Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Они прошли войну ради мира на земле (60-летию Великой Победы посвящается) / Борисовский районный совет ветеранов; ред. кол.: С. Н. Рябов (руководитель) и др. — Борисов, 2004. — 424 с.

Книга – сборник воспоминаний ветеранов Великой Отечественной войны, жителей города Борисова и Борисовского района. Авторы сборника описывают самые яркие события, пережитые на фронте, рассказывают о боевых друзьях-товарищах, о своей военной юности. Не забыты в этой книге и ветераны трудового фронта — те, кто подростками становился к станку, заменяя ушедших на фронт отцов и старших братьев.

Биографические сведения о некоторых авторах воспоминаний приведены ниже.

Афонін Мікалай Міхайлавічнарадзіўся 14. 03. 1922 г. у раённым цэнтры Пакрова-Марфіна Тамбоўскай вобласці.

Пасля заканчэння 10 класаў працягваў вучыцца ў ваенным вучылішчы сувязі ў г. Арджанікідзе. У маі 1941 г. быў накіраваны на службу ў г. Кіраў на пасаду камандзіра роты сувязі.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны заспеў на станцыі Чудава пад Ленінградам. Удзельнічаў у баях пад Масквой, Харкавам, Ленінградам, Сталінградам. Актыўны ўдзел прымаў у аперацыі “Баграціён”. У канцы ліпеня 1944 г. быў цяжка паранены падчас баёў каля в. Студзёнка Барысаўскага раёна. Затым удзельнічаў ва Усходне-Прускай аперацыі, вызваленні Польшчы, штурме крэпасці Кенігсберг.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў.

Пасля вайны працягваў службу ў войску на пасадах начальніка сувязі палка, дывізіі, старшага афіцэра па радыётэхнічнай разведцы 65-й арміі. За арганізацыю радыёсувязі пры выкананні спецзадання атрымаў званне“Ганаровы радыст СССР”. Службу скончыў у 1972 г. у званні палкоўніка. За час службы ў войску ўзнагароджаны пяцю баявымі ордэнамі і дваццацю медалямі.

У 1973 г. абраны старшынёй Барысаўскага гарадскога савета ветэранаў.

За плённую працу ў якасці старшыні гарадскога савета ветэранаў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, атрымаўзванне “Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь”. У 1999 г. Афоніну М. М. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Барысава.

Аляксеева Антаніна Пракоф’еўнанарадзілася 11. 05. 1924 г. у сяле Трудкі Пакроўскага раёна Арлоўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1941 г. скончыла 10 класаў Трудкінскай сярэдняй школы.

У красавіку 1943 г. прайшла навучанне па будаванні абарончых збудаванняў у палявых умовах і была накіравана ў мінамётную батарэю ў Арлоўскай вобласці. Удзельнічала ў Курскай бітве, у вызваленні Беларусі. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За доблесную працу”, “За Перамогу над Германіяй”, усімі юбілейнымі медалямі.

Дэмабілізавалася 7 верасня 1945 г. Працавала ў райкаме партыі, затым — на швейнай фабрыцы. Была старшынёй савета ветэранаў прадпрыемства, адказным сакратаром савета ветэранаў Жалезнадарожнага раёна г. Арла, членам абласнога савета ветэранаў.

З 1994 г. жыве ў Барысаве.

Грынкевіч Мікалай Іванавічнарадзіўся 22. 08. 1923 г. у в. Бродаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Ва ўзросце 14 гадоў пераехаў з сям’ёй на Кубань, дзе скончыў школу.

У кастрычніку 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны на вучобу ў палкавую школу стралковага палка г. Баку. У чэрвені 1942 г. на пасадзе камандзіра аддзялення стралковага ўзвода загранатрада прыступіў да службы на мяжы з Турцыяй. У 1944 г. прызначаны камандзірам танкавага ўзвода 7-й асобнай танкавай брыгады. Удзельнічаў у Свірскай аперацыі, ва ўзяцці Берліна.

Мае 15 урадавых узнагарод, у тым ліку ордэны Баявога Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалі “За доблесную працу”, “За Перамогу над Германіяй”, “За ўзяцце Берліна” і ўсе юбілейныя.

Пасля дэмабілізацыі з Чырвонай Арміі працаваў на прамысловых прадпрыемствах. Пастаянна пражывае ў Барысаве. 

Гумянюк Пётр Маісеевічнарадзіўся 11. 03. 1919 г. у сяле Цвілюхоўка Тэкліцкага раёна Вінніцкай вобласці (Украіна) у сялянскай сям’і. У 1938 г. паступіў у Варонежскае ваеннае вучылішча сувязі, па закачэнні якога быў накіраваны ў Сталінградскае ваеннае вучылішча сувязі на пасаду камандзіра ўзвода.

У студзені 1942 г. накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт начальнікам штаба 742-га асобнага батальёна сувязі. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай аперацыях, у фарсіраванні ракі Прут, ва ўзяцці Будапешта. Вайну скончыў у Аўстрыі, каля г. Зальцбург.

За ўдзел у баявых дзеяннях узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За Перамогу над Германіяй”, “За абарону Сталінграда”, “Ветэран Узброеных Сіл”, “За ўзяцце Будапешта”, “Ветэран працы”  і ўсімі юбілейнымі. Таксама мае чатыры падзякі ад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна.

Да 1987 г. працаваў на прадпрыемствах г. Барысава.  

Дашкевіч Іван Адамавічнарадзіўся ў 1923 г. у в. Хутар Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

У красавіку 1942 г. разам з мясцовай моладдзю і чырвонаармейцамі, якія выйшлі з нямецкага акружэння, стварыў невялікі партызанскі атрад, які пачаў дзейнічаць каля станцыі Градзянка Магілёўскай вобласці. У маі 1942 г. атрад далучыўся да 210-га атрада імя Сталіна. Дашкевіч І. А. быў прызначаны памочнікам камісара атрада па камсамольскай працы. Займаўся мабілізацыяй моладзі на барацьбу з ворагам, удзельнічаў у засадах, разгроме варожых гарнізонаў, праводзіў інструктаж з дыверсійнымі групамі, якія накіроўваліся на заданні, удзельнічаў у “рэйкавых войнах”, мініраваў чыгуначныя пуці.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі, медалём “Партызану Айчыннай вайны” І ступені і іншымі медалямі.

Пасля вызвалення Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў ліпені 1944 г. быў абраны сакратаром мясцовага райкама камсамола. Затым быў прызначаны загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкама камсамола. У гэты час скончыў партыйную школу пры ЦК КПБ і завочна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. Леніна. У 1952 г. быў прызваны ў Савецкую Армію, у 1972 г. звольнены ў запас у званні палкоўніка. Пасля звальнення працаваў на прадпрыемствах г. Барысава, у тым ліку 15 гадоў — у гарадскім камітэце народнага кантролю. 

Лук’янаў Іван Яфімавічнарадзіўся 17 мая 1923 г. у сібірскай вёсцы Вершына-Рыбнае ў сялянскай сям’і.

У верасні 1941 г. выправіўся на вайну. У верасні 1941 — красавіку 1942 г. быў курсантам Іркуцкай школы авіямеханікаў, затым — курсантам Чарнігаўскага ваенна-інжынернага вучылішча (1942—1943 гг.). Пасля заканчэння вучылішча ў маі 1943 г. у званні малодшага лейтэнанта быў накіраваны на фронт. У маі 1943 — маі 1945 гг. удзельнічаў у баявых дзеяннях на 1-м, 2-м, 3-м Украінскіх франтах, 1-м, 2-м Ленінградскіх, Беларускіх і Прыбалтыйскіх франтах. Удзельнічаў у аперацыі “Баграціён”, у вызваленні Барысава.

За ўдзел у вызваленні Барысава ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. За ўдзел у баявых дзеяннях узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, баявымі і юбілейнымі медалямі.

Мікуліч Іван Дзяменцьевічнарадзіўся 24. 01. 1911 г. у г. Барысаве Мінскай вобласці ў рабочай сям’і. У 1922 г. скончыў два класы пачатковай школы, потым пайшоў працаваць: быў слесарам-кавалём, працаваў на торфараспрацоўках, на шкляным заводзе.

Пасля заканчэння ў 1933 г. вячэрняга рабфака вырашыў звязаць жыццё з Марфлотам. Па разнарадцы ваенкамата  паступіў у Ленінградскае ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе. У званні лейтэнанта быў накіраваны на Ціхаакеанскі флот штурманам падводнай лодкі М-7. У 1940—1941 гг. быў выкладчыкам Дальнеўсходнягавышэйшага ваенна-марскога вучылішча імя Макарава.

У кастрычніку 1942 г. накіраваны на курсы памочнікаў камандзіраў падводнай лодкі ў Баку. Па іх заканчэнні ў 1943 г. накіраваны на Балтыйскі фронт. На падводнай лодцы хадзіў па Ладазе, ахоўваў знакамітую “Дарогу жыцця”. Адзін з выпадкаў франтавога жыцця І. Д. Мікуліча пакладзены ў аснову фільма “Камандзір шчаслівага “Шчупака”.

Узнагароджаны пяцю баявымі ордэнамі, у тым ліку ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, медалямі “За баявыя заслугі”, “За Перамогу над Германіяй” і ўсімі юбілейнымі.

Пасля вайны да 1948 г. служыў на Балтыцы. Быў памочнікам камандзіра падлодак К-56, Н-27, камандаваў субмарынамі М-1, М-3, узначальваў школу падводнага плавання, быў старшым афіцэрам Упраўлення ў штаце Ціхаакеанскага флоту.

З 1976 г. жыве ў Барысаве.  

Рабаў Сяргей Мікалаевічнарадзіўся 1. 05. 1925 г. у в. Плешчыцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У чэрвені 1941 г. быў мабілізаваны і накіраваны ў Магілёў на эвакуацыю маёмасці сувязі вобласці. Дапамагаў вайскоўцам пры абароне Магілёва, быў паранены. Пасля ранення са снежня 1942 па чэрвень 1944 г. быў сувязным 35-й партызанскай брыгады Магілёўскай вобласці, а таксама 20-га асобнага атрада і 35-га атрада Бялыніцкай ваенна-аператыўнай групы. У жніўні 1943 г. па даносе быў арыштаваны нямецкімі карнымі органамі і трапіў у гестапа ў Магілёве.

У 1944 г. быў прызваны на службу ў войска і накіраваны ў г. Казельск  у палкавую школу малодшых камандзіраў, дзе прайшоў кароткі курс салдацкай акадэміі і атрымаў званне малодшага сяржанта. Пасля заканчэння школы працягнуў службу артылерыстам у 1135-м стралковым палку 339-й стралковай дывізіі на 1-м Беларускім фронце. У складзе палка прайшоў Польшчу, удзельнічаў у Сандамірска-Одэрскай аперацыі, у штурме Берліна.

Узнагароджаны 19 урадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За доблесную працу”, “Партызану Айчыннай вайны” І ступені, “За Перамогу над Германіяй”, “За ўзяцце Берліна”, “Ветэран працы”, дзевяццю юбілейнымі медалямі.

У сакавіку 1948 г. дэмабілізаваўся і актыўна ўключыўся ў аднаўленне народнай гаспадаркі: працаваў у аддзеле сельскай гаспадаркі Ашмянскага райвыканкама, займаўся падрыхтоўкай работнікаў для калгасаў. У 1963 г. скончыў інстытут народнай гаспадаркі, працаваў у КРУ Міністэрства фінансаў БССР. У 1961 г. пераведзены ў г. Барысаў. Працаваў у фінансавых органах, ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі райвыканкама. Больш за 12 гадоў быў галоўным эканамістам саўгаса “Стара-Барысаў”.

Пасля выхада на пенсію ў 1986 г. на грамадскіх пачатках удзельнічаў у працы Барысаўскай раённай ветэранскай арганізацыі, з 1998 г. — яе старшыня. У 2005 г. Рабаву С. М. нададзена званне Ганаровага грамадзяніна Барысаўскага раёна.

Савіцкі Уладзімір Іларыёнавічнарадзіўся 28. 06. 1914 г. у в. Добасна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1930—1932 гг. — сакратар Добасненскага сельсавета. У 1937 г. скончыў Ленінградскі тэкстыльны інстытут. У 1937—1939 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1939—1941 гг. — зменны майстар, затым начальнік цэха на Смаленскім ільнокамбінаце.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах.

У 1944—1957 гг. — ваенны карэспандэнт (першыя карэспандэнцыі на старонках франтавога друку з’явіліся ў 1942 г.). Пасля дэмабілізацыі ў 1957 г. пераехаў у Барысаў.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1946 г. Першыя вершы былі надрукаваны ў часопісе “Звезда”.  Член літаратурнага аб’яднання “Бярэзіна” пры барысаўскай газеце “Камуністычная праўда” (“Адзінства”). Аўтар аповесцей і апавяданняў “Люди переднего края” (1956—1958 гг.), “Шли солдаты” (1961 г.), “Ни минуты покоя” (1973 г.). Аўтар рамана “И придет твой день” (1977 г.), паэтычнага зборніка “После боя” (1963 г.) і інш. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1972 г.

Памёр у 1989 г.

Савицкий В. И. А годы идут…: документальные рассказы / Владимир Савицкий. – Минск: Беларусь, 1984. – 142 с.

Герои рассказов – солдаты, сержанты, офицеры Советской Армии, на долю которых выпали тяжелые испытания в годы Великой Отечественной войны. Служили они в разных родах войск, действовали на разных фронтах, но всех их роднило светлое чувство любви к Родине и ненависти к врагу, стремление отдать все силы во имя нашей Победы. В документальных рассказах нашел отражение личный опыт писателя-фронтовика.

Вайнруб Мацвей Рыгоравічнарадзіўся 2. 05. 1910 г. у Барысаве ў сям’і рабочага.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Баявое хрышчэнне атрымаў у раёне Вязьмы ў жніўні 1941 г. Потым былі баі пад Ельняй, дзе ён атрымаў раненне ў нагу. Не дачакаўшыся поўнай папраўкі здароўя, накіраваўся ў Наркамат абароны і быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка бронетанкавых войскаў 7-й арміі, якая фарміравалася ў Сталінградзе. У кастрычніку 1942 г. М. Р. Вайнруб быў прызначаны намеснікам камандарма па бранятанкавых войсках і займаў гэтую пасаду да канца вайны. Удзельнічаў у наступальных аперацыях на Правабярэжнай Украіне, пры вызваленні Польшчы. Быў паранены пяць разоў.

За ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі танкавай групы па прарыве абароны ворага на левым беразе ракі Віслы гвардзіі генерал-маёру М. Р. Вайнрубу 6. 04. 1945 г. было нададзена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны працягваў службу ў войску. У 1951 г. скончыў Ваенную акадэмію Генштаба, у 1956 г.
— Навасібірскі індустрыяльны інстытут (завочна). З 1970 г. генерал-лейтэнант М. Р. Вайнруб — у адстаўцы. Жыў у Кіеве, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Украінскага НДІ тэхнічнай інфармацыі.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Багдана Хмяльніцкага І ступені, Суворава ІІ ступені, Кутузава ІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, замежнымі ордэнамі.  Ганаровы грамадзянін польскага горада Познань і роднага Барысава.

Памёр у 1998 г.

Вайнруб М. Г. Мои однополчане: рассказы о солдатском подвиге / М. Г. Вайнруб. – Москва: ДОСААФ, 1988. – 261 с.

Герой Советского Союза, генерал-лейтенант танковых войск в отставке, М. Г. Вайнруб создает интересные, психологически точные портреты товарищей по оружию. На страницах книги читатель встретится и с рядовыми участниками войны,  и с видными советскими полководцами и военачальниками.Издание является исправленным, дополненным вариантом книги «Однополчане», выпущенной издательством «Дніпро» в 1982 году.

Вайнруб Яўсей Рыгоравіч  нарадзіўся 15. 05. 1909 г. у Барысаве ў сям’і рабочага.

З лістапада 1931 г. — у Чырвонай Арміі. Скончыў курсы ваенных перакладчыкаў (1937 г.), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1941 г.), пасля чаго быў накіраваны начальнікам аператыўнага аддзялення 100-га танкавага палка 150-й танкавай дывізіі ў Харкаў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. У складзе танкавай дывізіі абараняў Беларусь, удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Тулай, Масквой, Арлом. У 1942 г. прыняў камандаванне 205-й асобнай танкавай брыгадай у Горкім. Потым быў накіраваны на 1-ы Беларускі фронт, удзельнічаў у вызваленні Беларусі. У жніўні 1944 г. маёр Я. Р. Вайнруб быў прызначаны камандзірам 34-га танкасамаходнага палка 8-й гвардзейскай арміі. У снежні 1944 г. — камандзір 219-й Чырвоназнамённай Крэмянчугскай танкавай брыгады, якая ўдзельнічала ў Вісла-Одэрскай наступальнай аперацыі. Брыгада адной з першых уварвалася ў Берлін.

Званне Героя Савецкага Саюза Я. Р. Вайнрубу было нададзена 6. 04. 1945 г. за ўмелае кіраўніцтва танкавым злучэннем у час баёў у Польшчы.

У 1950 г. скончыў акадэмічныя курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу. Да 1955 г. — у Савецкай Арміі. Затым жыў і працаваў у Мінску.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, Кутузава ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровы грамадзянін Барысава. У сярэдзіне 1990-х гг. з’ехаў на пастаяннае жыхарства ў Ізраіль. Памёр 17. 03. 2003 г.

Вайнруб Е. Г. Танк на пьедестале / Е. Г. Вайнруб. – Минск: Полымя, 1979. – 32 с.: ил.

Герой Советского Союза, полковник танковых войск в отставке, Е. Г. Вайнруб в годы Великой Отечественной войны командовал танковыми подразделениями и частями, а на ее заключительном этапе – танковой бригадой, принимавшей участие в штурме Берлина. В настоящем издании впервые собраны вместе краткие рассказы о танках-памятниках, установленных в Беларуси, среди которых памятник танковому экипажу Павла Рака, отличившемуся при освобождении города Борисова. Рассказы дают представление о связанных с этими боевыми реликвиями подвигах, об исключительном героизме, верности воинскому долгу и беззаветной преданности советских воинов своей Родине.

Пашкевіч Віктар Рыгоравічнарадзіўся 21 (ці 22). 11. 1926 г. у Барысаве (па іншых крыніцах — у в. Красная Слабада Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці). Скончыў 6 класаў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Сям’я не здолела эвакуіравацца: дабраліся толькі да в. Вяляцічы Барысаўскага раёна, а далей быў фронт. В. Р. Пашкевіч і некалькі яго сяброў склалі ядро падпольнай піянерскай групы ў Барысаве. Была ўсталявана сувязь з партызанамі. З 1942 г. уваходзіў у склад партызанскіх брыгад — імя Шчорса, “Разгром”, 208-га палка імя Сталіна. У сакавіку 1943 г. юныя партызаны былі адпраўлены ў Маскву, дзе В. Пашкевіч атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга з рук М. Калініна.

У Маскве вучыўся на камсамольскім аддзяленні спецшколы № 2 Цэнтральнага штаба партызанскага руху. У ліпені 1944 г. быў уключаны ў спецгрупу Беларускага штаба партызанскага руху, якая была накіравана ў Крычаўскі раён і дзейнічала там да верасня 1944 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалём “Партызан Вялікай Айчыннай вайны” І ступені і інш. Яго імя занесена ў кнігу Гонару Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі імя Леніна.

Пасля вайны працягваў службу ў войску. З 1959 г. жыццё В. Р. Пашкевіча звязана з Ужгарадам (Украіна). Вучоны-гісторык, прафесар В. Пашкевіч выкладаў у Ужгарадскім універсітэце. Пабачылі свет каля 100 яго навуковых работ. Аўтар дакументальнай аповесці “Над Бярозай” (1971 г.) пра піянерскае падполле ў Барысаве.

Рашэннем Барысаўскага райвыканкама ад 1. 06. 1987 г. В. Р. Пашкевічу нададзена званне Ганаровага грамадзяніна г. Барысава.

Памёр 12. 01. 2004 г.

Пашкевіч В. Над Бярозай: дакументальная аповесць / В. Пашкевіч; мал. М. Веціка. – Мінск: Беларусь, 1971. – 112 с.: іл.

У кнізе расказваецца пра баявыя справы юных падпольшчыкаў горада Барысава ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у ліку якіх быў і аўтар аповесці.

Мартысюк Пётр Рыгоравічнарадзіўся 15. 09. 1915 г. у в. Арэхаўка Ігуменскага павета (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З 1939 г. у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у вызваленні заходніх раёнаў Беларусі, у 1940 г. ваяваў на Карэльскім перашыйку, дзе і атрымаў першую баявую ўзнагароду — медаль “За адвагу”. У канцы 1940 г. вярнуўся ў родныя мясціны, у Чэрвеньскі раён, дзе быў абраны старшынёй Грабянецкага сельсавета.

У чэрвені 1941 г. у складзе падпольнай групы партыйна-савецкага актыву пайшоў у партызаны. Быў радавым партызанскага атрада “Разгром”, потым — паліткіраўніком, з кастрычніка 1942  г. — камісар партызанскага атрада “25 гадоў Кастрычніка” і адначасова член Дзяржынскага РК КП(б)Б. З красавіка 1943 г. па ліпень 1944 г. — сакратар падпольнага Дзяржынскага райкама партыі. Са жніўня 1943 г. быў таксама камісарам 200-й партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. Акрамя баявых аперацый быў яшчэ адзін спецыфічны бок дзейнасці Дзяржынскага падпольнага райкама партыі: па ўказанні Мінскага абкама партыі вясной 1944 г. пачаўся падбор кадраў для работы пасля выгнання акупантаў, былі арганізаваны курсы падрыхтоўкі будучых кіраўнікоў розных устаноў і прадпрыемстваў.

Пасля вызвалення Беларусі П. Р. Мартысюк застаецца сакратаром Дзяржынскага райкама. Усё яго пасляваеннае жыццё аддадзена партыйнай і савецкай працы ў Мінскай вобласці. У 1962—1972 гг. быў старшынёй Барысаўскага гарвыканкама.

За баявыя і працоўныя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Рашэннем Барысаўскага гарвыканкама ад 16. 06. 1987 г. П. Р. Мартысюку было нададзена званне Ганаровага грамадзяніна г. Барысава.

Памёр 26. 06. 1992 г. 

Мартысюк П. Г. С оружием в руках / П. Г. Мартысюк. – Минск: Беларусь, 1985. – 192 с., [4]л. ил.

Бывший комиссар 200-й партизанской бригады имени К. К. Рокоссовского, секретарь Дзержинского подпольного райкома партии в своих воспоминаниях рассказывает о партизанской борьбе в Минской области, о подпольной и партийной работе в период Великой Отечественной войны.

Філонаў Міхаіл Мікалаевічнарадзіўся 20. 02. 1915 г. у сям’і рабочага Макееўскага металургічнага завода ў Данбасе (Украіна). Юнацкія гады прайшлі ў Днепрадзяржынску, дзе працаваў слесарам, затым лабарантам, адначасова вучыўся на вячэрнім рабфаку. У 1940 г. скончыў Ленінградскае ваенна-інжынернае вучылішча. Удзельнік савецка-фінскай вайны на пасадзе камандзіра сапёрнага ўзводу.

Вялікую Айчынную вайну пачаў пад Выбаргам, на Ленінградскім, затым на Волхаўскім, 1-м Беларускім  франтах. Скончыў вайну ў Берліне, дзе прысутнічаў пры падпісанні Акта аб капітуляцыі Германіі.

За баявыя заслугі ўзнагароджаны трыма ордэнамі Айчыннай вайны, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і інш.

Пасля вайны вучыўся ў Маскоўскай інжынернай акадэміі, працягваў службу ва Ўзброеных сілах СССР, як ваенны спецыяліст служыў у Сірыі і Егіпце.

З 1972 г. па 1989 г. працаваў на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання, дзе быў майстрам, начальнікам аддзела кадраў, начальнікам аддзела падрыхтоўкі кадраў. У 1990—1996 гг. — спецыяліст па працы Савета дэпутатаў Барысаўскага раёна.  Абіраўся ў склад партыйных органаў, быў старшынёй Савета ветэранаў завода “БАТЭ” (1972—1990 гг.), намеснікам старшыні гарадскога Савета дэпутатаў (1990—2003 гг.).

Памёр 28. 08. 2008 г.

Филонов М. Н. «Заря Победы» / М. Н. Филонов. – Борисов, 2007. – 55 с., [4 с. ил.].

Книга представляет собой сборник, состоящий из воспоминаний участника Великой Отечественной войны, полковника в отставке Михаила Николаевича Филонова,  а также из посвященных ему статей, опубликованных в разные годы в периодических изданиях.

Чалей, Н. … А слава тебя найдет: (Сергей Андреевич Швындиков, Борисовский район) / Николай Чалей // Солдаты Победы / Николай Чалей; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП «Редакция газеты «Мінская праўда», 2010. — С. 10—12.

 

Воспоминания фронтовика С. А. Швындикова из Борисовского района Минской области.

Шаркоў Васіль Антонавічнарадзіўся ў 1916 г. у в. Налазкі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. З 1937 г. у Чырвонай Арміі. З 1939 г. працаваў у Полацкім акруговым ваенкамаце, у штабе Заходняй ваеннай акругі, камандзірам будаўнічага батальёна ў Прыволжскай ваеннай акрузе.

У Вялікую Айчынную вайну ў маі 1942 г. накіраваны на Асобы Беларускі збор у г. Мурам. Летам 1942 г. начальнік эшалона па перавозцы спецыяльных груп за лінію фронту праз Віцебскія “вароты”. У жніўні 1942 г. начальнік штаба партызанскага атрада імя С. М. Кірава, з чэрвеня 1943 г. начальнік штаба партызанскай брыгады імя С. М. Кірава, якая дзейнічала ў Барысаўскім і Халопеніцкім раёнах, у сакавіку-чэрвені 1944 г. камісар партызанскага атрада імя С. М. Кірава.

Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце ў Лагойскім раёне. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, “Знак Пашаны”, медалямі.

Свой партызанскі досвед увасобіў у кнізе “У берегов Палика”.  

Шарков, В. А. У берегов Палика / Василий Шарков. — 2-е изд., доп. и испр. — Минск: Беларусь, 1985. — 143 с.: ил.

 

Впервые книга вышла в 1969 г. Настоящее издание автор дополнил новыми материалами о бывших партизанах, связных, подпольщиках бригады им. С. Кирова, других формирований, действовавших на территории Холопеничского, Борисовского и Крупского районов. Тепло говорится о простых людях — тружениках войны. Показана роль партийных и комсомольских организаций в руководстве партизанским движением, воспитанием молодежи. В книге описываются в основном те события, участником которых был сам автор.

 

Чтобы знали, чтобы помнили…: Борисов: люди, события, факты: (справочник) / сост. И. А. Карпова, Л. Л. Тиханович. – Минск: Промбытсервис, 2005. – 36 с.: ил.

 

Настоящий справочник издан к 60-летию Великой Победы над немецко-фашистскими захватчиками. Его главная цель – в краткой форме рассказать о жизненном пути легендарных людей, чьими именами названы улицы города Борисова. Здесь имена воинов-защитников и освободителей от рядовых до генералов. Среди них и уроженцы Борисовщины. В основе биографических статей справочника архивные сведения, воспоминания, документальные очерки. Настоящий издательский проект осуществлен сотрудниками Борисовской центральной городской библиотеки при участии Борисовского государственного объединенного музея и при поддержке Борисовского городского исполнительного комитета.

Подкатик Е. С. Точка: повесть / Елена Подкатик. — Минск: Четыре четверти, 2014. — 154 с. —  (Дети войны).

 

Основное действие повести «Точка» происходит в Минске в двух временных измерениях – октябрь 2009 года и период оккупации города во время Великой Отечественной войны.

Главная героиня повести Людмила Стаханова принимает участие в Республиканской переписи населения 2009 года. При довольно странных обстоятельствах она знакомится с Миррой Львовной Андреевой – одинокой 92-летней старушкой, бывшей узницей Минского гетто. Эта нечаянная встреча двух женщин показала, что случайностей не бывает. Каждое наше действие может кого-то спасти, а кого-то погубить. Яркое тому подтверждение – невероятные жизненные коллизии Стеллы Андреевой и Минны Браун, судьбы которых тесным образом сплелись с жизнью Людмилы Стахановой.

Автор повести — ведущий методист отдела библиотечного маркетинга Борисовской центральной районной библиотеки им. И. Х. Колодеева.