Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Выстава адной карціны

"Зіма ў Касыні" А.Кошалева

22 снежня 2014 - 22 лютага 2015

Аддзел літаратуры па мастацтву (2 пав.)

 

АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ КОШАЛЕЎ

            Нарадзіўся 31 ліпеня 1959 года ў в. Каўпакі Ляхавіцкага раена Брэсцкай вобласці. Сконцыў Мінскае мастацкае вучылішча (1978), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1986), творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску (1993). Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава (1987-2007). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1984 года. Працуе ў станкавай графіцы і жывапісе.

        Асноўныя творы – серыя афортаў “Пакінутая зямля”, жывапісныя пейзажы “Зямля і вада”, “Жураўліны крык”, “Стары свет”, “Алея ў Залессі”, “Ценям Касцюшкі”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Магілеўскім абласным музеі імя П.Масленікава, у прыватных калекцыях у Італіі, Францыі, Швейцарыі і Германіі.

        Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў Мінску.