Першая сусветная вайна
Першая сусветная вайна на тэрыторыі Мінскай вобласці — у сучасным друку і на старонках сучасных перыядычных выданняў.
Бібліяграфічны спіс складаецца з асобных раздзелаў — “Падзеі”, “Асобы”, “Ушанаванне памяці”, унутры якіх інфармацыя размешчана ў адпаведнасці з раённай прыналежнасцю. У раздзеле “Памятныя мясціны” прыведзены спіс населеных пунктаў Мінскай вобласці, дзе знаходзяцца пахванні, абарончыя збудаванні ці якія-небудзь іншыя сляды баявых дзеянняў часоў Першай сусветнай вайны.
У 1914 г. супярэчнасці паміж Траістым саюзам на чале з Германіяй і Антантай на чале з Англіяй, барацьба за перадзел калоній і сфер уплыву прывялі да вайны, вядомай нам як Першая сусветная. Ваенныя дзеянні вяліся ў Еўропе, затым пашырыліся на тэрыторі Блізкага і Далёкага Усходу, Афрыкі, Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. У кола вайны былі ўцягнуты 33 краіны ўсіх кантынентаў з насельніцтвам 1,5 мільярдаў чалавек, што склала 85% насельніцтва свету.
19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. Германія аб’явіла вайну Расіі. З першых дзён вайны ў заходніх губернях Расійскай імперыі было ўведзена ваеннае становішча. Паступова фронт набліжаўся да сучаснай Міншчыны. Асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Расійскай імперыі праходзілі на беларускай зямлі.
У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск.... (чытаць далей)
|
Другая сусветная вайна
Другая сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна ва ўспамінах ветэранаў — ураджэнцаў Мінскай вобласці, а таксама ў выдавецкай дзейнасці бібліятэк Міншчыны.
22 чэрвеня 1941 г. мірнае існаванне жыхароў Мінскай вобласці было перарванае нападам фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. 26 чэрвеня войскі вермахта ўвайшлі ў Маладзечна, 28 чэрвеня — у Мінск, 2 ліпеня — у Барысаў. На працягу некалькіх дзён уся вобласць была акупіравана варожым войскам. У тыле ворага засталася вялікая колькасць мясцовых жыхароў, байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі.
Гісторыя захавала шмат гераічных эпізодаў абароны Міншчыны ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Дзясяткі тысяч жыхароў вобласці ўліліся ў шэрагі Чырвонай Арміі.
30 чэрвеня 1941 г. ЦК КП(б)Б прыняў дырэктыву № 1 “Аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам”, а на наступны дзень — дырэктыву № 2 “Аб разгортванні ўзброенай партызанскай вайны ў тыле ворага”.
Міншчына за кароткі час ператварылася ў край сапраўды ўсенароднага партызанскага руху. На тэрыторыі вобласці працавалі Мінскі і Вілейскі... (чытаць далей)
|