Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Градоўкін Уладзімір Данілавіч(1. 01. 1926 — 2. 09. 1998) — франтавік, настаўнік, паэт.

Нарадзіўся ў в. Мазурына Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1943 г. 17-гадовым юнаком пайшоў на фронт. Ваяваў радавым на 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Восенню 1944 г. удзельнічаў у вызваленні Польшчы, фарсіраванні Одэра. Пасля вайны 5 год служыў у Польшчы. У 1950 г. дэмабілізаваўся ў званні капітана. Узнагароджаны медалём “За вызваленне Варшавы”.

Пасля дэмабілізацыі паступіў у Ленінградскі ўніверсітэт на філалагічы факультэт, які скончыў у 1955 г. Быў накіраваны на працу ў г. п. Івянец Маладзечанскай вобласці (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці). Працаваў у Івянцы дырэктарам вячэрняй школы працоўнай моладзі, потым настаўнікам рускай мовы і літаратуры.

Яшчэ да вайны У. Градоўкін захапляўся паэзіяй. Падчас працы ў рэдакцыі паўночнай групы войск сустрэўся з паэтам Маркам Ліяснскім, які стаў літаратурным настаўнікам Уладзіміра Градоўкіна. Яго вершы друкаваліся ў часопісе “Нёман”, штогодніку “Дзень паэзіі”, газетах “Працоўная слава”, “Вечерний Минск”.

У 1976 г. выйшаў першы зборнік вершаў Уладзіміра Градоўкіна “Сквозь годы”, у 1978 г. — другі зборнік “Неторопливые рассветы”, у 1984 г. — трэці зборнік “Разнотравье”.

Памёр Уладзімір Данілавіч Градоўкін 2 верасня 1998 г. Пахаваны ў Івянцы. 

Грядовкин, В. Неторопливые рассветы: стихи/ Владимир Грядовкин. — Минск: Мастацкая літаратура, 1978. — 64 с.

В книге Владимира Грядовкина три раздела: “Родник”, “Возраст”, “Память”. В них вошли стихи о природе, о нашем времени, о войне.

Грядовкин, В. Разнотравье: стихи / Владимир Грядовкин. — Минск: Мастацкая літаратура, 1984. — 54 с.

Главная тема поэта, участника Великой Отечественной войны – это память войны, память о тех, кто отдал свою жизнь за родину. Многие страницы “Разнотравья” посвящены теме любви, труда, воспеванию природы родного края.

Москаленко, В. Листая памяти страницы: (Самуил Исакович Штейнер, Воложинский район) / Виктория Москаленко // Солдаты Победы / Виктория Москаленко; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП “Редакция газеты “Мінская праўда”, 2010. — С. 57—61.

Воспоминания фронтовика из Воложина Самуила Штейнера.

 

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — нашы землякі. Герой Савецкага Саюза Шчарбіна Васіль Васільевіч / Валожынская ЦБС; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Валожын, 2009. — 

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — нашы землякі. Уладзімір Данілавіч Градоўкін / Валожынская ЦБС; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Валожын, 2009. —  

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — нашы землякі. Аляксей Мікалаевіч Бацян. Герой Расійскай Федэрацыі / Валожынская ЦБС; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Валожын, 2010. — 

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — нашы землякі. Міхаіл Фаміч Букштыновіч / Валожынская ЦБС; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Валожын, 2012. —

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — нашы землякі. Антон Іосіфавіч Гасціловіч / Валожынская ЦБС; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Валожын, 2012. —  

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — нашы землякі. Міхаіл Міхайлавіч Ляйкоўскі / Валожынская ЦБС; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Валожын, 2013. —