Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Люди Нарочанского края: воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны / сост. И. Ф. Климов и др. —  Минск: Беларусь, 1975. – 592 с.: ил.

Сборник содержит воспоминания, статьи, очерки, рассказывающие о замечательных людях нарочанского края и их славных делах. Авторами материалов являются участники революционного движения, партийные и комсомольские работники, организаторы и руководители партизанского движения на Мядельщине в годы Великой Отечественной войны, партизаны и подпольщики.

Ниже приводятся сведения об авторах воспоминаний.

Якаў Аляксандравіч Проньканарадзіўся ў 1912 г. у в. Козічы Пастаўскага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны быў загадчыкам Козкаўскай пачатковай школы. З чэрвеня 1941 г. па чэрвень 1944 г. — радавы, палітрук, камандзір узвода, камісар партызанскага атрада “Слава” брыгады імя Варашылава.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і шасцю медалямі.

Працаваў галоўным дзяржаўным інспектарам па закупках і якасці сельскагаспадарчых прадуктаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Памёр 3. 06. 1995 г.

Аляксандр Сямёнавіч Азончыкнарадзіўся ў 1908 г. на хутары Яцкавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў на сваёй гаспадарцы. У гады вайны — камандзір партызанскага атрада “Патрыёт”, начальнік асобага аддзела брыгады імя Будзёнага.

Герой Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна і сямю медалямі.

Быў персанальным пенсіянерам саюзнага значэння. Жыў у в. Куранец Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Памёр 8. 02. 1995 г.

Ганна Іосіфаўна Пашкевіч нарадзілася ў 1917 г. у в. Шчокаты Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працавала настаўніцай Прамышлядскай пачатковай школы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. У час акупацыі пражывала ў в. Калеяўцы Пастаўскага раёна, дзе навучала дзяцей пісьму. Была сувязной партызанскага атрада “Слава” брыгады імя Варашылава.

Пасля вайны працавала настаўніцай Мінькавіцкай васьмігадовай школы ў Пастаўскім раёне.

Памерла 5. 09. 1994 г.

Вераніка Антонаўна Мышалоўнарадзілася ў 1924 г. у в. Масленікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вучылася ў школе. З кастрычніка 1942 г. па чэрвень 1944 г. была сувязной партызанскага атрада імя Суворава брыгады імя Варашылава.

Пасля вайны жыла ў в. Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Памерла 6. 09. 2002 г.

Іван Мікітавіч Мартынаў нарадзіўся ў 1922 г. у сяле Фёдараўка Лысагорскага раёна Саратаўскай вобласці. Член КПСС.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вучыўся ў педагагічным інстытуце. У час вайны — камандзір аддзялення, узвода, палітрук разведкі атрада, памочнік камісара атрада па камсамольскай працы, выконваў абавязкі камісара па камсамольскай працы атрада імя Суворава брыгады імя Варашылава. Адначасова быў членам Пастаўскага падпольнага райкама камсамола.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і шасцю медалямі.

Пасля вайны жыў у г. п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Памёр 15. 04. 1993 г.

Іван Васільевіч Ліхач нарадзіўся ў 1926 г. у в. Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вучыўся ў школе. Са жніўня 1943 г. па чэрвень 1944 г. — партызан атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Ракасоўскага. Пасля вызвалення Беларусі служыў у Чырвонай Арміі, быў паранены.

Узанагроджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны” і шасцю медалямі.

Быў загадчыкам аддзела Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Сямён Іванавіч Роўда нарадзіўся ў 1926 г. у в. Місуны Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны вучыўся ў няпоўнай сярэдняй школе. У час вайны — партызан атрада імя Пугачова брыгады імя Будзёнага, баец стралковага палка Чырвонай Арміі.

Узнагароджаны двума ордэнамі “Знак Пашаны” і шасцю медалямі.

Быў першым сакратаром Мядзельскага райкама Камуністычнай партыі БССР. Памёр 15. 04. 2011 г. 

Іван Усцінавіч Місуна нарадзіўся ў 1924 г. у в. Місуны Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў у адным з аддзелаў выканаўчага камітэта Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. З чэрвеня 1941 г. па май 1942 г. служыў у Чырвонай Арміі на пасадзе камандзіра аддзялення. У маі — жніўні 1942 г. вучыўся ў спецшколе.

Са жніўня 1942 г. па ліпень 1944 г. знаходзіўся ў тыле ворага на тэрыторыі Вілейскай і Баранавіцкай абласцей у якасці намесніка камандзіра спецгрупы, памочніка сакратара Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і адзінаццацю медалямі.

Працаваў у Мінскай вышэйшай партыйнай школе. Памёр 25. 08. 1991 г.  

Міхаіл Іосіфавіч Буглак нарадзіўся ў 1906 г. у в. Дзятлаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС.

У 1927 г. быў прызваны ў польскае войска, дзе ўключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу, за што ў 1929 г. быў асуджаны на 15 год турэмнага зняволення. Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі працаваў інспектарам Вілейскага абласнога ўпраўлення міліцыі. Са студзеня па чэрвень 1941 г. — намеснік старшыні выканкама Вілейскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — удзельнік партызанскага руху ў тыле ворага, затым — камісар партызанскага атрада імя Гарбачова.

Узнагароджаны ордэнам Леніна і шасцю медалямі.

Пасля вайны — персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння, інвалід ІІ групы. Жыў у в. Пашкоўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Памёр 20. 03. 1989 г. 

Аркадзь Іосіфавіч Нафрановіч — настаўнік, пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча.

Нарадзіўся 26. 04. 1936 г. у в. Юшкавічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Былы  непаўналетні вязень фашызму. Скончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча (1956 г.). служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968 г.). працаваў настаўнікам у сельскіх школах.

Аўтар кніг паэзіі “Мядзельскі мерыдыян” (1995 г.), “Мелодыі роднага краю” (1995 г.), “Святло Нарачы” (1998 г.), “У пошуках ісціны” (2005 г.), “Горад музыкі і сонца” (2009 г.), “Выбранае” (2011 г.).

У аўтабіяграфічнай аповесці “Мая адысея” (2001 г.) А. І. Нафрановіч распавядае пра нялёгкае ваеннае дзяцінства, нягодах, якія давялося зведаць, калі ён трапіў у прымусовае выгнанне ў Германію.

 Зараз А. І. Нафрановіч жыве ў в. Камаі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Нафрановіч, А. Мая адысея: аповесць, вершы / Аркадзь Нафрановіч. – Мінск: Юнацтва, 2001. – 159 с.

Праўдзівы, непрыўкрашаны ўспамін аўтара, якому хлапчуком давялося спазнаць усе нягоды вайны і апынуцца ў Германіі. Нізка вершаў “Споведзь”, якая увайшла ў кнігу, — таксама пра гады, праведзеныя ў Нямеччыне.

Киселева, О. Незабываемая встреча: (Владимир Ильич Закервашевич, Мядельский район) / Ольга Киселева // Солдаты Победы / Ольга Киселева; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП “Редакция газеты “Мінская праўда”, 2010. — С. 68—71.

Воспоминания фронтовика из Мяделя В. И. Закервашевича.

 

Памяць зямлі Нарачанскай: да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў / склад. Т. А. Нырцова; Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мядзел, 2009. – 12 с.

Буклет змяшчае звесткі аб помніках воінам і землякам, якія загінулі пры абароне і вызваленні Мядзельскага раёна і пахаваны на яго тэрыторыі.

Іх лёс агнём вайны апалены: бібліятэкары-ўдзельнікі ваенных падзей 1941—1945 гг. / склад. Л. С. Мацко; Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мядзел, 2010. – 20 с.

Буклет змяшчае матэрыял  аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія ў пасляваенныя гады працавалі ў бібліятэках раёна.

Балючая памяць душы: паэты-землякі пра вайну / склад. Т. А. Нырцова; Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мядзел, 2010. – 23 с.

 Буклет падрыхтаваны на мясцовым матэрыяле. У ім сабраны творы паэтаў-землякоў пра вайну.

Вайной параненыя душы: дзеці вайны Мядзельшчыны / склад. Л. С. Мацко; Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мядзел, 2014. – 32 с.

Буклет змяшчае матэрыял пра дзяцей, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху, былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію, і імёны тых, хто нявінна загінуў.

Гісторыя Перамогі ў лёсе жанчын Мядзельшчыны: да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў / склад. Л. С. Мацко; Мядзельская цэнтральная районная бібліятэка імя М. Танка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мядзел, 2014. – 40 с.

Буклет змяшчае звесткі пра жанчын, якія змагаліся ў партызанскіх атрадах, ратавалі раненых на фронце, вывезеных у Германію і тых, хто мужна загінуў, абараняючы родны край.