Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Праект "Выстава адной карціны"

У чытальнай зале Аддзела літаратуры па мастацтве (2 пав.) з 1 па 31 кастрычніка будзе прадстаўлена карціна "Хрызантэмы. Залатая восень" Дзмітра Лазавога, мастака і  сталага чытача нашай бібліятэкі.
 
 
Дзмітры Лазавы 
 
Мастак Дзмітры Мікалаевіч Лазавы нарадзіўся ў 1978 году ў Мінску. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя А.К.Глебава ў 2003 годдзе. Вучыўся ў выдатных мастакоў-выкладчыкаў: Аляксея Барысавіча Высоцкага, Аляксандра Цімафеевіча Салькова, Ігара Ўладзіміравіча Ўласава ды іншых. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах нацюрморта, пейзажу, партрэта, у анімалістычным жанры.
 
Асноўныя выставы: 
2006   Мастацкая моладзевая выстава "Як я правёў лета". Палац мастацтваў, г.Мінск.
2008   Гарадскі фэст творчасці інвалідаў ОО "БЕЛОИ" г.Мінска  "20 гадоў разам!".
2008   Рэспубліканскі фэст творчасці інвалідаў ОО "БЕЛОИ", г.Віцебск.
2011   Міжнародны фэст творчасці інвалідаў "Віцебск-2011".
2013   Міжнародны фэст творчасці інвалідаў "Віцебск-2013".
 
На выставе прадстаўлена карціна "Хрызантэмы. Залатая восень". Гэта невялікае палатно было напісана як эцюд у кастрычніку 2013 года. Мастак ставіў перад сабой задачу перадаць прыгажосць простых восеньскіх кветак у гліняным гарлачыку ля вакна. І разам з тым паказаць хутка знікаючы яркі стан восеньскай прыроды за вакном, калі дрэвы ў садзе маюць прыбраную каляровую лістоту, якая аблётае пад парывамі ветра.