Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

 

Багдановіч Міхаіл Канстанцінавіч (17. 11. 1931 – 2007).

Настаўнік. Нарадзіўся ў в. Сутокі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і калгасніка-селяніна. Зведаў нягоды ваеннага дзяцінства.

У 1949 г. скончыў з выдатнай адзнакай Юр’еўскую сямігодку і паступіў у Мінскае ФЗО. Пасля заканчэння вучылішча працаваў фрэзероўшчыкам на Мінскім аўтазаводзе і адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні аўтамеханічнага тэхнікума. Сярэднюю адукацыю атрымаў пасля заканчэннявочна-завочнай школы №4 г.Мінска.

У 1956 г.паступіў на геафак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на завочнае аддзяленне. У гэтым жа годзе па сямейных абставінах вярнуўся ў сваю родную в.Сутокі  і быў прыняты на працу намеснікамдырэктараі настаўнікам Чэмкаўскай пачатковай школы ў Лагойскім раёне.

Далейпрацаваў настаўнікам геаграфіі ў Моладскай сямігодцы(Лагойскі раён), потым служыўў войску. У 1962 г. пасля заканчэння БДУ быў накіраваны на працу завучам па вытворчым навучанні і настаўнікам геаграфіі ваУсяжскую сярэднюю школу Смалявіцкага раёна.

У 1966–1977 гг.працаваў інструктарам Смалявіцкага райкама КПБ. Пасля вучобы ў Вышэйшай партыйнай школепры ЦК КПБ працаваў загадчыкам аддзела Смалявіцкага райкама партыі.

У 1979г. быў прызначаны дырэктарам СШ №2 у г. Жодзіна, дзе працаваў 13 гадоў. Тройчы абіраўся дэпутатам, членам выканкама гарадскога Савета.

Аўтар кнігі «Заря над Гайной» (1995), у якой распавядае аб вайне, сваіх сябрах дзяцінства, аднакласніках і вяскоўцах.

Пахаваны на могілках у в. Сутокі Смалявіцкага раёна, як і згадваў нашчадкам.

 

 

Богданович, М. К. Заря над Гайной: повесть / М. К. Богданович. — Минск: Маркетинг, 1995. — 173 с.

Повесть  о военном детстве, в основу которой положены реальные факты, имевшие место в белорусской деревне на Смолевиччине во время Великой Отечественной войны 1941— 1945 гг. 

 

 

Сіняўскі Іван Іванавіч (22. 06. 1919 – 15. 09. 2001) нарадзіўся ў в. Жажэлка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і хлебаробаў. Празаік. Член СП Беларусі з 1959 г.

Вучыўся ў Жажэлкаўскай пачатковай школе (Смалявіцкі раён), потым — у Смалявіцкай школе калгаснай моладзі, дзе ўрокі батанікі вёў В. Купрэвіч (пазней прэзідэнт АН БССР), у Юраўскай сямігодцы (в. Юраўка Смалявіцкага раёна), з 1934 г. – у Смалявіцкай сярэдняй школе. Тут, у школьным літаратурным альманаху, ён пачаў змяшчаць уласныя вершы. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Я. Гаварушка, які абудзіў у свайго вучня любоў да мастацкага слова, прапанаваў у раённую газету «Шлях калектывізацыі» яго верш, прысвечаны Я. Купалу. У 1937–1941 гг. І. Сіняўскі – студэнт літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута, удзельнічаў у рабоце літаратурнага гуртка.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны жыў у бацькоў у вёсцы, працаваў на гаспадарцы. Бацьку, Івана Андрэевіча, у 1944 г. забілі фашысты за сувязь з партызанамі. З лета 1942 г. І. Сіняўскі быў партызанскім сувязным, у 1943–1944 гг. быў партызанам атрада імя В. Чкалава брыгады «Смерць фашызму». Прымаў удзел у дыверсіях на дарогах Лагойск – Зембін – Бягомль – Плешчаніцы.

Пасля вызвалення Беларусі працаваў інспектарам Смалявіцкага РАНА, затым быў прызваны ў дзеючую Савецкую армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, ва Усходняй Прусіі і Памераніі, у фарсіраванні Одэра, ва ўзяцці Берліна. У 1945 г. дэмабілізаваны.

Працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы, з 1953 г. – выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў гэтай жа школе. З 1979 г. на творчай працы. Узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені, медалямі.

Першае апавяданне І. Сіняўскага «Шафа» надрукавана ў 1940 г. у газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў апавяданняў «У навальніцу», «Новая школа», «Піянерскі гальштук». Выдаў кнігі прозы «А вяселля не было», «Ой, рэчанька, рэчанька...» (1962 г.), «Дабрадзейка», «На правым флангу», «Марка», «Вернасць», «Заряница» (1971 г.), зборнік апавяданняў «Ахвяры кахання» (1999 г.), раман «Вярыгі» (2001 г.) і інш. У творах І. Сіняўскага на пярэдні план выведзены праблемы, што хвалююць сучасную вёску. У рамане «Дарога на Замлынне» асэнсоўваецца подзвіг народа ў Вялікай айчыннай вайне. Аповесць «На правым флангу» прысвечана Герою Савецкага Саюза П. Купрыянаву (ураджэнец Смалявіцкага раёна). У лірычнай аповесці «Сінія ночы» (1986 г.) расказваецца пра вёску напярэдадні калектывізацыі, аб любові селяніна да зямлі (усё гэта перадаецца праз успрыманне васьмігадовага хлопчыка). Апавяданні і аповесці І. Сіняўскага вызначаюцца глыбокім веданнем жыцця вясковых дзяцей, іх псіхалогіі, мастацкім даследаваннем станаўлення характару школьнікаў.

Апошнія гады жыў у г. Жодзіна Смалявіцкага раёна.

 

Сіняўскі, І. Дарога на Замлынне / І. Сіняўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 224 с.

Гэтая кніга распавядае пра актыўны ўдзел беларускага народа ў вайне, якая вялася ў тыле ворага з першага дня акупацыі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. 

 

Синявский, И. На правом фланге / И. Синявский. – Минск: Беларусь, 1967. – 204 с.

         В повестирассказывается о короткой, но яркой жизни Героя Советского Союза Петра Ивановича Куприянова. В основу произведения положены факты, имевшие место в жизни юноши во время его пребывания в партизанском отряде “Родина”, который действовал в районе Смолевич и на Борисовщине. 

 

Посвящается потомкам: По страницам районной газеты “Край Смалявіцкі” / Сост. редакция газеты «Край Смалявіцкі».– Смолевичи: Борисовская типография им. 1 мая, 2010. – 167 с.

Основу книги составляют воспоминания ветеранов войны, рассказы о них. В ней рассказывается онеизвестных или малоизвестныхсобытиях, происходивших на временно оккупированной гитлеровцами территории района, о героических судьбах наших земляков, на долю которых выпали страшные испытания, но не сломили их. 

 

Солонец, Г. Три сестры — три партизанки: (Татьяна Владимировна Егорова, Янина Владимировна Нестерова и Зоя Владимировна Ботяновская, Смолевичский район) / Григорий Солоней // Солдаты Победы / Григорий Солонец; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП «Редакция газеты «Мінская праўда», 2010. — С. 7—9.

О сестрах-партизанках из д. Кривая Береза Смолевичского района Минской области. 

 

Смалявіцкі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны: (бібліяграфічны спіс) / Смалявіцкая цэнтральная бібліятэка імя М. Багдановіча. — Смалявічы, 2009. —

 

“Смалявіччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”: да 65-годдзя вызвалення Беларусі: (краязнаўчы зборнік) / Смалявіцкая цэнтральная бібліятэка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Смалявічы, 2009. —

«Четырем фронтам — слава!»: (Библиографический указатель) / Смолевичская центральная библиотека имени М. Богдановича. — Смолевичи, 2009. —

Пионеры-герои: ….. / Сеть публичных библиотек Смолевичского района; Смолевчиская районная детская библиотека. — Смолевичи, … —

Звонят колокола Хатыни…: (Рекомендательный список) / Сеть публичных библиотек Смолевичского района; Отдел обслуживания и информации. — Смолевичи, … —

 

“Партызанскія брыгады на тэрыторыі Смалявіцкага раёна”: да 65-годдзя Перамогі: (краязнаўчы зборнік) / Смалявіцкая цэнтральная бібліятэка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Смалявічы, 2010. —

«Расскажите об этом детям вашим! История Холокоста на территории Беларуси»: (Рекомендательный список) / Сеть публичных библиотек Смолевичского района; Отдел обслуживания и информации. — Смолевичи, 2013. —

Навсегда в памяти народной: …. / Сеть публичных библиотек Смолевичского района; Отдел библиотечного маркетинга. — Смолевичи, 2014. —