-0.

 

Книга посвящена одному из сложных вопросов отечественной истории – проблеме сохранения белорусских памятников старины в период конца XVIII ‑первой трети XX столетия. Применение традиционных приемов исторического исследования позволило автору из разрозненных событий создать целостную картину зарождения государственной системы охраны культурно-исторического наследия и выявить проблемы сохранения памятников.

 

1\984625ба

78.34 (4Беи)

Б 594

 

Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации = LibraryoftheRadziwills' ofNesvizhОrdynation: каталог изданий из фондов Центр. науч. б-ки им. Якуба Коласа Нац. акад. наук Беларуси : XVIIIвек. В 4 кн. Кн. 4. (1786‑1800) / Нац. акад. наук Беларуси, Центр. науч. б-ка им. Якуба Коласа ; сост.: А.В. Стефанович, М.М. Лис ; ред. библиогр. записей: О.М. Дрозд, И.Л. Мурашова; редкол.: А.И. Груша (гл. ред.) [и др.]. ‑ Минск : Беларуская навука, ‑ 2015. ‑ 583 с.: ил.

ISBN978-985-08-1822-5.

 

Содержит первое полное описание изданий 1786‑1800 гг. из книжных собраний Несвижской ординации князей Радзивиллов, хранящихся в фонде Центральной научной библиотеки НАН Беларуси.

Для работников библиотек и музеев, книговедов, историков, филологов, а также всех, кто интересуется книжной культурой и духовным наследием прошлого.

 

1\981589ба

86.37

П 128

 

Пазднякоў, В.С. Архіў праваслаўных і грэка-каталіцкіх мітрапалітаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI― XVIIIстст. (гісторыя, структура, склад) / В.С. Пазднякоў ‑ Мінск : БелНДІДАС, 2014. ‑ 332 с.

ISBN978-985-6733-87-4.

 

У манаграфіі даследуецца гісторыя архіва праваслаўных, пасля ўніяцкіх мітрапалітаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI― XVIIIстст. Прасочаны вытокі дакументальнага збору мітрапалітаў, яго лёс у ХІХ –ХХ стст., структура і склад архіва ў розныя перыяды яго гісторыі. У дадатку змешчаны вытрымкі з вопісу мітрапаліцкага архіва 1763 г.

Прызначана для архівістаў, археографаў, гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і гісторыяй царквы.

 

1\981119ба

86.372 (4Беі)

С 259

 

Святло Чырвонага Касцёла : ‑ да стагоддзя Касцёла Святога Сымона і Святой Алены / [уклад. ксёндз У. Завальнюк, А. Сакалоўская ; навук. рэд. ксёндз У. Завальнюк]. ‑ Мінск : Рым.-Катал. парафія Св. Сымона і Св. Алены, 2015. – 306 с. + 56 с. іл.

ISBN978-985-6652-43-4

 

Кніга выдадзена да стагоддзя Чырвонага касцёла. У ёй сабраны артыкулы, успаміны, прысвечаныя гісторыі касцёла і ягонаму сучаснаму жыццю. У кнізе падборка духоўных вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

 

1\981193ба

86.372 (4Беи)

З 366

 

Заступница земли белорусской святая София Слуцкая из рода князей Олельковичей / Автор составитель Левишко Тамара Григорьевна. Научный редактор – профессор Антоний Васильевич Миронович, доктор филологических наук Левшун Любовь Викторовна. ‑ Минск : Энциклопедикс, 2014. ‑ 424 с., ил.

ISBN978-985-7090-17-4.

 

В книге представлена биография и духовный облик святой праведной Софии Слуцкой.

Исследована генеалогия святой праведной Софии Слуцкой по линии слуцких князей. Включены полные описания генеалогии по линии жен слуцких князей.

Представлены архивные документы, ранее не публиковавшиеся.

Книга адресуется широкому кругу читателей, она позволит познакомиться с разными периодами отечественной истории, обогатит знания о родной земле.

 

1\981613ба

87.3 (4Беі)

Е 13

 

Евароўскі, В.Б. Нацыянальная філасофія Беларусі: тэорыя, археалогія, гісторыя, генеалогія, школа / В.Б. Евароўскі ; навук. рэд. Л.Ф. Яўменаў. ‑ Мінск : Беларуская навука, 2014. ‑ 559 с.

ISBN978-985-08-1763-1.

 

У манаграфіі прапануецца тэарэтычная рэканструкцыя працэсу інтэлектуальнага развіцця Беларусі. Апісваецца агульная метадалагічная праграма даследвання нацыянальнай філасофіі, аналізуюцца яе вытокі, выяўляюцца асноўныя перыяды, разгортваецца генеалогія, а таксама гісторыя рэальных дынамічна-тэмпаральных сістэм, якія спарадзілі актуальную гістарычную свядомасць; пракрэслена карціна развіцця беларускай школы гісторыка-філасофскіх даследванняў як квінтэсэнцыі нацыянальнай філасофіі.

Прызначана спецыялістам у галінах філасофіі, гісторыі культуры, культуралогіі, палітычных і сацыяльных навук, а таксама ўсім, хто неабыякавы да айчыннай інтэлектуальнай спадчыны.