Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Высоцкая, С. Мы военное лихо вместе с кашею ели: (Константин Петрович Дюбков, Крупский район) / Светлана Высоцкая // Солдаты Победы / Светлана Высоцкая; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП «Редакция газеты «Мінская праўда», 2010. — С. 16—18.

О фронтовике из Крупского района К. П. Дюбкове.

Калачынскі Міхась (Міхаіл Іванавіч; 30. 12. 1917 — 10. 08. 1990) нарадзіўся ў г. Крупкі Мінскай вобласці. Беларускі савецкі паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1974 г.).

Скончыў курсы пры Камуністычным інстытуце журналістыкі ў 1936 г. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг.. У Вялікую Айчынную вайну — армейскі журналіст. Да вайны працаваў літаратурным работнікам крупскай раённай газеты “Камуністычны шлях”, адказным сакратаром газеты “Літаратура і мастацтва”. З 1945 г. — карэспандэнт газеты “Защитник Родины” (г. Адэса), з 1947 г. — літаратурны сакратар газеты “Во славу Родины”, з 1953 г. — галоўны рэдактар альманаха “Советская Отчизна”, з 1954 г. — адказны сакратар, з 1958 г. — намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1960—1978 гг. — галоўны рэдактар часопіса “Беларусь”.

Друкуецца з 1932 г. Першыя кнігі для дзяцей — паэмы “Косця-чэкіст” (1938 г.) і “Пакет” (1940 г.). Аўтар паэтычных зборнікаў “Сонца ў блакіце” (1949 г.), “Прыпар” (1956 г.), “Сосны і дзюны” (1960 г.), “Паясы” (1968 г.), “Докшыцкі каравай” (1974 г). Для дзяцей і юнацтва выдаў кнігі “Насустрач жыццю” (1951 г.), “На лясным паўстанку” (1955 г.), “Прыгоды Патапкі” (1958 г.), “Лясныя казкі” (1967 г.), “Мая мазаіка” (1971 г.), “Рэха зямлі” (1978 г.). Аўтар сцэнарыяў дакументальнях фільмаў, тэкстаў песень. 

Калачынскі, М. У вялікім паходзе: Вершы і паэмы / Міхась Калачынскі. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1952. — 212 с.

У зборніку змешчаны творы ваеннай тэматыкі.

Калачинский, М. Заповедь верности: Стихотворения / Михась Калачинский; пер. с белорус. , предисл. А. Велюгина. — Минск: Мастацкая літаратура, 1987.  — 222 с. — (Белорус. поэзия).

Книга отражает полувековой творческий путь известного белорусского поэта, заслуженного работника культуры БССР Михася Калачинского. Поэт достойно представляет поколение, прошедшее сквозь пламя Великой Отечественной войны. Сборник составили лучшие стихи поэта-лирика, поэта-гражданина.

Шуцько Іван Цітавічнарадзіўся 20. 12. 1925 г. у в. Гаць Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў Выдрыцкую сямігодку і паступіў у 8-ы клас Крупскай сярэдняй школы, дзе вучыўся да 1940 г. Працаваў у Крупскім раённым камітэце радыёінфармацыі (1940—1941 гг.).

У Вялікую Айчынную вайну, у лістападзе 1943 г., разам з іншымі вяскоўцамі быў вывезены ў нямецкі канцэнтрацыйны лагер “Троіль” (у ваколіцах цяперашняга Гданьска). У 1944 г. яму ўдалося ўцячы з лагера і пасля доўгіх блуканняў вярнуцца ў родную вёску. У 1944—1945 гг. служыў у асобным кулямётна-артылерыйскім батальёне на Беларускім фронце. Затым у складзе савецкіх войскаў знаходзіўся ў Польшчы.

Пасля дэмабілізацыі працаваў  брыгадзірам калгаса ў сваёй вёсцы (1947—1957 гг.). У 1958—1961 гг. літсупрацоўнік крупскай раённай газеты “Голас калгасніка”. У 1959 г. скончыў 10 класаў школы рабочай моладзі ў Крупках. Вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве (1961—1963 гг.). З 1963 г. літсупрацоўнік, з 1964 г. — фотакарэспандэнт крупскай раённай газеты “Ленінскім курсам”.  Узнагароджаны медалямі.

Першая публікацыя І. Шуцько з’явілася яшчэ ў школьныя гады ў 1940 г. у газеце “Піянер Беларусі”. Рэгулярна выступаць у друку пачаў з 1949 г. Першы зборнік яго вершаў “Мой мяч” выйшаў у 1953 г. Аўтар зборнікаў дзіцячых вершаў “Лепшая сяброўка”, “Першае слова”, апавяданняў “Дзедава рэліквія”, “Дзіма хоча быць героем”, казак “Чужая хатка”, зборніка баек і вершаваных мініяцюр “Са свайго пункту гледжання”. Справы хлопчыў і дзяўчынак, іх вучоба, дапамога старэйшым, памяць аб загінуўшых — такі тэматычны дыяпазон твораў І. Шуцько.

Памёр 31. 08. 1984 г. Пахаваны на Крупскіх могілках.   

Шуцько, І. Дзіма хоча быць героем: апавяданне / Іван Шуцько. – Мінск: Беларусь, 1965. – 80 с.

 

Крупшчына ў гады вайны / Крупская раённая цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы; Аддзел бібліятэчнага маркетынга; [склад С. М. Каляда]. – Крупкі, 2010.

Буклет прысвечаны ваенным падзеям на Крупшчыне ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны да вызвалення.

Ступені Перамогі: да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: (бібліяграфічны спіс) / Крупская раённая цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы; Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; [склад. В. І. Глінская]. – Крупкі, 2010.

У спісе прапануецца інфармацыя аб кнігах і артыкулах, у якіх знайшлі адлюстраванне падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Шляхі да Перамогі: (метадычны дапаможнік) / Крупская раённая цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы; Аддзел бібліятэчнага маркетынга; [склад Н. І. Сакалова]. – Крупкі, 2010.

Хроніка асноўных падзей, якія адбываліся на Крупскай зямлі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Помнит отчизна имена героев / Крупская районная центральная библиотека имениЯ. Купалы; Отдел библиотечного маркетинга; [сост. С. Н. Коледа]. – Крупки, 2010.

Биографический указатель имен земляков — участников Великой Отечественной войны, Героев Советского Союза.

По трудным дорогам войны шли мои земляки / Крупская районная центральная библиотека имени Я. Купалы; Отдел библиотечного маркетинга; [сост. Н. И. Соколова]. – Крупки, 2013.

Буклет посвященн 90-летию со дня рождения Героя Советского Союза Зайцева Н. Я.