Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Листая памяти страницы: книга о ветеранах Великой Отечественной войны города Жодино / составитель Г. И. Анискевич. — Минск: Белорусский Дом печати, 2005. — 384 с.: ил.

Книга посвящена жодинским ветеранам Великой Отечественной войны и издана в дополнение к книге «Памяць. Смалявіцкі раён. Жодзіна». В книге содержатся воспоминания ветеранов города Жодино — бывших партизан, подпольщиков и воинов Советской Армии о боевых действиях, а также рассказы о ветеранах войны, об их патриотизме и героизме, о тяжелых испытаниях, выпавших на долю белорусского народа в годы Великой Отечественной войны, о радостях Победы.

Книга рассчитана на широкий круг читателей.

Ниже приводятся биографические сведения о некоторых авторах воспоминаний, включенных в издание.

Бальшакоў Віктар Паўлавічнарадзіўся ў 1917 г. у Собінскім раёне Уладзіміраўскай вобласці (РФ). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г., удзельнік партызанскага руху на Беларусі, намеснік начальніка штаба брыгады “Дзядзькі Колі”, капітан.

Пасля вызвалення Мінска скончыў курсы пры ЦК КПБ, працаваў у г. Барысаве загадчыкам гарадскога фінансавага аддзела, гарадскога гандлёвага аддзела. У 1950 г. скончыў Вышэйшую двухгадовую гандлёвую школу ў Ленінградзе, у 1950—1960 гг. працаваў начальнікам Смалявіцкай ГРЭС, у 1960—1962 гг. — начальнік упраўлення гандлю Мінаблвыканкама, з 1962 г. па 1978 г. — дырэктар Жодзінскага гархарчпрамгандлю.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны”, “За Перамогу над Германіяй” і інш.

Барысавец Канстанцін Фёдаравічнарадзўся ў 1921 г. у в. Знамя (Старшэвічы) Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г., прымаў удзел у баях у складзе Сталінградскага, Паўднёвага, Данскога, 1-га Украінскага і 2-га Беларускага франтоў, тройчы быў паранены.

Дэмабілізаваўся з войска ў 1948 г. Скончыў Маскоўскі пушна-футравы інстытут, працаваў на Маскоўскай станцыі хуткай дапамогі выязным фельчарам, начальнікам вытворчага аддзела ў Салехардскім трэсце саўгасаў (Цюменская вобласць), галоўным заатэхнікам Ныдзінскага саўгаса ў Запаляр’і. У 1958 г. паступіў у аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі, пасля заканчэння якой быў прыняты на працу ў Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі ў г. Жодзіна (1962 г.).

У Інстытуце жывёлагадоўлі Аграрнай акадэміі навук Беларусі працаваў над праблемай інтэнсіфікацыі галінаў прадукцыйнай жывёлагадоўлі, загадваў рознымі аддзеламі. Доктар эканамічных навук.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, “Знак Гонару”, баявымі медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.

Дзядзюля Іван Прохаравічнарадзіўся 18. 09. 1917 г. у в. Асавец Любанскага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г.

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1939 г.), Вышэйшую дыпламатычную школу (1947 г.). У Чырвонай Арміі з 1939 г. З чэрвеня 1941 г. на фронце, паліткіраўнік роты. Пасля ранення і выздараўлення накіраваны ў тыл ворага ў Смалявіцкі раён для арганізацыі партызанскай барацьбы і разведкі. З чэрвеня 1942 г. намеснік камісара, камісар атрада “Смерць фашызму”, адначасова член Смалявіцкага падпольнага РК КП(б)Б.

Адразу пасля вызвалення некалькі месяцаў узначальваў аддзел агітацыі і прапаганды Смалявіцкага РК КП(б)Б. У верасні 1944 —  жніўні 1945 г. выконваў урадавыя даручэнні ў Польшчы, з 1947 г. па 1951 г. — у Германіі. У 1951—1954 гг. — на службе ў Міністэрстве замежных спраў СССР, у 1954—1985 гг. супрацоўнік знешняй разведкі, палкоўнік.

Аўтар кніг “Германскае пытанне і задачы забеспячэння еўрапейскай бяспекі” (1954 г., псеўданім І. П. Прохараў), “Лясная гвардыя” (1968 г.), “Партызанскі фронт” (1975 г.) і інш. 

Сіліч Марыя Юльянаўнанарадзілася ў 1916 г. у в. Юр’ева Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, з 1942 г. сувязная, у кастрычніку 1943 — жніўні 1944 г. — партызанка, доктар артада імя Будзённага брыгады “Смерць фашызму”, старэйшы лейтэнант.

Пасля вызвалення Смалявіччыны ўзначаліла Жодзінскі ўрачэбны ўчастак, працавала галоўным урачом участковай бальніцы. У 1953 г. прайшла спецыялізацыю па педыятрыі і стала педыятрам у Жодзінскай бальніцы.

Узнагароджана медалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” І ступені, “За Перамогу над Германіяй”, Граматай Вярхоўнага Савета БССР і інш. Заслужаны ўрач БССР (1961 г.). 

Шышлоў Пётр Іванавічнарадзіўся ў 1923 г. у сяле Вядзянцы Мардоўскай АССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. На фронце з 1942 г., ваяваў на Калінінскім, 1-м, 2-м, 3-м Беларускіх франтах.

Дзесяць гадоў пасля вайны служыў у войску — спачатку ў Мінску, потым на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі ў званні маёра ў 1955 г. прыехаў у Жодзіна, працаваў на “Дармашы”, на Беларускім аўтамабільным заводзе токарам, нарміроўшчыкам. У 1983 г. выйшаў на пенсію.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі “За баявыя заслугі”, “За Перамогу над Германіяй”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За ўзяцце Берліна”.

Ясінскі Іван Іванавічнарадзіўся ў 1922 г. у в. Дымкаўка Жодзінскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1943—1944 г. удзельнічаў у партызанскім руху на Беларусі, быў сувязным, затым радавым байцом атрада “Разгром”, брыгады “Разгром”. У ліпені 1944 г. мабілізаваны ў войска, ваяваў на 3-м Беларускім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах, стралок-снайпер.

Дэмабілізаваўся ў 1946 г., вярнуўся на радзіму, працаваў сакратаром выканкама Жодзінскага сельсавета. У 1953 г. скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна, працаваў у інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР. Кандыдат біялагічных навук. Аўтар 18 навуковых артыкулаў і прац па лугаводстве і селекцыі зерневых культур.

Узнагароджаны ордэнамі Славы ІІ і ІІІ ступеняў, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За Перамогу над Германіяй”, “За ўзяцце Берліна” і інш.

СіняўскіІван Іванавіч (22. 06. 1919 г., в. Жажэлка, цяпер Смалявіцкі раён Мінскай вобласці — 15. 09. 2001 г.) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1941 г.). З канца 1942 г. — сувязны Смалявіцкага падпольнага райкама партыі, з красавіка 1943 г. — партызан атрада імя В. Чкалава ў брыгадзе «Смерць фашызму». Пасля вызвалення Беларусі некалькі месяцаў працаваў інспектарам Смалявіцкага РАНА, а затым быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, у Памераніі, за ўзяцце Берліна.

З 1946 г. працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы (Смалявіцкі раён), у 1953—1983 гг. — выкладчык беларускай мовы і літаратуры гэтай школы. Жыў у Жодзіна. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 г.

Дэбютаваў з вершамі ў раённай газеце «Шлях калектывізацыі» падчас вучобы ў школе. Для дзяцей напісаў зборнікіапавяданняў «У навальніцу» (1949г.), «Новая школа» (1951г.), «Піянерскі гальштук» (1955г.), «Дабрадзейка» (1960г.), «Ой, рэчанька, рэчанька» (1962г.), «Марка» (1969г.) і аповесць «На правым флангу» (1964г.). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Вернасць» (1971г.), «А вяселля не было» (1989г.), раман «Дарога на Замлынне» (1980г.), раман «Вярыгі» (2001г.).

Узнагароджаны ордэнаміСлавы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Сіняўскі, І. Дарога на Замлынне : раман / Іван Сіняўскі. – Мінск: Мастацкаялітаратура, 1980. – 224 с.

Кніга расказвае пра актыўны ўдзел беларускага народа ў вайне, якая вялася ў тыле ворага з першага дня акупацыі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Змагаюцца з гітлераўцамі ўсе — мужчыны і жанчыны, старыя і дзеці. Трапляюцца і здраднікі, але іх нікчэмная колькасць, і лёс іх наканаваны.

Синявский, И. На правом фланге: повесть / Иван Синявский. – Минск: Беларусь, 1967. – 206 с.

В повести рассказывается о короткой, но яркой жизни Героя Советского Союза Петра Ивановича Куприянова.

В основу произведения положены факты, имевшие место в жизни юноши во время его пребывания в партизанском отряде «Родина», который действовал в районе Смолевич и на Борисовщине, а также во время службы в Красной Армии.

( няма фотаздымку )

Багдановіч Міхаіл Канстанцінавічнарадзіўся ў 1931 г. у в. Сутокі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў педінстытут, працаваў школьным настаўнікам. Да 1995 г. быў дырэктарам СШ № 2 г. Жодзіна.

Пасля выхаду на пенсію напісаў кнігу “Заря над Гайной”. Зараз піша вершы, складае песні.

Богданович, М.К. Заря над Гайной: повесть / М.К. Богданович. – Минск: НИК «Маркетинг», 1995. – 175 с.

Повесть о военном детстве, в основу которой положены реальные факты, имевшие место в белорусской деревне на Смолевиччине во время Великой Отечественной войны 1941-45 гг.

Чалей, Н. Военный “арсенал” фельдшера Борисовца: (Константин Федорович Борисовец, г. Жодино) / Николай Чалей // Солдаты Победы / Николай Чалей; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП “Редакция газеты “Мінская праўда”, 2010. — С. 37—39.

Воспоминания военного фельдшера Константина Борисовца, проживающего в Жодино.

 

Лірычным радком пра вайну…:Паэты-жодзінцы ветэранам / Цэнтральная гарадская бібліятэка; склад. І.А. Хілюціч. – Жодзіна, 2014. – 36 с.

Зборнік вершаў самадзейных паэтаў Жодзіна на тэму Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаны ветэранам горада.

Великая война – великая Победа: библиографический список литературы / Центральная городская библиотека; сост. О. Б. Зеленкова. – Жодино, 2014. – 12 с.

О Великой Отечественной войне написано множество исторических исследований, научных статей, воспоминаний, художественных произведений самых разных жанров.

Знания о Великой Отечественной войне имеют огромное значение для патриотического воспитания молодых людей. Ведь именно им предстоит обустраивать и беречь нашу Родину в необозримом будущем.

Формированию у подрастающего поколения представления о величии подвига народа в годы минувшей войны поможет настоящий список литературы, предлагаемый, в первую очередь, работникам библиотек и учителям, а также всем, кто занимается военно-патриотическим воспитанием молодежи.  

Шел солдат дорогами побед. Воспоминания ветеранов Великой Отечественной войны (по материалам местной печати) / Центральная городская библиотека; сост. О. Б. Зеленкова. – Жодино, 2014. – 32 с.

Память о Великой Отечественной войне в нас навсегда. Даже у тех, кто не был на той войне. Это потому, что для поколений наших прадедов, дедов и родителей война была столь серьезным потрясением, что и дети знают и на генетическом уровне чувствуют, — страшно.

Как это было – свидетельствуют обелиски и мемориальные комплексы, поднявшиеся над могилами солдат, павших в боях за родину.

Как это было – говорят заросшие траншеи, окопы, фундаменты полуразрушенных временами дотов.

Как это было – рассказывают нам люди, прошедшие через испытания огнем и смертью…