Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Галасы роднага краю

 

Сучасныя пісьменнікі — галасы Міншчыны

1\959128ба

84(4Беі)М

С 764

 

Станкевіч, Ю. В. П’яўка: раман / Юры Станкевіч. — Мінск : Галіяфы, Ковчег, 2010. — 284 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN978-985-6906-40-7

ISBN978-985-6950-41-7

 

Вострасюжэтны раман-апавяданне Юры Станкевіча створаны ў жанры антыўтопіі — абсалютна новай з’явы сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.  

1\963958ба

84(4Беі)М

Б 87

 

Брава, А. Рай даўно перанаселены : раман, аповесці, апавяданні / Алена Брава. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 276 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN978-985-6906-58-2.

 

У рамане “Менада і яе сатыры” аўтар выступае ў розных іпастасях: то следчага, то пракурора, то адваката, то псіхіятра, то журналіста, то назіральніка, то патолагаанатама загубленай душы. Гераіня аповесці “Рай даўно перанаселены” займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся “пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў”. Уземаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта — у цэнтры вострасюжэтнай аповесці “Дараванне”, дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне.

У кнігу таксама ўключаная першая аповесць аўтара “Бязлітасны мой воін” і шэраг апавяданняў.

1\969594ба

84(4Беи)

Б 872

 

Брайдер, Ю. М. Жизнь Кости Жмуркина, или Гений злонравной любви / Юрий Брайдер, Николай Чадович. — Минск, 2010. — 384 с. — (Белорусская современная фантастика).

ISBN978-985-16-8086-9.

 

Главный герой романа Костя Жмуркин обладает фантастическим даром, о котором он даже сам не подозревает. Он как магнит притягивает неприятности, причем не только к себе. Кто бы ни находился рядом с ним, его непременно будут преследовать несчастья и злоключения. А если уж кто понравится Жмуркину, то он будет обречен, каким бы удачливым и защищенным он ни был. Из-за необъяснимого «таланта» разрушителя выходит из строя техника, гибнут люди, разваливается сверхдержава. И нет ни конца, ни края Костиным злоключениям, как не существует и того человека, который смог бы это остановить…

1\964744ба

84(4Беі)М

С 764

 

Станкевіч, Ю. Шал : Юры Станкевіч. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 318 с.  (Другі фронт мастацтваў).

ISBN978-985-6906-88-9.

 

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.

1\982940ба

84(4Беи)

А 207

 

Авласенко, Г. П. Пещера : фантастический роман / Г. П. Авласенко. — Минск: Беларусь, 2015. — 430 с. : ил.

ISBN 978-985-01-1117-3.

 

В основе захватывающего фантастического романа — так называемая «петля времени». Группа молодых людей неожиданно оказывается в далеком прошлом. Шансов выжить в первобытном лесу с его саблезубыми чудовищами и людоедами-неандертальцами у них практически нет… А тут еще ребята невольно становятся участниками экспериментов со временем, проводимых их далекими потомками, людьми из будущего. Увлекательный сюжет держит читателя в напряжении до последней страницы.

Для учащихся старших классов, молодежи, всех интересующихся фантастикой и приключениями.

1\963925ба

84(4Беі)М

Ц 286

 

Цвірка, К. Воўчая выспа : раман / Кастусь Цвірка. — Мінск : Кнігазбор, 2009. — 248 с./ — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; вып. 5.)

ISBN978-985-6930-23-5.

 

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што адного з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк…

1\945536ба

84(4Беі)

Г 547

 

Глобус, А. Замак / Уклад. і рэд. М. В. Адамчык. — Мн: Сучасны літаратар, 2008. — 256 с.

ISBN978-985-14-1556-0

 

У кнізе “Замак” змешчаны найлепшыя дэтэктывы вядомага беларускага літаратара Адама Глобуса.

1\977481ба

84(4Беи)М

М292

 

Мартинович, А. А. Ангел без крыльев — ангел : историческая повесть / Алесь Мартинович. — Минск : Мастацкая літаратура, 2014. — 221 с.

ISBN978-985-02-1551-2.

 

Элиза, дочь известного представителя рода Радзивиллов Антония Генрика, написавшего музыку к «Фаусту» Гете, и будущий император объединенной ГерманииВильгельм І познакомились еще детьми и по-настоящему полюбили друг друга. К сожалению, они так и не смогли навсегда быть вместе: Элиза умерла в 31 год, Вильгельм же дожил до глубокой старости. Были у него жена и дети, но не было любви. Умирая, всемогущий германский император завещал положить ему в гроб миниатюрный портрет Элизы — тот, который все время стоял на письменном столе в его берлинском дворце на Унтер-ден-Линден.

1\951680ба

84(4Беі)

Б 938

 

Бутэвіч, А. І. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку : Займальны аповед пра каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага караля польскага Ягайлы : раман / Анатоль Бутэвіч. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 320 с.

ISBN978-985-6941-35-4.

 

Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя.

У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты, замешаныя на абвінавачваннях у здрадзе кожнай з чатырох жонак Ягайлы. Нават Соф’і давялося прылюдна даказваць, што яна не здраджвала каралю.

1\982656ба

84(4Беі)М

П 997

 

Пятровіч, Д. Л. Анёлы : аповесці, апавяданні, эсэ / Дзмітрый Пятровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 190 с.

ISBN978-985-02-1607-6.

 

У зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўвайшлі аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў, а таксама новыя творы пісьменніка. Містычна-прыгодніцкая аповесць “Белая Жанчына” напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле — пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці “Джэк” і апавядання “Анёлы” пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне “Цана крыві” прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

1\955643ба

84(4Беи)

Ш 295

 

Шатырёнок, И. С. Банные мадонны : Повесть для женщин и не только… / Ирина Шатырёнок. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск : изд-во «Четыре четверти», 2010. — 192 с.

ISBN978-985-6981-15-2.

 

Повесть «Банные мадонны» состоит из веселых и грустных историй, которые могли произойти в любой общественной бане в любом населенном пункте.

Доверительные женские рассказы содержат, по словам самого автора, одну голую, неприкрытую правду. Звучит дерзко. Так ли это — судить читателям.

Попутно читатели узнают о рецептах чая, косметических процедурах, забытых легендах, народных способах лечения, познакомятся с правилами, традициями бани, советами бывалой парильщицы, коей сама автор и является, проникнутся духом женской солидарности.

Книга предназначена широкому кругу читателей.

1\948900ба

84(4Беи)М

М 292

 

Мартинович, А. А.

Исповедь старых замков : документально-художественные очерки / Алесь Мартинович. — Минск : Літаратура і мастацтва, 2009. — 192 с.

ISBN978-985-6941-01-9.

 

Занимательно, с использованием богатого фактического материала лауреат Государственной премии Республики Беларусь и многих престижных литературных премий Алесь Мартинович рассказывает о происхождении одного из самых крупных магнатских родов на территории Беларуси. Герои книги — те, кто жил и властвовал, воевал и строил, побеждал и терпел поражения, любил и ненавидел. Местами фабула произведений несет в себе приключенческий элемент, но такой была и жизнь Радзивиллов, среди которых встречались авантюристы и баловни судьбы, полководцы и мечтатели, неистовые влюбленные и романтики. Книга адресована всем, кто интересуется белорусской историей.

84(4Беі)М

Д 753

 

Дрожжа, Л. Лінія шчасця : апавяданні / Людміла Дрожжа; — Мінск : Маст. літ., 2012. — 174 с.— (Маладзік)

ISBN978-985-02-1358-7.

 

Героі апавяданняў Людмілы Дрожжы — настаўнікі, старшакласнікі, учарашнія выпускнікі, а таксама абавязаныя ў жыцці дарослыя людзі. Яны трапляюць у розныя жыццёвыя сітуацыі, пражываюць духоўныя ўзрушэнні. Найчасцей гэта моцныя асобы з цвёрдым маральным стрыжнем. Іх светапогляд і ўчынкі прымушаюць людзей, якія з імі сутыкаюцца, глыбей зазірнуць у сябе, пераасэнсаваць свае паводзіны і адносіны да бліжніх.

Апавяданні напісаны ў рознай стылістычнай манеры. Адны вызначаюцца глыбокім псіхалагізмам, іншыя — тонкай іроніяй і мяккім гумарам.

1\960250ба

84(4Беі)М

К 959

 

Кучко, М. М. Жывём на свеце толькі раз. / М. М. Кучко. — Мінск : Народная кніга, 2011. — 312 с.

ISBN 978-985-6772-28-6.

1\969311ба

84(4Беі)М

К 181

 

Камейша, К. В. Ад Кромані да Свіцязі : лірычныя запісы, мініяцюры, эсэ / Казімір Камейша. — Мінск : Маст. літ., 2013. — 414 с.

ISBN978-985-02-1448-5.

 

Новая кніга Казіміра Камейшы “Ад Кромані да Свіцязі” — своеасаблівы працяг яго папярэдняй кнігі “Памід кубкам і вуснамі”, якую склалі мініяцюры і лірычныя запісы. Гэта — новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды.

Асобны раздзел кнігі склалі эсэ, дзе аўтар займальна, з нечаканага боку, распавядае нам пра творчасць вядомых пісьменнікаў, а таксама івянецкіх ганчароў, сваіх землякоў.

1\938870ба

84(4Беі)М

Г 956

 

Гурскі, В. Ухабістыя дарогі: апавяданні / Васіль Гурскі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 152 с.

ISBN978-985-6852-42-1.

 

У кнізе “Ухабістыя дарогі” расказваецца пра падзеі ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі, пра пакалечаныя лёсы людзей у час войнаў і розных жыццёвых выпрабаванняў, пра мужнасць і смеласць абаронцаў Радзімы ад няпрошаных “гасцей”. Эпізоды і героі, назвы населеных мясцін, зніклых хутароў, фальваркаў, знікаючых пасёлкаў, прозвішчы першых іхніх жыхароў дакументальныя.

1\980610ба

84(4Беі)

Ш 771

 

Шніп, В. А.

Заўтра была адліга : дзённікавы раман паэта / Віктар Шніп ; маст. Уладзімір Васюк. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 341 с.

ISBN978-985-02-1643-4.

 

Кніга “Заўтра была адліга” складаецца з твораў нон-фікшн (невыдуманыя гісторыі) і вершаў, у якіх душа і сэрца паэта. Чытаючы кнігу, нехта скажа: “Тут вельмі шмат самоты!” Так. У жыцці стае самоты, і кожны ведае, што нельга быць вясёлым, калі паміраюць родныя, калі знікаюць сцяжыны да жыватворчых крыніц, калі ты разумееш, чаму так неспакойна ў тваёй душы. І ўсё ж аўтар гэтай кнігі аптыміст, і ў яго ёсць пачуццё гумару і самаіроніі і ўменне пабачыць у звычайных дэталях быцця прыгажосць і філасофскі сэнс, і сваімі творамі ён сцвярджае: “Усё будзе добра!”

1\934831ба

84(4Беі)

Н 568

 

Несцяровіч, Я. Таямніца адкрываецца: асабісты архіў / Яўген Несцяровіч. — Мінск, 2007. — 176 с.

1\941038ба

84(4Беі)М

Х 285

 

Хацкевіч, Г. Мая Бярэзіна : паэзія, проза, публіцыстыка / Рыгор Хацкевіч. — Мінск : МЛФ., 2008. — 319 с.

ISBN978-985-90149-5-6.

 

Кнігу Р.Хацкевіча складаюць творы, напісаныя пісьменнікам у 1930—1936 гг., 1959—1979 гг., у якіх прадстаўлены розныя жанры літаратуры

1\893349ба

84(4Бел)М

М219

 

Маляўка, М. Покуць: Выбранае / Мікола Маляўка. — Мн.: Маст. Літ., 2001.— 207 с.

ISBN985-02-0509-1.

 

У кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Міколы Маляўкі ўвайшлі лепшыя вершы, паэмы, балады, напісаныя ў розныя гады творчай працы.

“Покуць” — гэта споведзь аўтара перад часам, людзьмі і Богам, паэтычны расказ пра тое, як жыла наша краіна ў другой палове дваццатага стагоддзя, што страцілі і прыдбалі мы на нялёгкім шляху ў новы век.

1\927057ба

84(4Беі)М

К 95

 

Кутас, М.; Кутас, Г.; Кутас, Г. У храме дзён : кніга лірыкі / Мікола Кутас, Генрых Кутас, Галіна Кутас. — Мн.: Логвінаў, 2006. — 154 с.

ISBN985-6800-27-7.

 

Кнігу лірыкі “У храме дзён” склалі вершы і песні паэтычнай сям’і з Вілейшчыны — Міколы, Галіны і Генрыха Кутасаў. У творах — захапленне роднымі мясцінамі, радасць і боль чалавечай душы, шчырая мелодыя кахання.

1\940862ба

84(4Беі)М

І 116

 

“І зоркі над Бярэзінай-ракой…” : Барысаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. Уладзіміра Лайкова і Янкі Лайкова.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 302 с., 8 [л.] іл.— (Беларусь літаратурная).

ISBN978-985-02-1009-8.

 

У кнігу “І зоркі над Бярэзінай-ракой…” увайшлі творы і энцыклапедычныя даведкі пра пісьменнікаў, дзейнасць і жыццё якіх непасрэдна звязаны з барысаўскім краем.

Кніга адрасуецца ўсім, хто цікавіцца літаратурным працэсам і творчасцю беларускіх пісьменнікаў.

1\940698ба

84(4Беі)

Г 512

 

Гіруць-Русакевіч, В. Ф. Мовай сэрца : кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 158 с.

ISBN978-985-02-1051-7.

 

Асноўная тэма вершаў, з якіх складаецца новая кніга Валянціны Гіруць-Русакевіч,— любоў. Любоў да Радзімы, да родных краявідаў, да людзей, да матчынай мовы. У кнізе таксама шмат твораў пра каханне, пра гераічнае мінулае беларускай зямлі, урэшце, пра Боскае наканаванне, якое прымушае думаць, пакутаваць і верыць у светлы заўтрашні дзень таленавітую творцу.

1\940857ба

84(4Беі)М

А 897

 

Арэскія крыніцы : Старадарожчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. Кастуся Цвіркі з удзелам Міхася Татура і Нэлі Астрэйкі.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 311 с., 8 [л.]іл.— (Беларусь літаратурная).

ISBN978-985-02-1006-7.

 

Літаратурная карта Старадарожскага раёна адметная мноствам геаграфічных пунктаў, дзе нарадзіліся вядомыя беларускія паэты, празаікі, публіцысты. Сярод іх — Кастусь Цвірка, Янка Непачаловіч, Міхась Парахневіч, Алесь Усеня і многія іншыя. Вялікая тут кагорта і маладых творцаў. Усе разам яны напісалі кнігу пра свой край — “Арэскія крыніцы”, якая годна працягвае папулярную выдавецкую серыю “Беларусь літаратурная”.

1\951686ба

84(4Беі)М

Г 957

 

Гурыновіч, Хв. Застаецца вера : выбранае / Хведар Гурыновіч. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010.— 160 с. — (Лімаўскі фальварак).

ISBN978-985-6941-37-8.

 

Новую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра паэта Хв. Гурыновіча склалі лепшыя вершы з яго дзесяці папярэдніх зборнікаў. Шчыра і балюча гучаць радкі пра нашу Айчыну. Яны прасякнуты клопатам аб зялёных сцяжынках маленства, аб шляхах-пуцявінах юнацтва, куды з узростам усё часцей вяртаецца чалавек. Кніга — шчымлівы расповед пра родную зямлю і яе людзей. Пра веру ў Бога, у каханне, у тое, што дзень нашчадкаў будзе больш светлым і ветлым, — без чаго жыць было б проста немагчыма.

1\962799ба

84(4Беі)М

М 172

 

Максімовіч, В. А. Мяцежнай споведзі скрыжалі : вершы / Валеры Максімовіч. — Мінск, 2012. — 150 с.

ISBN978-985-7006-75-5.

 

Зборнік — своеасаблівая споведзь паэта перад самім сабой, праніклівае заглыбленне ў сутнасць жыццёвых з’яў і працэсаў, чалавечых узаемаадносін. Асноўны змест зборніка складаюць лірычныя вершы і паэмы, у якіх аўтар разважае над няпростымі маральна-этычнымі праблемамі, робіць спробу са складанага суплёту рэчаіснасці вылучыць тое нязменнае, спаконвечнае, жыццядайнае, што не дазваляе страціць веру ў вялікі сэнс людскога існавання, у непарушныя ідэалы дабрыні, праўды, справядлівасці. Аўтар вядзе нязмушаную гаворку з чытачом, шчыра непакоіцца за лёс свайго сучасніка, горача абараняе чалавечнасць у чалавеку, культывуе пачуццё спагады, міласэрнасці, гатоўнасць да самаахвяравання, высакароднасць душы. Давер і павага да чалавека, неабходнасць усталявання добразычлівых, сардэчных адносін пры адначасным адмаўленні фальшу, коснасці, душэўнай глухаты — усё гэта складае галоўную думку кнігі, яе пафас і змест.

Гісторыя беларускай літаратуры: ад старажытнасці да сучаснасці

Раздзел І. Беларуская старажытная літаратура
Раздзел ІІ. Беларуская літаратура Рэнесансу іранняга барока (XVI— першая палова XVIIстст.)
Раздзел ІІІ. Беларуская літаратура позняга барока (другая палова XVII—XVIIIстст.)
Раздзел ІV. Беларуская літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.
Раздзел V. Беларуская літаратура ХХ ст.
Раздзел VІ. Сучасная беларуская літаратура
 

Раздзел І

Беларуская старажытная літаратура

1\866872ба

83.3 (4Беі)

Г 516

Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд: Вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ВНУ / М. М. Грынчык, У. А. Калеснік, У. Г. Кароткі і інш.; пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — Мінск: Вышэйшая школа, 1996. — 351 с.

ISBN985-06-0152-3.

У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду, у манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў. Асобна вылучана перакладная літаратура перыяду Старажытнай Русі і XV—XVIIстст.

1\923217ба

83.3 (4Беі)

Г 516

Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова XVIIІ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. — Мінск: Беларуская навука, 2006. — 910 с.

ISBN985-08-0712-1.

Дадзеная праца — вынік грунтоўнага вывучэння шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях ад яго зараджэння да пачатку фарміравання нацыянальнай літаратуры. Першы том даследавання ўяўляе сабою гістарычна-тэарэтычны сінтэз лепшых набыткаў сучаснага беларускага літаратуразнаўства.

Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам, шырокаму колу чытачоў.

1\953006ба

83.3 (4Беі)

Б 43

Беларуская літаратура Х—ХVстст. / уклад., прадм., камент., пер. на беларус. мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 410 с.

ISBN978-985-08-1200-1.

У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца мастацкія шэдэўры беларускага прыгожага пісьменства Х—ХVстст. У разгорнутых уступных артыкулых раскрываюцца ідэйныя і мастацка-эстэтычныя вартасці рарытэтных помнікаў старадаўняй беларускай літаратуры.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў — навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам і школьнікам.

1\429237ба

83.3 (4Беі)

П 554

Помнікі старажытнай беларускай пісьменнаці / Акадэмія навук БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы; рэд. Ю. С. Пшыркоў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1975. — 248 с.

У кнізе змешчаны лісты вядомага ваеннага і палітычнага дзеяча ВКЛ Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага і тэкст мясцовай хронікі сяла Баркалабава (Магілёўская вобласць). Гэтыя творы даюць яркае ўяўленне аб жыцці, побыце і палітычнай барацьбе ў Беларусі. Тэксты шырока каменціруюцца.

1\971630ба

83.3 (0) 9

Р 962

Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі ХІ—ХVстст. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. “Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”; уклад., прадм., камент., указ.-давед. Ім. Л. В. Ляўшун. — Мінск: Беларус. навука, 2013. — 719 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).

ISBN978-985-08-1516-3.

У кнізе прадстаўлены цяжкадаступныя для сучаснага даследчыка і аматара айчыннага пісьменства творы, якія захоўваюцца ў рукапісах, як правіла, за межамі Беларусі. Гэтыя помнікі былі створаны на старажытнарускай, старабеларускай, а таксама царкоўнаславянскай мовах у часы Кіеўскай Русі і Вялікага княтсва Літоўскага ў ХІ—ХVстстс. і складаюць аснову культурагенезу і духоўнага быцця беларускага народа.

Прызначаецца медыявістам, а таксама ўсім, хто цікавіцца даўніной Беларусі.

1\878433ба

63.3 (4Беі)4

Б 43

Беларускія летапісы і хронікі: Пер. са старажытнарускай, старабеларусю і польск. / Уклад. У. Арлова; прадм. В. Чамярыцкага. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 1997. — 432 с., [8] л. іл.

ISBN985-6318-15-7.

Кніга ўваскрашае падзеі нашай даўніны. Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдаюцца “Хроніка Быхаўца”, “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх”, Баркулабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілёўская хроніка Сурты і Трубніцкага, а таксама фрагменты “Аповесці мінулых гадоў” і Галіцка-Валынскага летапісу.

1\481092ба

81 (4Бел)

В 145

Вайтовіч, Н. Т. Баркалабаўскі летапіс / Акадэмія навук БССР, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; Н. Т. Вайтовіч; рэд. А. І. Аванесаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — 208 с.

У кнізе разглядаецца гісторыя стварэння Баркалабаўскага летапісу — аднаго з цікавейшых і каштоўнейшых помнікаў беларускай пісьменнасці. Даследуюцца графіка-арфаграфічныя і палеаграфічныя асаблівасці рукапісу. Фанетыка і марфалогія помніка аналізуюцца ў супастаўленні з мовай магілёўскіх актаў таго ж перыяду і сучаснай баркалабаўскай гаворкай. У кнізе публікуецца тэкст летапісу.

1\952632ба

84 (2Рос=Рус)1

П 282

Песня аб паходзе Ігара. Слово о плъку Игоревъ, Игоря, сына Святъславля, внука Ольгова /  пер. з старажатнарус. на бел. Я.Купалы, пер. з старажытнарус. на англ. І.Пятровай; прадм. Анатоля Бутэвіча Мінск:  Кавалер Паблішэрс, 2003.63 с.

ISBN985-6427-68-1.

1\963945ба

84 (4Беи)

Р 244

Рассолов, М. М. Кирилл Туровский: Исторический роман; Молитвенные стихи Кирилла Туровского в обработке М. Рассолова. — Москва: Книжный Клуб Книговек, 2010. — 528 с. — (Живая проза истории).

ISBN978-5-4224-0085-0.

Новый исторический роман писателя Михаила Рассолова переносит читателя в глубину русского средневековья — в XIIстолетие. Лишь недавно созданная, молодая христианская держава Киевская Русь в результате распрей и усобиц многочисленных князей и княжичей начинает распадаться на уделы, земли, независимые княжества. Именно в это сложное, драматическое время жил и творил славянский просветитель Кирилл Туровский, чей путь от инока Свято-Никольского монастыря до епископа освящен Божиим Промыслом.

Живую поэтическую струю вносят в роман проповеди и молитвы Кирилла Туровского, а также его стихи, переложенные автором книги на современный русский язык.

Адресуется всем, кому интересны корни своего рода и своей земли.

Раздзел ІІ

Беларуская літаратура Рэнесансу іранняга барока (XVI— першая палова XVIIстст.)

1\930828ба

83.3 (4Беі)

К 145

Казбярук, У. М. Нашы вытокі: Пошукі гісторыка-літаратурнай праўды: эсэ, разважанні, палем. арт. / Уладзімір Казбярук. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 199 с.

ISBN978-985-02-0897-2.

Кніга вядомага літаратуразнаўца Уладзіміра Казберука ўяўляе сабой зборнік артыкулаў, у якіх разглядаюцца з’явы і падзеі старой беларускай літаратуры, удакладняюцца некаторыя трактоўкі “Слова аб палку Ігаравым”, іншых помнікаў пісьменнасці. Асноўная ўвага ўдзяляецца разгляду так званых белых плям і спрэчных пытанняў той далёкай гістарычнай эпохі.

У кнізе друкуюцца таксама артыкулы, у якіх упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве і гісторыі пачала разглядацца грамадска-палітычная дзейнасць і літаратурная творчасць Гальяша Пельгрымоўскага, пісара ВКЛ.

Кніга прызначаецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры.

1\900643ба

63.3 (4Беі)

Л 394

Акінчыц, С. Залаты век Беларусі / Станіслаў Акінчыц. — Мінск: Юніпак, 2002. — 128 с.

ISBN985-6418-33-Х.

Кніга апавядае пра XVIстагоддзе, эпоху Адраджэння — перыяд найбольшага культурнага, навуковага, эканамічнага развіцця тагачаснай Беларусі, перыяд вялікіх людзей, дзяржаўных і культурных дзеячоў сусветнага маштабу, і вялікіх падзей.

1\965347ба

76.11

Л 285

Лаўрык, Ю. М. Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVIIст. / Ю. М. Лаўрык. — Мінск: Тэхналогія, 2012. — 255 с.: іл. — (Кніжныя цэнтры Беларусі).

 ISBN978-985-458-234-4.

Манаграфія прысвечана выдавецкай і кнігзбіральніцкай дзейнасці браціі праваслаўнага Богаяўленскага манастыра ў Куцейне ў найбольш яскравы перыяд яго гісторыі — у сярэдзіне XVIIст. Падрабязна разглядаюцца характэрныя асаблівасці куцеінскіх друкаў і манускрыптаў, а таксама ажыццяўляецца спроба акрэсліць склад кнігазбораў, што існавалі ў самім манастыры або захоўваліся пры манастырскіх цэрквах.

Кніга будзе карысная гісторыкам, кнігазнаўцам, супрацоўнікам музеяў і аддзелаў рэдкай кнігі навуковых бібліятэк, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

1\892719ба

83.3 (4Беі)

Л 729

Лойка, А. А. Старабеларуская літаратура: Падручнік / А. А. Лойка. — Мінск: Вышэйшая школа, 2001. — 319 с.

ISBN985-06-0604-5.

У падручніку асвятляецца важны перыяд беларускай літаратуры ад часоў Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 г.; даследуюцца вытокі беларускай літаратуры; паказваецца еднасць беларускай культуры з культуралагічнымі традыцыямі Еўропы.

Асобныя раздзелы прысвечаны дзейнасці і творчасці выбітных асоб — Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Яна Вісліцкага, Міколы Гусоўскага, Францішка Скарыны.

Кніга будзе цікавая студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ, настаўнікам, усім, хто цікавіцца гістарычным лёсам беларускай літаратуры.

1\804683ба

83.3 (4Беі)

Л 128

Лабынцаў, Ю. Пачатае Скарынам: Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу / Юрый Лабынцаў; пер. з рус. С. Шупы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 333 с.: іл.

ISBN5-340-00490-2.

У кнізе ўпершыню падрабязна расказваецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, пачынальнікам якой быў вядомы гуманіст, пісьменнік і асветнік Францыск Скарына. Аўтар апавядае пра многіх малавядомых і зусім невядомых беларускіх літаратараў скарынінскага часу, пераканаўча паказвае вядучую ролю беларускай друкаванай літаратуры XVIст. сярод літаратур шэрагу еўрапейскіх краін. Вялікая ўвага надаецца праблемам міжнародных літаратурных сувязяў, перадусім — міжславянскіх.

1\932828ба

83.3 (4Беі)

Б 871

Бразгуноў, А. У. Перакладная белетрыстыка Беларусі XVXVIIстагоддзяў / А. У. Бразгуноў; навук. рэд. В. А. Чамярыцкі. — Мінск: Беларус. навука, 2007. — 302 с.

ISBN978-985-08-0870-7.

У кнізе на прыкладзе канкрэтных помнікаў даследуюцца пытанні гісторыі і эвалюцыі папулярных жанраў беларускай перакладной літаратуры XV—XVIIстст. — рыцарскага рамана і навелы, гістарычнага рамана і аповесці.

Упершыню такія помнікі як “Трышчан”, “Бава”, “Александрыя” і інш. разглядаюцца ў супастаўленні з іх еўрапейскімі крыніцамі. Акцэнтуецца ўвага на сюжэтных, кампазіцыйных і хранатопных асаблівасцях помнікаў.

Адрасуецца медыявістам, шырокаму колу навукоўцаў, уісм, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі эпохі Адраджэння.

1\796400ба

83.3 (4Беі)

С 424

Скарына, Ф. Творы: Прадмовы, сказанні,, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Францыск Скарына; уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с.: іл.

 ISBN5-343-00151-3.

Кніга ўяўляе сабой найбольш поўнае выданне твораў Ф. Скарыны. Уключаны ўсе вядомыя прадмовы і пасляслоўі першадрукара да яго кніг,  узоры кніжнай паэзіі, акафісты з акравершамі Ф. Скарыны, а таксама знойдзены тэкст пасхаліі з календаром, змешчаны ў “Малой падарожнай кніжцы”. Падаецца шырокі навукова-папулярны каментарый.

Адрасуецца славістам, грамадазнаўцам і ўсім, хто цікавіцца творчай спадчынай Ф. Скарыны.

1\910281ба

87.3 (4Беі)

С 129

Саверчанка, І. В. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар / Іван Саверчанка. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 223 с.

ISBN5-7855-0708-0.

Сымон Будны — выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў ВКЛ — займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVIст. У кнізе з выкарыстаннем архіўных крыніц прасочваецца жыццёвы і творчы шлях асветніка, паказваюцца яго тэалагічныя і касмалагічныя погляды, этычная дактрына і сацыяльнае вучэнне.

Адрасуецца гісторыкам, філосафам, літаратуразнаўцам, рэлігіязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай старасвецкай культурай.

1\841224ба

83.3 (4Беі)

С 129

Саверчанка, І. В. Старажытная паэзія Беларусі: XVIпершая палова XVIIст. / І. В. Саверчанка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — 254 с.

ISBN5-343-009662.

З’яленне паэтычнага слова — сведчанне высокага ўзроўню развіцця нацыі, знак надыходу Новага часу. Узлёт беларускай паэзіі назіраецца ўжо ў часы Рэнесансу і ранняга барока. У кнізе з далучэннем архіўных матэрыялаў асвятляецца творчасць першых айчынных паэтаў — Ф. Скарыны, С. Буднага, А. Рымшы і інш., паказваецца роля Нясвіжскага, Віленскага, Куцеінскага і Полацкага літаратурных гурткоў.

Адрасуецца спецыялістам у старажытнай літаратуры, гісторыкам, усім, хто цікавіцца беларускай старасвецкай літаратурай.

1\648817ба

83.3 (4Беі)

П 554

Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVIIст. / АН БССР, Ін-т літ. імя Я. Купалы; [уклад., уступ. артыкул і камент. А. Ф. Коршунава]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983.

У кнізе разглядаюцца два значныя, але мала даследаваныя помнікі беларускай мемуарнай літаратуры XVIIст. — дзённікі Фёдара Еўлашоўскага і Яна Цадроўскага. Іх тэксты суправаджаюцца прадметна-біяграфічнымі каментарыямі.

Выданне разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, усіх тых, хто цікавіцца мінулым Беларусі.

1\956872ба

83.3 (4Беі)

К 125

Кавалёў, С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігахбор, 2010. — 376 с.

ISBN978-985-6976-10-3.

Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі ВКЛ эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVIда пачатку XVIIст.

Кніга будзе карысная філолагам, гісторыкам, усім, хто цікавіцца культурай ВКЛ.

1\942874ба

76.11

Г 155

Галенчанка, Г. Я. Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі XV— сярэдзіны XVIIст. / Г. Я. Галенчанка. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 458 с.

 ISBN978-985-08-1002-1.

Першае асобнае даследаванне невядомых і малавядомых помнікаў і міжнародных культурных сувязей Беларусі XV— сярэдзіны XVIIст. Апісваюцца склад і выхадныя звесткі помнікаў, якія захоўваюцца пераважна ў замежных сховішчах, адзначаюцца іх асаблівасці, недаследаваныя аспекты, шыфр, бібліяграфія. Шэраг найбольш значных рарытэтаў мае разгорнутыя каментарыі.

Разлічана на навуковых даследчыкаў, бібліятэчных і музейных супрацоўнікаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Беларусі.

1\801975ба

86.3

Б 595

Біблія: Факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў 1517—1519 гг.: У 3 т. Т. 1 / Прадмова А. Л. Петрашкевіча; маст. афармл. А. М. Хількевіча. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 830 с.

ISBN5-85700-042-4.

Гэтае выданне з’яўляецца факсімільным узнаўленнем 23 кніг Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў Празе ў 1517—1519 гг. на мове, блізкай да мовы старажытнабеларускай пісьменнасці, зразумелай простым людзям таго часу, якая застаецца даступнай і для сучаснага чытача. Выданне прысвечана 500-годдзю Ф. Скарыны — беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка і пісьменніка эпохі Адраджэння.

1\879339ба

84 (4Беі)

Г 965

Гусоўскі, М. Песня пра зубра / Мікола Гусоўскі. — Мінск: Юнацтва, 1998. — 102 с.: іл.

ISBN985-05-0311-4.

Мікола Гусоўскі — адзін з буйнейшых паэтаў эпохі Адраджэння. Яго паэма “Песня пра зубра” — цудоўны сплаў лірыкі і эпасу — з’яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў.

Раздзел ІІІ

Беларуская літаратура позняга барока (другая палова XVII—XVIIIстст.)

1\952505ба

76.11

Б 48

Берасцейскія кнігазборы: Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання” (Брэст, 30—31 кастрычніка 2008 г.) / УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”; склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька. — Брэст, 2010. — 4646 с., 16 л. іл.

ISBN978-985-90201-6-2.

Зборнік складзены з дакладаў, прачытаных на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Аўтары з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны прапануюць вынікі даследаванняў гісторыі кніжнай культуры, значная ўвага надаецца кніжным старажытнасцям Брэстчыны, лёсу мясцовых архіваў і бібліятэк. Асаблівае месца займаюць матэрыялы, прысвечаныя сучаснасці: кнігавыданню, камплектаванню бібліятэк, пытанням рэстытуцыі, перспектывам аднаўлення гісторыка-архітэктурных аб’ектаў старасветчыны.

1\853382ба

83.3 (4Беі)

М 21

Мальдзіс, А. І ажываюць спадчыны старонкі: Выбранае / Адам Мальдзіс; прадм. Г. В. Кісялёва. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 495 с.

ISBN5-340-01049-Х.

У кнізе вядомага беларускага даследчыка нацыянальнай культуры і літаратуры Адама Мальдзіса сабрана лепшае з таго, што напісана ім за 35 год творчай працы, што вернута з небыцця ў час літаратуразнаўчых росшукаў у бібліятэках, архівах і музеях нашай краіны і за мяжой. Узнаўляюцца забытыя постаці нашых папярэднікаў, расказваецца пра паўсядзённы побыт і норавы беларусаў у XVIIIст.

1\608993ба

83.3 (4Беі)

М 21

Мальдзіс, А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIIIстагоддзя: Нарысы быту і звычаяў / Адам Мальдзіс. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. — 256 с.

У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры XVIIIст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаны з ёю. Даследуюцца праблемы жанру, героя мемуарнай літаратуры. Абапіраючыся на старадаўнія дзённікі і ўспаміны, аўтар дае “сацыяльныя партрэты” магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства XVIIIст., расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.

Кніга адрасуецца як спецыялістам-літаратуразнаўцам, так і шырокім колам чытачоў — усім тым, хто цікавіцца мінулым нашага краю.

1\570177ба

83.3 (4Беі)

М 21

Мальдзіс, А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна XVIIXVIIIст.) / Адам Мальдзіс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 352 с.

Манаграфія з’яўляецца першым абагульняючым даследаваннем шматмоўнай літаратуры Беларусі, асабліва беларускай літаратуры  другой паловы XVII—XVIIIст., калі адбываўся складаны працэс пераходу ад старажытнага пісьменства да літаратуры Новага часу. Упершыню ставіцца пытанне аб праявах барока і класіцызму ў тагачаснай беларускай літаратуры, адлюстраванні ў ёй ідэй Асветніцтва. Разглядаюцца яе цесныя ўзаемасувязі з рускай, польскай і ўкраінскай літаратурамі. У навуковы ўжытак уводзяцца новыя помнікі паэзіі, прозы, драматургіі.

1\907208ба

84 (4Беі)

Р 15

Радзівіл, Ф. У. Выбраныя творы: перакл. З пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл; уклад. С. Кавалёва; прадм. Ж. Некрашэвіч-Кароткай, Н. Русецкай; камент. С. Кавалёва, Н. Гардзіенкі, Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 448, [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: мастацкая літаратура).

ISBN985-6730-25-2.

“Выбраныя творы” Францішкі Уршулі Радзівіл — першае знаёмства беларускага чытача з гэтай цікавай і самабытнай пісьменніцай Беларусі XVIIIст., гаспадыняй радзівілаўскай рэзідэнцыі ў Нясвіжы, таленавітай паэткай і драматургам.

У кнізе змешчаны лепшыя драматычныя творы Францішкі Уршулі, якія яна пісала для створанага ёю нясвіжскага прыдворнага тэатра, а таксама вершы, трактаты, лісты да блізкіх і знаёмых.

Раздзел ІV

Беларуская літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.

1\901678ба

83.3 (4Беі)

З-335

Запрудскі, І. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя / І. М. Запрудскі. — Мінск: РІВШ БДУ, 2003. — 138 с.

ISBN985-6684-36-6.

У кнізе характарызуюцца асаблівасці літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сярэдзіне і другой палове ХІХ ст. Асвятляюцца праблемныя аспекты жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры, аналізуюцца пытанні фарміравання нацыянальнай свядомасці, друку, паэтыкі, эстэтычнай прыроды і псіхалогіі творчасці тагачасных літаратараў.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей універсітэтаў.

1\905627ба

83.3 (4Беі)

К 46

Кісялёў, Г. В. Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. / Г. В. Кісялёў; Навук. рэд. В. А. Чамярыцкі; НАН Беларусі, Ін-т літ-ры імя Я. Купалы. — 2-е выд. — Мінск: Бел. навука, 2003. — 426 с.

ISBN985-08-0544-7.

Упершыню выданне выйшла ў 1993 г.

Кніга прысвечана гісторыі назапашвання ведаў пра літаратуру ХІХ ст., робіцца спроба сістэматызацыі крыніц, удакладнення іх аўтарства.

Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў, шырокі круг аматараў беларускай літаратуры.

1\907565ба

83.3 (4Беі)

П 219

Пачынальнікі: З гіст.-літар. Матэрыялаў ХІХ ст. / Уклад. Г. В. Кісялёў; рэд. В. В. Барысенка, А. І. Мальдзіс. — 2-е выд. — Мінск: Бел. навука, 2003. — 549 с.

ISBN985-08-0570-6.

Упершыню кніга выйшла ў 1977 г.

Выданне ўяўляе сабою зборнік дакументаў і матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці беларускіх пісьменнікаў, пачынальнікаў новай беларускай літаратуры: В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, П. Багрыма, Я Чачота і інш. У зборніку на аснове шматлікіх архіўных дакументаў і іншых рэдкіх матэрыялаў шырока асвятляецца літаратурнае жыццё тагачаснай Беларусі, удзел пісьменнікаў у вызваленчым руху.

Разлічана на спецыялістаў-даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школ, краязнаўцаў, гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца літаратурай і культурай Беларусі.

1\917807ба

83.3 (4Беі)

К 449

Кісялёў, Г. В. Жылі-былі класікі: Хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” / Генадзь Кісялёў. — Мінск: Бел. навука, 2005. — 549 с.: іл.

ISBN985-08-0570-6.

Кніга-аповед пра аўтарства знакамітых паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, пра цяжкія пошукі гістарычнай ісціны, пра шматгадовую вернасць даследчыка абаранай тэме, пра культурныя сувязі народаў Беларусі, Украіны, Балтыі, Заходняй Еўропы.

Прызначаецца для навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца рознымі аспектамі айчыннай гсторыі і культуры.

1\890516ба

83.4 (4Беі)

Ж 912

Жураўлёў, В. П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст. / В. П. Жураўлёў; пад рэд. У. В. Гніламёдава; НАН Беларусі, Ін-т літ-ры імя Я. Купалы. — Мінск: Белар. Навука, 2000. — 191 с.

ISBN985-08-0336-3.

Аўтарам робіцца спроба асэнсаваць шляхі і накірункі развіцця і сцвярджэння ў беларускай літаратуры гуманістычных і дэмакратычных прынцыпаў, універсальна арыентаваных на абуджэнне грамадскай думкі, фарміраванне нацыянальнай беларускай ідэі і ўмацаванне агульначалавечых маральна-этычных каштоўнасцей.

На   шырокім фактычным матэрыяле ўпершыню і шмат у чым па-новаму раскрываецца складаны і супярэчлівы працэс развіцця і складвання духоўнага ідэалу.

Разлічана на выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў і усіх, каго цікавіць родная літаратура.

1\903131ба

84 (4Беі)

З-288

Заняпад і адраджэнне: Беларуская літаратура ХІХ ст. / Уклад., прадм. і заўв. У. Казберука. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. — 606 с.

ISBN985-02-0525-3.

У кнігу ўвайшлі творы пісьменнікаў, якіх можна лічыць першапраходцамі новай беларускай літаратуры — Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш.

1\963004ба

83.3 (4Беі)-8М

К 92

Янка Купала. “Мне сняцца сны аб Беларусі…”: успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Галіны Шаблінскай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 702 с.: іл. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

ISBN978-985-02-1369-3.

У кнізе сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перыпетыі жыццёвага і творчага лёсу Песняра-прарока, заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У выданне таксама ўключаны афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці гістарычнай   эпохі, у якой выпала жыць паэту. Упершыню друкуюцца тры раздзелы з манаграфіі першага біёграфа Янкі Купалы Льва Клейнбарта “Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай” (1929—1934).

1\964780ба

83.3 (4Беі)-8М

К 60

Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях: успаміны, нарысы, эсэ, прысвячэнні / уклад. Міхася Міцкевіча. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 607 с.: іл. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

ISBN978-985-02-1382-2.

Выданне прысвечана памяці Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і літаратуры, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Праз успаміны родных і блізкіх, паплечнікаў і сяброў, вучняў і землякоў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй філасофскай велічы і прыгажосці. Дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф, чалавек з сапраўдным дзяржаўным мысленнем, Якуб Колас жыве ў сэрцах і думках беларусаў.

Вершы-прысвячэнні вядомых пісьменнікаў сплятаюць вянок любові Народнаму Песняру.

1\962912ба

83.3 (4Беі)М

Т 937

Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 495 с.

ISBN978-985-08-1439-5.

У манаграфіі прапануецца новы погляд на творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, у аснову якога пакладзены ідэі параўнальна-гістарычнага метаду і тыпалагічнага падыходу да праблемы вызначэння месца і ролі літаратурнай класікі ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры, даследуецца феномен “двайной зоркі”, а ў сувязі з гэтым паняцці “літаратурнай пары”, станаўлення класічнага стылю, асэнсоўваюцца шматбаковыя сувязі мастацкай літаратуры з сучасным жыццём.

Прызначаецца гуманітарыям, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай класікай.

1\956876ба

83.3 (4Беі)М

К 92

Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце слваянскіх літаратур: матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэт. Канф. (Мінск, 3—4 кастрычніка 2002 г.) / Рэдкал.: У. В. Гніламёдаў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 319 с.

ISBN985-08-0379-7.

Даклады і паведамленні Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, сведчаць пра вызваленне літаратуразнаўчай навукі ад агульна-верыфікацыйных выказванняў-палажэнняў і пазначаюць яе выхад на інтэграцыйны ўзровень пазнаваўчых метадаў гуманітарных навук.

Кніга адрасуецца ўсім, каго цмкавяць праблемы развіцця беларускай літаратуры.

1\943548ба

84 (4Беі)

Д 834

Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесці і апавяданні, вершы, публіцыстыка, лісты і пасланні, пераклады, Dubia/ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. падрыхт., пер. Я. Янушкевіча. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 598 с.: [16] л. іл.

ISBN978-985-02-0976-4.

Другі том Збору твораў В. Дуніна-Марцінкевіча склалі раздзелы “Вершаваныя аповесці і апавяданні”, “Вершы”, “Публіцыстыка”, “Лісты і пасланні”, “Пераклады”, “Dubia”, а таксама жыццяпіс Беларускага Дудара.

1\963920ба

84 (4Беі)М

Б 142

Багдановіч, М. А. Інтымны дзённік: выбраныя творы / Максім Багдановіч; уклад. У. Сіўчыкаў; прадм. Р. Барадуліна; маст. А. Кашкурэвіч. — Мінск: Радыёла-плюс, 2006. — 528 с.: іл.

 ISBN978-985-02-0976-4.

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы класіка беларускага прыгожага пісьменства Максіма Багдановіча — вершы, наследаванні, пераклады, апавяданні, артыкулы і лісты. Прадмову да яе напісаў народны паэт Беларусі, намінант Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгор Барадулін.

Адрасуецца самаму шырокаму колу чытачоў.

1\901622ба

84 (4Пол)

М 703

Міцкевіч, А. Дзяды: Паэма / Адам Міцкевіч; пер. з пол. К. Цвіркі. — Мінск: Беллітфонд, 2001. — 304 с.

ISBN985-6576-18-0.

Паэма А. Міцкевіча “Дзяды” — адзін з самых яркіх шэдэўраў сусветнай літаратуры. У аснове яе — старажытны беларускі абрад памінання продкаў — Дзяды. Паэма асвечана вялікім, але трагічным каханнем галоўнага героя — прататыпа самога аўтара.

1\953459ба

84 (4Беі)

Ц 52

Цётка. Выбраныя творы / Цётка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. — 198 с. — (Школьная бібліятэка).

ISBN978-985-02-1228-3.

У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, грамадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх — рэвалюцыйная палымянасць, пафас барацьбы за народную справу, вера ў лепшую будучыню роднага краю.

1\950618ба

84 (4Беі)

Б 149

Багушэвіч, Ф. Творы / Францішак Багушэвіч; прадм. Я. Янушкевіча. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 150 с.

ISBN978-985-02-1164-4.

Імя Францішка Багушэвіча — з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свій талент перадусім у паэзіі. У кнізе змешчаны як арыгінальны варыянт яго вершаў (лацінка), так і кірылічны, зразумелы сучаснаму чытачу.

1\809014ба

84 (4Беі)

Г 210

Гарэцкі, М. Творы: Дзве душы: Аповесць. Апавяданні. Жартаўлівы Пісарэвіч: П’еса. Літаратурная крытыка і публіцыстыка. Лісты / Максім Гарэцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 629 с.

ISBN5-340-00580-1.

У дадзенае выданне ўваходзяць аповесць “Дзве душы”, апавяданні, п’еса “Жартаўлівы Пісарэвіч”, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, эпісталярная спадчына пісьменніка.

У літаратурным каментарыі ўпершыню даецца навуковая ацэнка матэрыялу, змешчанага ў кнізе.

1\736971ба

84 (4Беі)

Г 214

Гартны, Ц. Збор твораў. У 4 т. Т. 1: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Цішка Гартны; прадм. С. Александровіча. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. — 438 с.

Цішка Гартны — адзін з арганізатараў БССР, яе новай літаратуры. Гэта найбольш поўнае навуковае выданне яго твораў. У першы том увайшлі вершы з паэтычных зборнікаў “Песні”, “Песні працы і змагання”, “Урачыстасць”, лепшыя апавяданні з кнігі “Трэскі на хвалях”.

У творчасці Цішкі Гартнага адлюстраваны нялёгкія і супярэчлівыя шляхі станаўлення грамадскай свядомасці беларуса новай фармацыі.

1\817285ба

84 (4Беі)

Г 215

Гарун, А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Алесь Гарун; уклад., прадм. і камент. У. Казберука; маст. У. Басалыга. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. — 359 с., [5] л. іл., партр.: іл. — (Спадчына).

ISBN5-340-00523-2.

Творчасць Алеся Гаруна (Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага) — адна з самых выдатных і адначасова трагічных старонак у гісторыі беларускай літаратуры.

У гэтай кнізе сабрана ўся знойдзеная творчая спадчына пісьменніка — таленавітага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста.

1\960395ба

84 (4Беі)М

К 178

Калюга, Л. Творы: апавяданні, аповесці / Лукаш Калюга; прадм. Я. Лецкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. — 462 с.

ISBN978-985-02-1308-2.

У кнігу ўвайшлі найбольш вядомыя творы Лукаша Калюгі, самабытнага празаіка 20-х — пачатку 30-х гадоў. Непаўторны, арыгінальны стыль, глыбокае веданне народнай мовы, трапны гумар ды тонкае псіхалагічнае майстэрства прыкметна вылучаюць яго сярод сучаснікаў і ўжо каторы год выклікаюць сталае захапленне ў аматараў беларускага слова.

Раздзел V

Беларуская літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.

1\897652ба

83.3 (4Беі)

Г 516

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / НАН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. —Мінск: Беларус. навука, 2002. — 903 с.

ISBN985-08-0508-0.

Другі том “Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” ахоплівае літаратурны працэс 1921—1941 гг. — час, калі складваліся і замацоўваліся асноўныя ідэйна-эстэтычныя прынцыпы савецкай літаратуры з яе крылатымі ўзлётамі да вышынь сапраўднай мастацкай творчасці і горкімі адступленнямі ад яе гуманістычных задач пад націскам патрабаванняў афіцыёзнай палітыкі ў галіне мастацтва. Тым не менш у другім томе выяўляецца і аналізуецца ўсё таленавітае і жывое, што ўзбагачала літаратурнае развіццё таго складанага і трагічнага перыяду ў гісторыі нацыянальнай духоўнай культуры.

Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў, студэнтаў і спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культурнай дзейнасці.

1\889491ба

83.3 (4Беі)

Г 516

Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20—50-я гады): Падручнік / У. В. Гніламёдаў, В. В. Казлова, М. А. Лазарук і інш.; пад агул рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац. І дап. — Мінск: Вышэйшая школа, 2000. — 511 с.

ISBN985-06-0492-1.

Прасочваюцца шляхі станаўлення і развіцця беларускай літаратуры ў 20—50-я гады ХХ ст. характарызуецца творчасць найбольш значных пісьменнікаў. Перагледжана і ўдакладнена трактоўка шматлікіх літаратурных з’яў.

1\940967ба

83.3 (4Беі)

М 172

Максімовіч, В. А. Шыпшынавы край: Старонкі беларускай літаратуры 20—30-х гг. ХХ ст.: Дапаможнік для настаўнікаў / В. А. Максімовіч. — Мінск: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2002. — 160 с.

ISBN985-6648-22-Х.

Даецца сістэмна-канцэптуальная характарыстыка беларускай літаратуры 20—30-х гадоў ХХ ст. і творчасці многіх таленавітых пісьменнікаў і паэтаў. У цэнтры ўвагі аўтара — асобныя творы Я. Коласа, М. гарэцкага, У. Дубоўкі, Я. Пушчы, К. Чорнага і інш.

Адрасуецца настаўнікам, вучням, навучэнцам ліцэяў і гімназій, а таксама студэнтам.

1\901682ба

83.3 (4Беі)

М 159

Макмілін, А. Беларуская літаратура ў 50—60-я гады ХХ стагоддзя: Манаграфія / А. Макмілін; пер. з англ. А. Літвіноўскай. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 332 с.: іл.

ISBN985-6638-38-0.

Манаграфія Аронльда Макміліна прысвечана беларускай літаратуры 50-60-х гг. ХХ ст., але аўтар шчодра пашырыў даследаванне  і ашчадным аглядам старажытнай беларускай літаратуры, і даволі пашыранымі экскурсамі ў творчасць асабліва выбітных пісьменнікаў, а менавіта І. Мележа, В. Быкава, І. Пташнікава, У. Караткевіча і інш., да 90-х гг. уключна. Выданне дапаўняюць бібліяграфія і індэкс прозвішчаў і назваў.

1\933938ба

83.3 (4Беі)

Л 64

Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / М. А. Тычына [і інш.]; навук. рэд. М. А. Тычына. — Мінск: Беларус. навука, 2007. — 363 с.

ISBN978-985-08-0827-1.

У кнізе тэарэтычна асэнсоўваецца феномен пераходнага перыяду  ў літаратурным працэсе, выяўляюцца глыбінныя зрухі ў мастацкім мысленні і вызначаецца напрамак развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры.

Зробленыя назіранні, ацэнкі і навуковыя высновы, практычныя рэкамендацыі будуць спрыяць працэсу паглыблення фундаментальных даследаванняў літаратуразнаўцаў, вучоных іншых гуманітарных дысцыплін, могуць быць выкарыстаны ў навучальна-педагагічным працэсе, зацікавяць аматараў мастацтва слова.

1\956852ба

83.3 (4Беі)

Г 20

Гарадніцкі, Я. А. Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: суб’ектна-аб’ектныя суадносіны / Я. А. Гарадніцкі. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 332 с.

 ISBN978-985-08-1182-0.

У манаграфіі паэтыка беларускай літаратуры ХХ ст. разглядаецца пад вуглом гледжання структурнай арганізацыі літаратурнага твора, у аснове якой знаходзяцца суб’ектна-аб’ектныя ўзаемадачыненні. На разнастайным матэрыяле, перш за ўсё на творах класікаў, прасочваецца залежнасць паміж змястоўнымі і фармальнымі аспектамі літаратурнай творчасці. Увага акцэнтуецца на такіх ключавых паняццях як кругагляд, пункт гледжання аўтара і героя, мастацкі свет літаратурнага твора і інш.

 Разлічана на даследчыкаў літаратуры, выкладчыкаў і аспірантаў, студэнтаў-філолагаў.

1\923463ба

84 (4Беі)

Б 952

Быкаў, В. Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 1. Аповесці, апавяданні і прыпавесці 90-х і 2000-х гадоў / Васіль Быкаў; прадм. А. Пашкевіча. — Мінск: Саюз беларускіх пісьменнікаў; Масква: ТАА “Выдавецтва “Время”, 2005. — 656 с.

ISBN5-9691-0073-0.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля быкава. Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том увайшлі аповесці “Афганец”, “Ваўчыная яма”, а таксама апавяданні і прыпавесці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.

1\905760ба

84 (4Беі)

К 21

Караткевіч, У. Ладдзя Роспачы: Аповесці / Уладзімір Караткевіч; маст. А. Кашкурэвіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. —367 с.

ISBN985-02-0612-8.

Кнігу класіка нашай літаратуры Уладзіміра Караткевіча склалі папулярныя аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда” і “Ладдзя Роспачы”, якія з цікавасцю і захапленнем чытае не адно пакаленне чытачоў. У творах пісьменнік імкнецца выявіць повязь паміж мінулым і сучасным, сцвярджае думку аб непераможнасці і ўсёмагутнасці дабра і чалавечнасці.

1\930182ба

84 (4Беі)

Т 183

Танк, М. Збор твораў. У 13 т. Т. 4. Вершы (1964—1972) / Максім Танк; НАН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы; рэд. тома В. П. Рагойша; падрыхт. тэкстаў і камент. В. У. Карачун. — Мінск: Беларус. навука, 2007. — 384 с.

ISBN978-985-08-0836-3 (Т. 4).

Чацвёрты том складаюць вершы 1964—1972 гг., якія ўваходзілі ў шасцітомны Збор твораў (1979 г.) у раздзел “Перапіска з зямлёй” і ў зборнік “Хай будзе святло” (1972 г.). асобны раздзел склалі творы, не ўведзеныя аўтарам у кніжныя выданні і вядомыя толькі па публікацыі ў перыёдыцы ці ў асобных выданнях, а таксама выяўленыя ў архіве (БДАМЛіМ) у выглядзе белавых ці чарнавых аўтографаў.

1\936929ба

84 (4Беі)М

К 779

Крапіва, К. Выбраныя творы / Кандрат Крапіва; уклад., прадм., камент. С. Андраюка. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 628, [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

ISBN978-985-08-0917-9.

Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы склалі найбольш значныя творы розных жанраў — вершы, байкі, камедыі, апавяданні, раман “Мядзведзічы” пра калектывізацыю сельскай гаспадаркі, публіцыстычныя артыкулы на хвалюючыя тэмы сучаснасці, лісты да вядомых дзеячаў культуры і літаратуры, да блізкіх пісьменніка.

1\907428ба

84 (4Беі)

М 473

Мележ, І. Людзі на балоце: Раман з “Палескай хронікі” / Іван Мележ. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. — 366 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

ISBN985-02-0549-0.

“Людзі на балоце” — выдатны раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, першы з цыкла “Палеская хроніка”.  У «Палескай хроніцы» паказана ментальнасць нашага народа, яго звычаі і традыцыі, яго быт і памкненні, думы і пачуцці ў адзін з пераломных момантаў гісторыі, паказана, з якімі набыткамі людзі на болоце да яго прыйшлі, чым тыя набыткі памножылі і што старацілі.

1\908567ба

84 (4Беі)

К 907

Куляшоў, А. Дарогі: Вершы, паэмы / Аркадзь Куляшоў; уклад. В. Куляшовай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — 318 с. — (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

ISBN985-02-0579-2.

Паэзія Аркадзя Куляшова — гэта вечная захопленасць жыццём і творчае гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазнанне сябе і людзей.

У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы з творчай спадчыны паэта, паэмы “Цунамі”, “Хамуціус”, “Варшаўскі шлях”.

1\925201ба

84 (4Беі)

С 83

Стральцоў, М. Л. Ад маладзіка да поўні: апавяданні, аповесці, эсэ / Міхась Стральцоў; уклад. В. Стральцовай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 430 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

ISBN985-02-0761-2.

У кнігу прозы вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Міхася Стральцова ўвайшлі лепшыя апавяданні розных гадоў, аповесці “Адзін лапаць, адзін чунь”, “Загадка Багдановіча”, эсэ.

1\908439ба

84 (4Беі)

Ч-975

Чыгрынаў, І. Плач перапёлкі: Раман, апавяданні / Іван Чыгрынаў; уклад. Л. Чыгрынавай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — 415 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

ISBN985-02-0761-2.

Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава склалі раман “Плач перапёлкі”  і апавяданні розных гадоў.

1\889142ба

84 (4Беі)

Г 342

Геніюш, Л. Гасціна: Выбранае / Ларыса Геніюш; уклад. З. Пазняк. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. — 382 с. — (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

ISBN985-02-0278-5.

Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову.

1\936100ба

84 (4Беі)

Я 626

Янішчыц, Я. І. Пачынаецца ўсё з любві…: вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 339 с. — (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

ISBN978-985-02-0986-3.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў.  Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі.

У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.

1\903120ба

84 (4Беі)

 Д 796

Дубоўка, У. О Беларусь, мая шыпшына…: Выбранае / Уладзімір Дубоўка; уклад. Дз. М. Давідоўскага, З. К. Пазняк. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. — 318 с. — (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

ISBN985-02-0531-8.

У кнігу майстра самабытнага паэтычнага беларускага слова Уладзіміра Дубоўкі ўвайшлі творы, якія друкаваліся ў зборніках “Строма” (1932 г.), “Трысцё” (1925 г.), “Credo” (1926 г.), “Наля” (1927 г.) і інш. У выдатным перакладзе паэта з непаўторнай прыгажосцю гучаць санеты Шэкспіра.

Паэзія У. Дубоўкі поўніцца гукамі і водарам роднай зямлі.

1\940739ба

84 (4Беі)

Г 786

Грахоўскі, С. І. Зона маўчання: аповесць: для ст. шк. узросту / Сяргей Грахоўскі; прадм. Л. Гарэлік. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 238 с. — (Бібліятэка школьніка).

ISBN978-985-02-1067-8.

Аповесць беларускага пісьменніка Сяргей Грахоўскага “Зона маўчання”, напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Вычварная рэальнасць, якая адкрылася пісьменніку ў турмах, канцлагерах, на этапных дарогах, нагадвае тэатр абсурду, фантасмагорыю, дзе ўсё перавернута з ног на галаву.

1\957385ба

84 (4Беі)М

П 87

Пташнікаў, І. М. Пагоня: аповесць, апавяданні: для сярэд. і ст. шк. узросту / Іван Пташнікаў; прадм. С. Андраюка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 446 с. — (Школьная бібліятэка).

ISBN978-985-02-1099-9.

Тэма вайны займае ў творчасці беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.

У аповесці “Найдорф” аўтар праўдзіва ўзнаўляе жыццё народа на апошнім этапе вайны. Выдатны майстар слова раскрыў душу свайго народа, свет яго дум, надзей, спадзяванняў на гэтым рубяжы — на парозе міру.

У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

1\957380ба

84 (4Беі)

М 15

Макаёнак, А. Я. Зацяюканы апостал: п’есы: для ст. шк. узросту / Андрэй Макаёнак; прадм. А. Сабалеўскага. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 303 с. — (Школьная бібліятэка).

ISBN978-985-02-1105-7.

Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка — адна з самых яркіх старонак у беларускай драматургіі. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар — усё гэта характэрна для твораў драматурга.

У кнігу ўвайшлі п’есы “Выбачайце, калі ласка”, “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”, “Кашмар” (“Святая прастата”), “Пагарэльцы”.

1\898646ба

84 (4Беі)

А 281

Адамовіч, А. Vixi. Тры апошнія аповесці / Алесь Адамовіч. — Мінск: Ковчег, 2002. — 504 с.

 ISBN985-6056-33-0.

Гэтую кнігу Алеся Адамовіча складаюць тры апошнія аповесці — “Венера”, “Нямко” і “Vixi”, якаія раней асобнымі выданнямі не выходзілі, бо пісаліся ўжо ў постсавецкі час і адлюстроўваюць незалежны погляд на беларускую гісторыю і беларускага чалавека ХХ стагоддзя.

1\893192ба

84 (4Беі)

А 828

Арлоў, У. Сны імператара: Апавяданні, аповесці, эсэ / У. Арлоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. — 383 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

ISBN985-02-0500-8.

Гісторыя Беларусі — асноўная тэма творчасці Уладзіміра Арлова. Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі беларускага мінулага з часоў Полацкага княства да ХХ стагоддзя.

Чытача чакаюць сустрэчы з паэтам Міколам Гусоўскім, філосафам Казімірам Лышчынскім, паўстанцамі 1863 г., царазабойцам Ігнатам Грынявіцкім і іншымі вядомымі і невядомымі асобамі айчыннай гісторыі.

1\878568ба

84 (4Беі)

Д 725

Дранько-Майсюк, Л. Гаспода: Выбранае / Леанід Дранько-Майсюк. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. — 382 с. — (“Залатая серыя”. Паэзія ХХ стагоддзя).

ISBN985-02-0401-Х.

Захаванне паэзіі — асноўная тэма, якая хвалюе Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар упэўнены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтаў — паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця — гэта значыць, калі ён будзе знішчаны жыццём.

Сутнасны вобраз паэзіі і наогул хараства — імгненны. Калі ж на гэты вобраз паглядзець з біблейскай вышыні — то такім парадкам можна атрымаць формулу мастацкай вечнасці і прыйсці да разумення, што жыць без паэзіі немагчыма…

1\884914ба

84 (4Беі)М

Б 811

Бондар, Т. Імем Айца і Сына: Аповесць, раман / Таіса Бондар. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. — 317 с.

ISBN985-02-0380-3.

Свет жанчыны, глыбіні жаночай душы, у якіх так дзівосна пераплятаюцца “змяіныя сцежкі” інтуіцыі і здаровы сэнс, закладзены самой прыродай, заўсёды скрупулёзна даследаваўся пісьменніцай Таісай Бондар. У новай кнізе яе гераіні пакутуюць і радуюцца, кахаюць і ненавідзяць, імкнучыся ўразумець і прыняць вытокі сваіх пачуццяў, каб выжыць і жыць, каб здзейсніўся лёс.

1\968497ба

84 (4Беі)

П 351

Пісьмянкоў, А. У. Не знікай: выбранае / Алесь Пісьмянкоў; уклад. А. Пісьмянкова. — Мінск: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012. — 296 с.

ISBN978-985-90303-5-2.

“Не знікай” — так звычайна казаў на развітанне сваім сябрам Алесь Пісьмянкоў. І гэтыя словы гучалі як просьба, як своеасаблівы наказ, як спадзяванне на будучыя сустрэчы.

“Не знікай” — так называецца кніга выбраных твораў, у якую ўвайшлі вершы і эсэ з кніг, выдадзеных пры жыцці паэта, і яго пасмяротнага зборніка “Думаць вершы…”.

Шчырыя, пранікнёныя, светлыя і празрыстыя, як росы ў травах на прыбяседскім Пісьмянковым Лузе, радкі паэта не зніклі. Яны па-ранейшаму знаходзяць водгук у сэрцах удзячных чытачоў. Жыццё Алеся Пісьмянкова, якое заўчасна абарвалася ў 47 гадоў, сёння доўжыцца ў яго творах.

1\920657ба

84 (4Беі)

Т 233

Татарынаў, Ю. А. Княгіня Мянжынская: трылогія / Юрый Татарынаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 286 с.

ISBN985-02-0771-Х.

Дзеянне трылогіі пераносіць чытача на некалькі стагоддзяў назад на тэрыторыю цяперашняй Гродзенскай вобласці. Уклад тагачаснага жыцця, норавы мясцовай эліты і сялян — пра ўсё гэта расказвае Юрый Татарынаў. А галоўнае, што хоча данесці да нас аўтар, “калі людзі ўлюбляюцца, можна не сумнявацца, што іх адзначыў Бог”. І калі гэтага не здарылася, то поўнага, сапраўднага шчасця чалавек так і не зведаў. І хаця героі трылогіі праходзяць праз пакуты і выпрабаванні, але гэта і ёсць Жыццё…

1\963586ба

84 (4Беі)М

Г 463

Гігевіч, В. С. Крах цывілізацыі: аповесці / Васіль Гігевіч. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 288 с.

ISBN978-985-556-007-5.

Кнігу беларускага пісьменніка Васіля Гігевіча склалі чатыры аповесці: “Карабель”, “Марсіянскае падарожжа”, “Палтэргейст”, “Страчанае шчасце”. У іх аўтар, выкарыстоўваючы своеасаблівыя мастацкія формы, даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце: паводзіны звычайнага чалавека, які па няволі апынуўся ў чужым грамадстве; магчымасці найноўшых тэхналогій стварыць штучны розум, каб устанавіць дыктат над людзьмі; рэакцыя зямлян на незвычайныя бытавыя праявы, якія выкліканы кантактамі з іншапланяцянамі, і іншыя.

Кніга будзе цікавая тым, хто любіць фантастыку, цікавіцца касмічнымі падарожжамі, шануе свій родны край, яго культуру і звычаі.

Раздзел VІ

Сучасная беларуская літаратура

1\969300ба

83.3 (4Беі)

Б 42

Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць: праблемы характаралогіі / В. П. Жураўлёў [і інш.]; навук. рэд. В. П. Жураўлёў; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”. — Мінск: Беларус. навука, 2013. — 367 с.

ISBN978-985-08-1519-4.

У кнізе на вялікім факталагічным і тэарэтычным матэрыяле даследаваны шэраг праблем, скіраваных на паглыбленае асэнсаванне  творчай індывідуальнасці пісьменніка, мастацкай праўды, навізны і наватарства ў раскрыцці чалавечых характараў, паколькі ў характарах літаратурных герояў сфакусіравана і закадзіравана асноўная ідэйна-эстэтычная і сацыяльна-псіхалагічная энергія мастацкага слова.

Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца вывучэннем беларускага мастацкага слова.

1\951901ба

83.3 (4Беі)

Ч-16

Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры / М. А. Тычына [і інш.]; навук. рэд. М. А. Тычына; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 459 с.

 ISBN978-985-08-1176-9.

У кнізе тэарэтычна асэнсоўваюцца мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры, робіцца крытычны аналіз розных тыпаў узаемадзеяння суб’екта эстэтычнага вывучэння з іншымі суб’ектамі і аб’ектамі, выпрацоўваюцца навуковыя стратэгіі антрапалагічнага даследавання чалавека.

Науковыя высновы і практычныя рэкамендацыі аўтараў калектыўнага праекта могуць быць выкарыстаны ў галіне фундаментальных даследаванняў гуманітарыяў, у сферы беларускай культуры і літаратуры і зацікавяць аматараў сучаснага мастацтва слова.

1\952939ба

83.3 (4Беі)

А 458

Алейнік, Л. В. Пясочны гадзіннік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі / Лада Алейнік. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 248 с.

ISBN978-985-6941-42-2.

Кнігу вядомага літаратурнага крытыка Лады Алейнік склалі артыкулы, рэцэнзіі, нарысы і палемічныя нататкі, прысвечаныя беларускаму літаратурнаму працэсу ХХ—ХХІ стагоддзяў. У полі зроку аўтара — адмысловыя мастацкія з’явы нацыянальнага прыгожага пісьменства, творчасць класікаў, эстэтычныя пошукі сучаснікаў, а таксама навуковая дзейнасць і творчасць вядучых беларускіх вучоных-філолагаў.

Выданне адрасавана выкладчыкам і студэнтам, школьным настаўнікам і старшакласнікам, а таксама ўсім, хто неабыякавы да айчыннай літаратуры, да роднага слова.

1\956869ба

83.3 (4Беі)

М 172

Максімовіч, В. А. Шляхам спазнання існасці: літаратурны працэс другой паловы ХІХ — пачатку ХХІ ст. у постацях / В. А. Максімовіч; навук. рэд.  У. М. Конан. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 239 с.

ISBN978-985-08-1274-2.

У манаграфіі даследуюцца гістарычныя ўмовы і асаблівасці станаўлення нацыянальнай эстэтычнай ттрадыцыі. Мастацкія пошукі літаратуры другой паловы ХХ ст. раскрываюцца праз даследаванні філасофска-канцэптуальных аспектаў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Аналізуюцца некаторыя сучасныя крытыка-літаратуразнаўчыя падыходы ў асвятленні літаратурнага працэсу.

Адрасавана выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам-філолагам, усім, хто цікавіцца праблемамі развіцця беларускай літаратуры.

1\901630ба

83.3 (4Беі)

Ш 988

Шынкарэнка, В. К. Нястомных пошукаў дарога: Праблемы сучаснай беларускай гістарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 208 с.

ISBN985-08-0520-Х.

Упершыню ў айчынным літаратуразнаўстве ў якасці самастойнага аб’екта доследу прадстаюць праблемы паэтыкі гістарычнага жанру на матэрыяле сучаснай прозы. Назіранні над адметнасцямі паэтыкі гістарычнай прозы грунтуюцца на разглядзе творчых наробкаў У. Караткевіча, Л. Дайнекі, К. Тарасава, М. Гайдука, У. Арлова і іншых аўтараў, якія ўтвараюць надзвычай важкі і неабходны для паўнавартаснага засваення курсу гісторыі сучаснай літаратуры культурны пласт.

Кніга ўяўляе інтарэс для навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, усіх тых, хто цікавіцца сваімі каранямі, сівой мінуўшчынай, сучасным станам прыгожага пісьменства наогул.

1\948635ба

83.3 (4Беі)

К 179

Калядка, С. У. Беларуская сучасная жаночая паэзія: мастацкія канцэпцыі “жаночага шчасця” / С. У. Калядка. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 163 с.

ISBN978-985-08-1122-6.

У манаграфіі разглядаецца жаночая інтымная лірыка (другая палова ХХ — пачатак ХХІ ст.) у творчасці паэтэс як старэйшага пакалення, так і дэбютантак. У асобных раздзелах прадстаўлены псіхалагічныя тыпы, якія пакладзены ў аснову стварэння паэтычнага вобраза лірычнай гераіні. Акутальнасць манаграфіі грунтуецца на вывучэнні жаночай паэзіі з дапамогай сучасных гендэрных тэорый, у якіх задзейнічаны метадалагічны інструментарый псіхалогіі, філасофіі, сацыялогіі і іншых навуковых дысцыплін.

1\969610ба

83.3 (4Беі)

Ш 296

Шаўлякова, І. Л. Сапраўдныя хронікі Поўні: артыкулы і рэцэнзіі / Ірына Шаўлякова. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 184.

ISBN978-985-6994-12-1.

Панарама літаратурнага працэсу першага дзесяцігоддзя ХХІ ст. набудзе выразныя контуры, разгорнецца ў празрыстых заканамернасцях, прычынна-выніковых сувязях — некалі. Таму ж, хто назірае за быццём айчыннай літаратуры ў рэальным часе, кніга І. Шаўляковай, куды ўвайшлі артыкулы і рэцэнзіі розных гадоў, дае магчымасць ужо зараз скласці асабістае ўяўленне  пра найноўшае беларускае мастацтва слова як пра свята Поўні, чые з’явы і постаці проста не маюць шанцаў не стацца знакавымі.

1\972840ба

84 (4Беи)

А 48

Алексиевич, С. Время секонд-хэнд / Светлана Алексиевич. — Москва: Время, 2013. — 512 с. — (Собрание произведений).

ISBN978-5-9691-1129-5.

Завершающая, пятая книга знаменитого художественно-документального цикла Светланы Алексиевич “Голоса Утопии”. “У коммунизма был безумный план, — рассказывает автор, — переделать “старого” человека, ветхого Адама. И это получилось… Может быть, единственное, что получилось”.

Социализм кончился. А мы остались.

1\962996ба

84 (4Беі)

Ф 32

Федарэнка, А. М. Ланцуг: аповесці / Андрэй Федарэнка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 240 с. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

ISBN978-985-02-1361-7.

Кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.

Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

1\968165ба

84 (4Беі)

Р 824

Рублеўская, Л. І. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны / Людміла Рублеўская. — Мінск: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012. — 272 с. — (Святло мінуўшчыны).

ISBN978-985-90277-6-5.

У прыгодніцка-фантасмагарычным рамане Людмілы Рублеўскай, які з’яўляецца першай кнігай трылогіі, чытач сустрэнецца са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёзнікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

1\963958ба

84 (4Беі)М

Б 87

Брава, А. Рай даўно перанаселены: раман, аповесці, апавяданні / Алена Брава. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 276 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN978-985-6906-58-2.

У рамане “Менада і яе сатыры” аўтар выступае ў розных іпастасях: то следчага, то пракурора, то адваката, то псіхіятра, то журналіста, то назіральніка, то патолагаанатама загубленай душы. Гераіня аповесці “Рай даўно перанаселены” займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся “пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў”. Узаемаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта — у цэнтры вострасюжэтнай аповесці “Дараванне”, дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне.

У кнігу таксама ўключана першая аповесць аўтара “Бязлітасны мой воін” і шэраг апавяданняў.

1\964744ба

84 (4Беі)М

С 764

Станкевіч, Ю. Шал: тэксты / Юры Станкевіч. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 318 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN978-985-6906-88-9.

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.

1\957907ба

84 (4Беи)М

М 292

Мартинович, А. А. Нежность звездного неба: историческая повесть / Алесь Мартинович.  — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с.

ISBN978-985-6994-49-7.

Барбару Радзивилл и Сигизмунда Августа объединяет с Ромео и Джульеттой сильная страсть, способная преодолеть все мыслимые и немыслимые препятствия. Об этом и рассказывает Алесь Мартинович со свойственным ему глубоким псхологизмом, умением динамично, увлекательно строить сюжет. Историческая повесть “Нежность звездного неба” — своего рода продолжение его книги “Исповедь старых замков”.

1\917497ба

84 (4Беі)

Н 15

Наварыч, А. Літоўскі воўк: гістарычны раман / Алесь Наварыч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 285 с. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

 ISBN985-02-0758-2.

Вострасюжэтны твор, прасякнуты духам авантурызму і ўзбагачаны любоўнай раманнай інтрыгай, запрашае чытача ў час паўстання 1863—1864 гг.

1\940701ба

84 (4Беі)

Д 43

Дзялендзік, А. А. Легенда пра Анастасію Слуцкую; Князь Міхаіл Глінскі: гістарычная дылогія (літаратурныя сцэнарыі) / Анатоль Дзялендзік. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 142 с.

ISBN978-985-02-1042-5.

У кнігу ўвайшла гістарычная дылогія (літаратурныя сцэнарыі) “Легенда пра Анастасію Слуцкую” і “Князь Міхаіл Глінскі”.

…Пяцьсот гадоў таму княгіня Анастасія пасля смерці мужа ўзначаліла абарону горада Слуцка ад нашэсця крымскіх татараў. …Надзвычай трагічна склаўся лёс князя Міхаіла Глінскага, які зрабіў памылку, што пацягнула ўза сабой іншыя. Выбітным асобам беларускай гісторыі прысвечана кніга Анатоля Дзялендзіка.

1\967647ба

84 (4Беі)М

Ш 771

Шніп, В. Пугачоўскі цырульнік: дзённікавая проза паэта / Віктар Шніп. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 351 с.

ISBN978-985-02-1427-0.

“Мы да смерці гліна, і нас жыццё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне…” — гэта сноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа.

1\928303ба

84 (4Беи)

Т 657

Трахименок, С. А. Синдром выгорания: роман, повесть / Сергей Трахименок. — Минск: Мастацкая літаратура, 2007. — 365 с. — (Современный белорусский детектив).

ISBN978-985-02-0892-7.

Книгу составили два произведения, написанные в жанре социального детектива.

В центре романа “Синдром выгорания” — судьбы врача-нарколога и следователя прокуратуры. Чем ближе они к раскрытию дела, тем больше испытывают сопротивление “среды”…

Повесть “Слава разящему мечом…” посвящена проблеме клонирования человека. Вокруг конфликта немецкого предпринимателя и молодого ученого из России, а также спора людей науки с Творцом и развивается сюжет.

1\968536ба

84 (4Беи=Рус)

Ч-457

Чергинец, Н. И. Илоты безумия: роман / Николай Чергинец. — Минск: Мастацкая літаратура, 2013. — 542 с.

ISBN978-985-02-1461-4.

В детективно-приключенческом романе известного белорусского писателя рассказывается о международной террористической организации, руководитель которой мечтает о безграничной власти над миром. Герои книги — наши солдаты и офицеры, попавшие в плен в Афганистане, разведчики из многих стран, экстрасенсы, ученые с мировым именем и даже пришельцы из космоса — объединились и противостоят силам зла в борьбе за спасение человечества от надвигающейся катастрофы.

1\941882ба

84 (4Беі)

Г 567

Гніламёдаў, У. В. Вяртанне: раман / Уладзімір Гніламёдаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 429 с. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

ISBN978-985-02-1078-4.

У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 г. бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча.

Аўтар здолеў стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт эпохі 1920-х гадоў.

1\950650ба

84 (4Беі)

П 703

Праўдзін, В. А. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В. Гардзея. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. — 375 с. — (Залатое пяро).

 ISBN978-985-02-1163-7.

Раман Віктара Праўдзіна “Нелюбімыя гінуць” — надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і ў значнай меры — сентыментальны.

У цэнтры ўвагі аўтара — няпростыя лёсы трох жанчын. У рамане чаргуюцца нямецкія, чачэнскія, беларускія раздзелы-карціны, сюжэт востры, напружаны.

У кнігу ўключана таксама вядомая за межамі Беларусі дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя”.

1\952380ба

84 (4Беі)

Б 24

Барадулін, Р. Халодная памяць вады: вершы / Рыгор Барадулін. — Мінск: Рымска-каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены, 2010. — 498 с.

ISBN978-985-6652-32-8.

Усё на зямлі мае памяць — і дрэва, і камень, і колас. У вады памяць халодная, бо яна глыбокая. У кнізе паэзіі Рыгора Барадуліна, у вершах пачатку ХХІ стагоддзя — падзяка Усявышняму за радасць жыцця, светлая журба, вечаровы роздум у шчырых радках.

1\930809ба

84 (4Беі)

Б 24

Баравікова, Р. А. Дрэва для райскай птушкі: лірыка / Раіса Баравікова; прадм. І. Штэйнера. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 270 с. — (Залатое пяро).

ISBN978-985-02-0901-6.

Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай “Дрэва для райскай птушкі” — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай.

1\960491ба

84 (4Беі)

В 554

Вішнёў, З. Замак пабудаваны з крапівы: раман / Зміцер Вішнёў. — Мінск: Галіяфы, 2010. — 298 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN978-985-6906-32-2.

Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы” — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай.

1\967636ба

84 (4Беі)

Г 17

Гальпяровіч, Н. Я. Сюжэт для вечнасці: вершы, проза / Навум Нальпяровіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 255 с.

ISBN978-985-02-1434-8.

Для паэзіі і прозы Навума Гальпяровіча характэрныя шчырасць, высокі напал думкі, паважлівае стаўленне да роднага слова. Глыбокі лірызм прасякнуты грамадзянскай страснасцю, бо амаль у кожным радку — сыноўняя любоў да роднага Полацка і Беларусі.

У кнізе прадстаўлены лепшыя творы розных гадоў, якія ярка сведчаць пра творчы здабытак вядомага паэта, празаіка, эсэіста.

1\953469ба

84 (4Беі)

М 997

Мятліцкі, М. М. На беразе маім: кніга паэзіі / мікола Мятліцкі; прадм. У. Гніламёдава. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. — 294 с. — (Залатое пяро).

ISBN978-985-02-1220-7.

Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Мятліцкага — аб тым духоўным апірышчы, якое ўраўнаважыла боль і смутак душы, дало магчымасць убачыць чарнобыльскую Беларусь, спатоліць сэрца фарбамі дзівоснай прыроды, памяццю значных гістарычных падзей і паўсядзённасцю жыццёвых чалавечых турбот.