Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Это наша с тобой биография...: Несвижский район. История в воспоминаниях современников / Несвижский районный исполнительный комитет; сост. М. М. Мацель. — Несвиж: Несвижская укрупненная типография им. С. Будного, 2013. — 392 с.

В книге собраны воспоминания жителей г. Несвижа и Несвижского рай­она — непосредственных участников событий, о неимоверно трудных годах послевоенного восстановления народного хозяйства, об экономическом подъеме и энтузиазме в 60-80-е годы прошлого столетия, о самоотверженном труде в период становления независимой Беларуси.

Ниже приведена биография участницы Великой Отечественной войны, чьи воспоминания вошли в книгу.

Надзея Мікалаеўна Арсеньева нарадзілася 10. 07. 1923 г. у г. Кадоме Разанскай вобласці. У 1943 г. скончыла педагагічны інстытут.

У ліпені 1943 г. была мабілізавана ў войскі КДБ. Служыла на 3-м Беларускім фронце. Удзельнічала ў баях каля Старадуба, Рэчыцы, Гомеля, Канатопа. У 1944 г. была пераведзена на 1-ы Украінскі фронт, у Кіеў, дзе служыла да верасня 1945 г.

Услед за мужам-вайскоўцам пераехала ў Нясвіж, дзе працавала настаўніцай гісторыі і геаграфіі. У 1962 г. была абрана старшынёй райкама прафсаюза работнікаў народнай асветы. Затым была намеснікам старшыні райвыканкама Нясвіжскага раёна, курыравала напрамкі народнай асветы, аховы здароўя, гандлю, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі.

Зараз на заслужаным адпачынку. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі.

Поклонимся великим тем годам... / Несвижский районый исполнительныйкомитет, Районный Совет ветеранов; сост. М. М. Мацель. — Не­свиж: Несвижская укрупненная типография, 2005. — 396 с.

Издание книги приурочено к 60-й годовщине Победы советского наро­да в Великой Отечественной войне. Воспоминания ветеранов о подвигах вре­мен военного лихолетья — это живой пример настоящей любви к Родине, обра­зец патриотизма старшего поколения. Познакомившись с ними, наша молодежь еще раз убедится в неимоверной тернистости дороги к Великой Победе.

Ниже приведена биография участника Великой Отечественной войны, чьи воспоминания вошли в книгу.

Іван Сяргеевіч Мурын нарадзіўся 17. 07. 1923 г. у сяле Безапаснае Трунаўскага раёна Стаўрапольскага краю ў сялянскай сям’і. У 1941 г. скончыў сярэднюю школу і стаў працаваць настаўнікам пачатковых класаў у той жа школе.

У снежні 1941 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Прайшоў курс маладога байца. У сакавіку 1942 г. І. С. Мурыну прысвоена званне сяржанта, і ён быў накіраваны на Калінінскі фронт. Служыў у 47-м гвардзейскім артылерыйскім палку 21-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі ў складзе Калінінскага фронту. У сакавіку 1943 г. быў накіраваны з фронту ў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча, пасля заканчэння якога   пераведзены ў 8-ы гаўбічны артылерыйскі полк 2-й артбрыгады 1-й Польскай арміі на 1-ы Украінскі фронт на пасаду начальніка разведкі дывізіёна. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, іншых гарадоў Польшчы, у наступленні на Берлін, падчас якога быў кантужаны.

Да 1974 г. працягваў службу ў войску, пасля чаго быў звольнены ў запас. Пераехаў у Нясвіж.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.”, “За вызваленне Варшавы”, “За Одэр, Балтыку і Нісу” і іншымі юбілейнымі медалямі. Узнагароджаны двума польскімі ордэнамі “Срэбны Крыж Заслугі” і “Бронзавы Крыж Заслугі”.

У лютым 1987 г. на ўстаноўчай канферэнцыі І. С. Мурын быў абраны старшынёй Нясвіжскага раённага Савета ветэранаў. 

Хорсун, С. Гэты дзень мы набліжала як маглі…: (Георгій Апанасавіч Халецкі, Нясвіжскі раён) / Святлана Хорсун // Солдаты Победы / Святлана Хорсун; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП “Редакция газеты “Мінская праўда”, 2010.— С. 65—67.

Успаміны франтавіка з Нясвіжа Г. Халецкага.

 

Янчевский Марьян Иосифович: [буклет] / Несвижская центральная районная библиотека; Отдел библиотечного маркетинга; подготовила Шкраба Е. И. — Несвиж, 2010.