Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Літаратурна-музычная імпрэза “Пісьменнік вялікай душы”, прымеркаваная да дня ўшанавання памяці Кузьмы Чорнага
22 лістапада 2022 г. у Цімкавіцкай сярэдняй школе імя Кузьмы Чорнага аг. Цімкавічы Капыльскага раёна прайшла літаратурна-музычная імпрэза “Пісьменнік вялікай душы”, прымеркаваная да дня ўшанавання памяці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944). Мерапрыемства было арганізавана Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага і Цімкавіцкай сельскай бібліятэкай ДУ “Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі”, якія доўгі час супрацоўнічаюць у рамках выхаваўчага праекта “Каб любіць свой край, трэба перш за ўсё яго ведаць”. У гэтым годзе яго ўдзельнікі далучыліся да абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, які пачаў сваю працу з верасня 2022 г.
Вядоўцам мерапрыемства выступіла загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Радкевіч. Удзельнікаў імпрэзы прывітаў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік.
Галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Амосава прэзентавала праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, у рамках якога падрыхтаваны віртуальны музей да 120-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага. Цікавымі звесткамі і знаёмствам з дакументамі, нядаўна набытымі музеем, падзялілася загадчык Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч. Удзельнікам мерапрыемства былі прэзентаваны ліст і паштоўка Кузьмы Чорнага, напісаныя ў час Вялікай Айчыннай вайны да яго сястры Марыі ў Цімкавічы.
Загадчык аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Таццяна Лаўрык расказала пра пачатак працы абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, юбілейныя даты вядомых аўтараў – ураджэнцаў Мінскай вобласці. У канцы свайго выступлення яна запрасіла вучняў школы і настаўнікаў удзельнічаць у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прысвечаным папулярызацыі творчасці беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча.
Вучань 6 класа Цімкавіцкай сярэдняй школы Аляксандр Дрозд прачытаў верш Кузьмы Чорнага “Роднае поле”, музычнымі падарункамі ўдзельнікаў імпрэзы парадавала настаўнік па класу цымбалаў Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Зянько.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэказнаўства