Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Грыб Аляксандр Маркавічнарадзіўся 1. 04. 1921 г. у в. Крывасёлкі Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

У Чырвонай арміі з 22 красавіка 1940 г. па 11 верасня 1971 г.

Удзельнічаў у абароне Масквы. Вясной 1942 г. трапіў на Калінінскі фронт, дзе ваяваў у якасці камандзіра стралковай роты ў складзе 21-й гвардзейскай стралковай дывізіі 39-й арміі. Восенню гэтага ж года лёс закінуў А. Грыба ў ІІІ Ударную армію.

 Высокае  званне Героя  Савецкага Саюза  палкоўнік запасу  Аляксандр Маркавіч  Грыб атрымаў у красавіку 1995 г. да 50-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 2000 г. выйшла ў свет кніга А. М. Грыба “Запіскі ротнага камандзіра”, у якой аўтар дзеліцца сваімі ўспамінамі пра баявых таварышаў. 

Гриб, А.М. Записки ротного командира / А.М.Гриб. – Москва: Издательство ТОО «Старый сад», 2000. – 389с., ил.

В книге автор делится воспоминаниями о военных годах, о боевых товарищах.

Гурскі Васіль Рыгоравіч нарадзіўся на Уздзеншчынеу лістападзе 1922 г., скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага, амаль усё жыццё настаўнічаў. У час вайны два гады быў у партызанах і год у Чырвонай Арміі, вызваляў Венгрыю. Узнагароджаны двума ордэнамі і медалямі.

Васіль Рыгоравіч актыўна супрацоўнічае з рэдакцыяй Уздзенскай раённай газеты «Чырвоная зорка», а таксама яго матэрыялы, урыўкі з апавяданняў  часта друкаваліся на старонках капыльскай раённай газеты «Слава працы».

Васіль Рыгоравіч – заслужаны член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар 26 кніг і паэтычных зборнікаў. Галоўная тэма яго творчасці – апавяданні пра людзей, якія праявілі мужнасць у барацьбе супраць фашыстаў. Гэтаму прысвечаны яго шырокавядомыя кнігі «Ля вытокаў Нёмана», «Хмары над Міншчынай», «Пушчы і дубровы славай шумяць», «На капыльскіх пагорках» і іншыя. У 2011 г. ўвыдавецтве “Кнігазбор” выйшла яго кніга “Няскораны генерал”, прысвечаная герою Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрыю Карбышаву, які ў пачатку вайны пры адступленні некалькі дзён правёў у вёсцы Нізок Капыльскагараёна, пазней трапіў у палон і быў па-зверскі закатаваны фашыстамі.

Гурскі, В. Р. Ля вытокаў Нёмана / Васіль Гурскі. – Мінск: Беларусь, 1981. – 174 с.

Вкниге собраны документальные материалы, которые рассказывают о боевых действиях партизан 27-й бригады имени Чапаева, которая действовала на территории Минской области.

Автор пишет также о ратных подвигах подпольщиков, приводит примеры из жизни партизан и местного населения.

Память. Подвиг. Труд. Созидание. Ветераны. Летопись Копыльского района. – Копыль, ГУ «Редакция газеты «Слава працы», 2013. – 75с.

Летопись «Память. Подвиг. Труд. Созидание» посвящена жизни и деятельности ветеранов войны г.Копыля и Копыльской районной ветеранской организации.

Это издание о величии и подвиге наших земляков на фронтах Великой Отечественной войны. При подготовке летописи были использованы научные паспорта, составленные Абрамчиком Ф.К. Также использовались материалы, опубликованные в печати, воспоминания ветеранов войны, их детей и внуков.

Квіткевіч, С. Адзін дзень з Аляксандрам Сяргеевічам: (Аляксандр Сяргеевіч Нікановіч, Капыльскі раён) / Сяргей Квіткевіч // Солдаты Победы / Сяргей Квіткевіч; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП “Редакция газеты “Мінская праўда”, 2010.— С. 53—56.

Успаміны франтавіка з Капыльшчыны А. Нікановіча.

 

Радзіме радок і жыццё: матэрыялы аб жыцці і творчасці паэтаў і пісьменнікаў землякоў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну / Капыльская цэнтральная раённая бібліятэка. – Капыль, 2005.

З Вялікай Айчыннай вайны не вярнуліся многія маладыя беларускія пісьменнікі. Яны са сваім народам дзялілі усе цягаты ваеннага часу.

Сярод гэтых імён і трое капылян – Аляксей Коршак, Уладзімір Кандратовіч, Уладзімір Ясючэня. Яны пайшлі з жыцця не дакахаўшы, не зведаўшы радасці мірнага, шчаслівага жыцця. Усе яны, па сутнасці, рабілі першы крокі ў літаратуры. Ім і прысвечаны гэты невялічкі зборнік.