Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Андрэеў Мікалай Максімавіч нарадзіўся 09. 11. 1915 г. ў в. Нікуліна Вяліка-Усцюжскага павета Валагодскай губерні (РФ). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Ганаровы грамадзянін горада Лагойск. Аўтар кнігі «Непокоренная юность».

У 12-гадовым узросце застаўся без бацькоў. У г. Вялікі Усцюг скончыў вучэльню воднікаў і плаваў на параходзе памочнікам механіка судна. Там жа ўступіў у камсамол, скончыў савецкую партыйную школу.

У 1937 г. быў прызваны ў армію, дзе служыў наводчыкам у артпалку. Быў зампалітам, малодшым палітруком, палітруком батарэі. Зімой 1939—1940 гг., падчас фінскай вайны, быў палітруком роты, удзельнічаў у штурме лініі Манэргейма. Скончыў курсы камсаставу пры Ленінградскім ваенна-палітычным вучылішчы імя Энгельса.

ВялікуюАйчынную вайну сустрэў пад Гродна, на мяжы, на пасадзе палітрука 113-га палка 56-й стралковай дывізіі. Пад Лагойскам арганізаваў і ўзначаліў партызанскую групу з 17 байцоў-акружэнцаў. Яго зацвердзілі сакратаром падпольнага Лагойскага раённага камітэта камсамола. З 21. 07. 1941 г. – камандзір партызанскай групы, потым атрада, з 12. 05. 1944 г. – камісар партызанскай брыгады “Бальшавік”. На чале брыгады ўдзельнічаў у разгроме варожых гарнізонаў у Лагойску, Астрашыцкім Гарадку, Косіне, Лагазе; 02. 07. 1944 г. – у вызваленні Лагойска, які партызаны ўтрымлівалі да падыходу Савецкай Арміі (03. 07. 1944 г.). Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі.

Пасля вайны працаваў у Лагойскім раённым камітэце партыі, у інстытуце Гіпранафтастрой. Актыўна ўдзельнічаў у патрыятычным выхаванні моладзі. Памёр у 2005 г.

Андреев, Н. М. Непокоренная юность: из истории партизанского движения на Логойщине (1941—1944) / Н. М. Андреев. Молодечно: РУП «Типография «Победа», 2005. – 260 с., [12] л. ил.

В книге рассказывается о партизанском движении на Логойщине в годы Великой Отечественной войны. Автор книги – Николай Максимович Андреев, который прошел трехлетний боевой путь от командира группы до комиссара партизанской бригады «Большевик», правдиво повествует о рядовых партизанах, о трудностях быта, о жестокости карателей в отношении мирного населения.

Шмидт, Н. А мы с тобой, брат, из пехоты: (Бронислав Феликсович Малькевич, Логойский район) / Наталья Шмидт // Солдаты Победы / Наталья Шмидт; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП “Редакция газеты “Мінская праўда”, 2010. — С. 72—74.

Воспоминания фронтовика из Логойска Б. Малькевича.

Даўжонак Васіль Пятровіч.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.Палкоўнік у адстаўцы. Ваенны гісторык.

Нарадзіўся 20.10.1925 г. у мнагадзетнай (12 дзяцей) сям’і ў в. Далькавічы Прусаўскага с/с Плешчаніцкага раёна (цяпер – Акалоўскі с/с Лагойскага раёна Мінскай вобласці).

У час Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным, затым байцом партызанскага атрада «Барацьба» партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. Прымаў ўдзел ў партызанскім парадзе ў Мінску 16.07.1944 г. Служыў радавым Белпалка 7-й стралковай дывізіі(1944—1946гг.).

Пасля вайны скончыў Харкаўскае ваеннае палітычнае вучылішча МУС, Ваенна-палітычную акадэмію ім. У.І.Леніна. Праходзіў службу на памежнай заставе ў Таджыкістане, у гарах Паміра на мяжы з Афганістанам. У 1967 г. завочна скончыў Taджыкскі дзяржаўны ўніверсітэт. Завяршыў службу на Далёкім Усходзена мяжы з Кітаем на пасадзе намесніка начальніка палітаддзела пагранатрада.

29 гадоўаддаў службе, яшчэ 15 гадоў працаваў выкладчыкам ваеннай справы ў адной сашкол г.Мінска і адначасова ў Камітэце дзяржаўнага кантролю.

Аўтар манаграфій, нарысаў і артыкулаў па ваеннай гісторыі і навуцы, даследуе гісторыю партызанскага руху ў Беларусі. Аўтар кнігі «Партизанская война в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны  1941—1945 гг.» (2010г.), суаўтар кніг «Партизанские рассветы» (2002г.), «История Беларуси ХVІ—ХVІІІ веков» (2007г.) і інш.

З’яўляецца членам Ваенна-навуковага таварыства пры Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у склад Вучонага Савета музея-панарамы «Барадзінская бітва».

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага, 32-мя медалямі, шматлікімі Ганаровымі граматамі.

Давжонак, В. П. Партизанские сыны Беларуси: партизанская война в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны  19411945 гг. / Василий Давжонак. Минск: Смэлток, 2010. 224, [1] с. : ил., цв. ил., портр.

В книге собраны документальные материалы о героических подвигах воинов-пограничников, развертывании партизанского движения на Минщине, боевых действиях партизан Борисовско-Бегомльской партизанской зоны в 1942—1944 гг.   

( няма фотаздымку )

Потапов, Н. Партизанские рассветы / Николай Потапов, Василий Давжонок. – Минск: Международный центр культуры книги, 2002. – 84, [4] с. – (Историческая библиотечка «По праву памяти»). – (Ветераны-пограничники – молодежи).

 

Лагойшчына: дні адвагі і гераізму: бібліяграфічны паказальнік / Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; [склад. Т. В. Зенебе]. – Лагойск: [Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка], 2010. – 50 с.

Бібліяграфічны паказальнік “Лагойшчына: дні адвагі і гераізму” дапаможа прасачыць за тым, як развіваліся падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Лагойскага раёна, як вайна паўплывала на лёсы жыхароў краю.

Выданне складаецца з наступных раздзелаў: “Край у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі краю”, “Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі краю”, “Барацьба з акупантамі на тэрыторыі краю”, “Вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай вайны”, “Ураджэнцы краю – вязні канцлагераў”. Найбольш значным падзеям прысвечаны асобныя падраздзелы. Пра ўраджэнцаў краю, пра людзей, лёс якіх тым ці іншым чынам звязаны з Лагойшчынай і якія вызначыліся ў ваенны час, можна знайсці інфармацыю ў прысвечаных ім падраздзелах.

У выданне ўвайшлі бібліяграфічныя запісы на кнігі, артыкулы з кніг, часопісаў і газет. Асобныя запісы суправаджаюцца анатацыямі. Даведачны апарат складаецца з імяннога і геаграфічнага паказальнікаў.

Вайна праз сэрцы новых пакаленняў: зборнік вершаў паэтаў Лагойшчыны пра Вялікую Айчынную вайну / Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка; [склад. А. В. Чуеўская]. – Лагойск: [Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка], 2010. – 20 с.

У зборнік “Вайна праз сэрцы новых пакаленняў” увайшлі вершы паэтаў Лагойшчыны пра Вялікую Айчынную вайну. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў твораў.

Подзвігу святыя імёны: краязнаўчы даведнік / Лагойская цэнтральная раённая біббліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. А. В. Чуеўская]. – Лагойск: [Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка], 2010. – 34 с.

У краязнаўчым даведніку “Подзвігу святыя імёны” змешчаны матэрыял пра асоб, якія за выдатныя баявыя заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза. Першы раздзел даведніка прысвечаны героям, якія нарадзіліся на Лагойшчыне. Другі раздзел уключае матэрыялы пра герояў, якія здзейснілі подзвіг на лагойскай зямлі. Трэці раздзел прысвечаны Героям Савецкага Саюза, якія жылі і працавалі ў раёне.

Унутры раздзелаў матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку персаналій, кожная з якіх суправаджаецца біяграфічнай даведкай, фотаздымкам і спісам літаратуры.

“Сёстры Хатыні”: краязнаўчы даведнік / Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. А. М. Сінюковіч]. – Лагойск: [Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка], 2012. – 26 с.

Выданне змяшчае інфармацыю аб спаленых у час Вялікай Айчыннай вайны і не адноўленных вёсках Лагойскага раёна. Даведнік складаецца з двух раздзелаў: першы раздзел прысвечаны вёскам, знішчаным разам з усімі жыхарамі, другі – вёскам, знішчаным з часткай насельніцтва.

Унутры раздзелаў матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку назваў вёсак. Прыведзена інфармацыя пра вёскі і іх жыхароў напярэдадні вайны, звесткі аб колькасці знішчаных двароў і жыхароў пасля правядзення фашыстамі карных аперацый, інфармацыя аб мемарыялах на месцы спаленых вёсак, фотаздымкі. Даведнік змяшчае спіс выкарыстаных крыніц інфармацыі.

Меркушаў Аляксандр Максімавіч: бібліяграфічны спіс / Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; [склад. Т. В. Зенебе]. – Лагойск: [Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка], 2012. – 4 с.

Бібліяграфічны спіс прысвечаны ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны, Герою Савецкага Саюза А. М. Меркушаву, які жыў і працаваў у г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна. Выданне складаецца з біяграфічнай даведкі і спіса літаратуры. 

Беларусь в годы Великой Отечественной войны: цифры и факты / Логойская центральная районная библиотека, Отдел библиотечного маркетинга ; [сост. Е. В. Чуевская]. – Логойск: [Логойская центральная районная библиотека], 2014. – 16 с.

Издание содержит информацию и фото о событиях Великой Отечественной войны на территории Беларуси.

Немеркнущий подвиг народа: к 70-летию освобождения Минщины от немецко-фашистских захватчиков / Логойская центральная районная библиотека, Отдел библиотечного маркетинга; [сост. Е. В. Чуевская]. – Логойск: [Логойская центральная районная библиотека], 2014. – 11 с.

Издание содержит информацию о событиях Великой Отечественной войны на территории Минской области и Логойского района.

Шляхіда Перамогі : хроніка асноўных падзей, якія адбываліся на Лагойшчыне ў 1941—1945 гг.: інфармацыйны зборнік / Лагойская цэнтральнаяраённаябібліятэка, Аддзелбібліятэчнагамаркетынгу; [cклад. А. М. Сінюковіч]. – Лагойск: [Лагойская цэнтральная раённая бiблiятэка], 2014. – 45 с.

Інфармацыйны зборнік “Шляхі да Перамогі” дапаможа пабудаваць ланцуг асноўных падзей, якія адбываліся на Лагойшчыне ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Выданне змяшчае інфармацыю пра пачатак ваенных дзеянняў на тэрыторыі Лагойскага і Плешчаніцкага раёнаў, пра асноўныя баі ў час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі краю, пра акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра карныя аперацыі супраць насельніцтва. Шмат старонак зборніка прысвечана спаленым разам з жыхарамі і не адноўленным пасля вайны вёскам. Таксама падрабязна асветлена дзейнасць на Лагойшчыне падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ і партызанскіх фарміраванняў. У апошнім раздзеле выдання распавядаецца пра вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прыведзены спіс выкарыстаных крыніц інфармацыі.