Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Забродскі Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 10. 09. 1916 г. на хутары Зарубеж Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў Слуцкім педагагічным тэхнікуме. У 1935—1939 гг. працаваў настаўнікам у Целяшоўскай сямігадовай школе (Гомельская вобласць). З 1939 г.  служыў у войску, удзельнічаў у абароне Масквы ў 1941 г. Пасля вайны працаваў настаўнікам у школе ў Слуцку,  сакратаром, намеснікам старшыні Слуцкага райвыканкама. З 1960 г. — дырэктар Слуцкага масласырзавода, потым быў пераведзены на такую ж пасаду на Слуцкі птушкакамбінат. Пасля выхаду на пенсію працаваў у Слуцкай паляўнічай гаспадарцы.

 

Забродский, Н. А. Мой труд — моя жизнь / Николай Александрович Забродский. — Слуцк, 2000. — 16, [4] с.: ил.

Воспоминания ветерана Великой Отечественной войны, жителя Слуцка о детстве, войне, послевоенной трудовой жизни. Издание также содержит статьи автора, опубликованные в разные годы в районной газете «Шлях Ільіча». 

 

Забродский, Н. А. Мой труд — моя жизнь / Николай Александрович Забродский. — Слуцк, 2001. — 58, [12] с.:фот.

Переиздание воспоминаний ветерана Великой Отечественной войны, жителя Слуцка о детстве, войне, послевоенной трудовой жизни. 

 

Чигирь, Г. С “Катюшей” через всю войну, чтоб встретить Катерину: (Александр Андреевич Бересневич, Слуцкий район) / Георгий Чигирь // Солдаты Победы / Георгий Чигирь; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП «Редакция газеты «Мінская праўда», 2010. — С. 32—36.

Воспоминания ветерана-фронтовика из д. Квасыничи Слуцкого района Минской области Бересневича А. А. 

 

Алешка Антон Антонавічнарадзіўся 1. 02. 1913 г. у в. Балотчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Слуцкі педтэхнікум (1931 г.), ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе (1941 г.).

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў ваенным урачом спачатку на Заходнім фронце, потым — на 3-м Беларускім. Вёў франтавы дзённік. Пасля вайны служыў урачом у частках знішчальнай авіяцыі. З 1963 г. — падпалкоўнік у адстаўцы.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі.

Асноўныя тэмы яго твораў — жыццё і баявыя подзвігі лётчыкаў. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў “Раніца” (1949 г.), “Іх першых вітае сонца” (1957 г.), “Пяць сутак” (1959 г.), “Над намі мільён вышыні” (1965 г.), “Неба на замку” (1974 г.), рамана “Дарогі без слядоў” (1969 г.).

Памёр 13. 09. 1971 г.

 

Алешка, А. Дарогі без слядоў: раман / Антон Алешка. — Мінск: Беларусь, 1969. — 328 с.

Героі рамана — савецкія лётчыкі-знішчальнікі і іх французскія таварышы па зброі з палка “Нармандыя”. Аўтар расказвае пра іх мужнасць, баявыя подзвігі, пра вялікае інтэрнацыянальнае сяброўства. 

 

Алешко, А. Небо на замке: повести / Антон Алешко. — Минск: Мастацкая літаратура, 1982. — 351 с.: ил. — (Библиотека белорусской повести).

Повести, включенные в эту книгу, созданы писателем, который прошел трудными доргами Великой Отечественной войны. Военврач по профессии, он служил в авиации и свои произведения, появившиеся в послевоенное время, посвятил своим боевым друзьям — летчикам. Повести “Небо на замке” и “Над нами миллион высоты” — о летчиках-истребителях мирного времени. 

 

Вітка Васіль(Крысько Цімафей Васільевіч) — беларускі паэт, празаік, крытык, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1970 г.).

Нарадзіўся 16. 05. 1911 г. у в. Еўлічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Слуцкую прафтэхшколу (1928 г.). Працаваў у газеце “Чырвоная змена”, часопісе “Полымя рэвалюцыі” (зараз часопіс “Полымя”).

У гады Вялікай Айчыннай вайны — у рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия”, з 1942 г. — рэдактар масавых выданняў для акупіраваных раёнаў, друкаваўся ў папулярных сатырычных выданнях “Партызанская дубінка” і “Раздавім фашысцкую гадзіну”. З 1944 г. — супрацоўнік часопіса “Беларусь”, з 1951 г. — галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”, з 1957 г. — часопіса “Вясёлка”.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, медалямі.

У зборніках паэзіі “Поўдзень” (1946 г.), “Вернасць” (1953 г.), “Ружа і штык” (1958 г.), “Праводзіны лета” (1972 г.), “Вышыні святла” (1977 г.), “Случчына” (1981 г.), “Свята дружбы” (1987 г.) увасобіў подзвіг чалавека ў Вялікую Айчынную вайну, прыгажосць роднай зямлі. Аўтар вершаваных казак для дзяцей, кніг “Дударык” (1964 г.), “Азбука Васі Вясёлкіна” (1965 г.), “Хто памагае сонцу” (1975 г.), “Дом, дзе жывуць словы” (1995 г.) і інш. Аўтар трылогіі “Дзеці і мы” (1977 г.), “Урокі” (1982 г.), “Азбука душы” (1988 г.), суаўтьар чытанак для пачатковай школы “Роднае слова” (1969, 1970, 1988 гг.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972 г.) за кнігі “Казкі” (1968 г.), “Чытанка-маляванка” (1971 г.) і “Беларуская калыханка” (1971 г.).

Памёр 5. 07. 1996 г.

 

Вітка, В. Ружа і штык: вершы / Васіль Вітка. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1958. — 118 с.

Адзін з раздзелаў зборніка прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. 

 

Жук Мікалай Андрэевіч— беларускі паэт, педагог. Нарадзіўся 24. 10. 1914 г. у в. Паўстынь Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Вучыўся ў школе калгаснай моладзі ў г. п. Урэчча (зараз Любанскі раён Мінскай вобласці). Восенню 1935 г. паступіў на рабфак пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, праз два гады паступіў на літаратурнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Яго вершы друкаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, у часопісе “Полымя рэвалюцыі”.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам атрада імя Г. Катоўскага 64-й партызанскай брыгады імя В. Чкалава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “Партызану Айчыннай вайны” і іншымі ўзнагародамі.

З 1944 г. працаваў настаўнікам у Вясейскай, Старцавіцкай (зараз Знамя) школах Слуцкага раёна, з 1959 г. — ва Урэцкай сярэдняй школе № 1 Любанскага раёна. За педагагічную дзейнасць узнагароджаны знакам “Выдатнік народнай асветы”.

У 1995 г. пабачыў свет паэтычны зборнік “Ля падножжа маіх святынь”.

Памёр 14. 10. 1995 г.

 

Жук, М. А. Ля падножжа маіх святынь: Вершы / Мікола Жук. — Горкі, 1995. — 134 с.

Зборнік Міколы Жука вызначаецца тэматычнай разнастайнасцю. Значнае месца ў ім займае тэма вайны. Паэта хвалююць хараство роднай прыроды, гармонія шчырых чалавечых пачуццяў, складаныя пытанні рэчаіснасці. Вершы Міколы Жука, у якіх высокая грамадзянскасць спалучаецца з тонкім лірызмам, прасякнуты трапяткім адчуваннем непаўторнасці кожнага пражытага імгнення. 

 

Мурашка Рыгор Данілавіч— беларускі пісьменнік, крытык. Нарадзіўся 16. 02. 1902 г. у в. Бязверхавічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1917—1918 гг.). Удзельнічаў у барацьбе з польскімі акупантамі на Случчыне (1919—1920 гг.). Працаваў інстуктарам Слуцкага павятовага ваенрэўкама. Член літаратурна-мастацкай арганізацыі “Маладняк”. Быў адказным сакратаром часопіса “Бальшавік Беларусі” (1926—1929 гг.), загадваў аддзелам мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік Мінскага падполля, з восені 1943 г. — партызан. Аўтар зборнікаў апавяданняў “Стрэл начны ў лесе” (1926 г.), “Прыгранічны манастыр” (1930 г.), аповесці “У іхным доме” (1929 г.), раманаў “Сын” (1929 г.), “Салаўі святога Палікара” (1940 г.) і інш. У час акупацыі напісаў раманы “Насуперак лёсу” і “Таварышы”, навелу “Смерць маткі”, антыгітлераўскі фельетон.

Загінуў падчас прарыва партызанскай блакады на Лагойшчыне ў красавіку 1944 г.

Мурашка, Р. Таварышы: Урывак з рамана / Рыгор Мурашка // Скрыжалі памяці: З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. У 3 кн. Кн. 2 / Рыгор Мурашка; уклад., біягр. давед. пра аўт. і камент. А. Бельскага. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 450—472.

Мурашко, Р. Минск оккупированный / Рыгор Мурашко //Скрыжалі памяці: З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. У 3 кн. Кн. 2 / Рыгор Мурашка; уклад., біягр. давед. пра аўт. і камент. А. Бельскага. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 477—508.

 

Новік Аляксей Андрэевіч, педагог. Нарадзіўся 27. 03. 1921 г. у в. Іграева Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння Слуцкага педагагічнага вучылішча ў канцы 1930-х гг. выкладаў гісторыю і рускую мову пад Беластокам, у Заходняй Беларусі.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў ліку бежанцаў вярнуўся на Случчыну. З 1942 г. — у партызанскім атрадзе імя 14 Слуцкіх партызан. Удзельнік вызвалення Слуцка.

Пасля вайны працаваў дырэктарам школ у вёсках Васілінкі, Паўстынь і Сярагі Слуцкага раёна.

У 2000 г. выдадзена аўтабіяграфічная аповесць “На краі”, вершы друкаваліся на старонках мясцовых газет.

Памёр 16. 02. 2013 г.

 

 

Асоба, настаўнік, чалавек: да 105-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Казіміравіча Майхровіча, літаратуразнаўца і крытыка: кн. Закладка / Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў; склад. С. М. Самусевіч; рэд. Л. В. Гурыновіч. – Слуцк: [б. в.], 2013.

С. К. Майхровіч нарадзіўся 21. 06. 1908 г. у мястэчку Старэва Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У чэрвені 1941 г. добраахвотна пайшоў на фронт, быў інструктарам палітаддзела 10-й Арміі, затым галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага радыёвяшчання ў Маскве (1941—1943 гг.). У 1943 г. па асабістай просьбе накіраваны ў партызанскі атрад. Быў рэдактарам падпольнай газеты “Белостокская правда”.

Выданне заклікана звярнуць увагу чытачоў на асобу земляка, кандыдата філалагічных навук, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.

 

Во имя жизни: Софья Адамовна Кунцевич, санинструктор стрелковой роты в годы Великой Отечественной войны: информационно- библиографическое издание /Слуцкая районная центральная библиотека, отдел обслуживания и информации читателей; сост. С.В. Серченя; ред. Л.В. Гуринович. — Слуцк: [б. и.], 2010.— 14 с.

Женщина и война… Оба эти слова женского рода, но как же они не совместимы. Женщинам грозных сороковых довелось спасать мир. В этой войне не было слов “мужчина”, “женщина”, были лишь“солдаты”. Софья Адамовна Кунцевич —санинструктор стрелковой роты, “солдат жизни”, родилась в Слуцке в 1924г. Более подробно о героической судьбе этой отважной женщины читатель узнает из данного библиографического издания. Оно будет интересно широкому кругу читателей. 

 

Гонар і слава Слуцкай зямлі: (партызанскі рух на Случчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны): рэк. бібліягр. спіс /Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў; склад. І.І. Васілевіч; рэд. Л.В. Гурыновіч. – Слуцк:[б. в.], 2010. – 26с.

Бібліяграфічны спіс знаёміць з літаратурай, прысвечанай партызанскаму і падпольнаму руху на Случчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Храналагічна спіс ахоплівае 1959—2009 гг. адрасуецца шырокаму колу чытачоў. 

 

Дорога в мужество: Пётр Яковлевич Маглыш, подпольщик в годы Великой Отечественной войны: информационно-библиографическое издание /Слуцкая районная центральная библиотека, отдел обслуживания и информации читателей; сост. С. В. Серченя; ред. Л.В. Гуринович; фото С.И. Богдашича. — Слуцк, 2010. — 11с.

В данном информационно-библиографическом издании собран материал об активном организаторе и руководителе подпольной деятельности на Случчине – Петре Яковлевиче Маглыше (1919–1943гг.). Настоящее пособие будет полезно в первую очередь тем, кто интересуется историей Великой Отечественной войны, краеведением: учителям, библиотекарям, учащимся, сотрудникам музея. 

 

Іх лёсы кранула вайна: [інфарм. выд.] / Лучнікоўская бібліятэка-філіял №7; уклад. Л. І. Субаткоўская. – Лучнікі: [б.в.], 2010. – 79 с.

Выданне з’яўляецца своеасаблівым біграфічным летапісам і прысвечана землякам — ураджэнцам вёсак Лучнікі, Варкавічы, Брановічы, якія змагаліся за свабоду Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне. Пры складанні былі выкарыстаны ўспаміны ветэранаў, іх родных і сваякоў, а таксама матэрыялы краязнаўца Валянціны Відлогі, кнігі “Памяць”, музея гісторыі СПК “Аграфірма “Лучнікі”, краязнаўчага музея.

 

Подзвігу святыя імёны: случчане на франтах Вялікай Айчыннай вайны / Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў; склад. Н. В. Чыгір; рэд. Л. В. Гурыновіч. – Слуцк: [ б. в.], 2010. – 18 с.

Мэта дадзенага інфармацыйнага выдання — аднавіць і захаваць у памяці нашчадкаў постаці тых, хто паклаў сваё жыццё на вызваленне Радзімы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Выданне заклікана садзейнічаць фарміраванню ў падрастаючага пакалення ўяўлення пра подзвіг нашых землякоў. 

 

У назвах вуліц – Перамогі дзень святы: рэк. спіс літаратуры / Лучнікоўская бібліятэка-філіял №7; склад. Л. І. Субаткоўская. – Лучнікі:  [б. в.], 2010. – 39 с.

Шмат пра што могуць расказаць вуліцы старажытнага Слуцка. Многія з іх назваў звязаны з гераічнай барацьбой беларускага народа за сваю незалежнасць. Рэкамендацыйны спіс літаратуры прысвячаецца 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне. 

 

65 книг о войне: рек. библиогр. указ. /Слуцкая районная центральная библиотека, отдел обслуживания и информации читателей; сост.: Н.М. Нетребина, С.И. Сороговец; ред. Л. В. Гуринович. – Слуцк: [б. и.], 2010. – 74с.

Рекомендательный библиографический аннотированный указатель предлагает книги, альбомы, юбилейные сборники, мемуары, произведения художественной литературы, имеющиеся в фондах Слуцкой районной центральной библиотеки, раскрывающие панораму Великой Отечественной войны. Он адресован широкому кругу читателей, библиотекарям, учителям. 

 

Сеяў сонцам свой палетак: да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі, паэта, празаіка, казачніка, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы: інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне / Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў; склад. С. В. Сярчэня; рэд. Л. В. Гурыновіч.— Слуцк: [б. в.], 2011. — 31 с.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўраджэнец Случчыны Васіль Вітка працаваў у рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия”, з 1942 г. быў рэдактарам масавых выданняў для акупіраваных раёнаў. Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне Слуцкай раённай бібліятэкі, аформленае фотаздымкамі, малюнкамі, знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Адрасавана настаўнікам, бібліятэкарам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай. 

 

Имя в летописи города: маршал Г.К. Жуков: рек. библиогр. список /Слуцкая районная центральная библиотека, отдел обслуживания и информации читателей; сост. С.И. Сороговец; ред. Л.В. Гуринович. — Слуцк:[б. и.], 2012. — 15 с.

Георгий Константинович Жуков четыре с половиной года командовал в Слуцке дивизией, избирался в состав горисполкома, принимал парады войск, здесь получил свою первую высшую награду – орден Ленина. В Слуцке родилась дочь Элла, а старшая Эра пошла учиться в знаменитую Слуцкую гимназию. Дважды—после освобождения Белоруссии в 1944 г. и 1954 г. — специально приезжал в Слуцк.

Рекомендательный список знакомит с многочисленными публикациями, посвященными слуцкому периоду жизни Г. К. Жукова, собранными в Слуцкой районной центральной библиотеке. Будет интересен широкому кругу читателей.

 

З кагорты першых: да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Рыгора Мурашкі: рэк. бібліягр. спіс / Бязверхавіцкая бібліятэка-клуб №8; склад. Н. І. Гусак. – [Бязверхавічы]: [б. в.], 2012. – [14с.]

Ураджэнец Случчыны Р. Д. Мурашка загінуў у 1944 г. падчас блакады партызанскай брыгады, менш чым за месяц да вызвалення Беларусі. У час вайны пісьменнік стварыў шэраг новых твораў. Пазнаёміцца з яго творчасцю, літаратурай пра яго ўсім аматарам-краязнаўцам дапаможа гэты рэкамендацыйны спіс. 

 

Мастак. Вучоны. Чалавек: Мікола Лобан: рэк. спіс літаратуры / Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў; склад. І. І. Васілевіч; рэд. Л. В. Гурыновіч. – Слуцк: [б. в.], 2013. – 12с.: іл. – (Літаратурныя сцяжынкі Случчыны).

Ураджэнец Случчыны М. П. Лобан ваяваў пад Ленінградам і на Волхаўскім фронце. У дадзеным рэкамендацыйным спісе прадстаўлена літаратура з фондаў Слуцкай раённай бібліятэкі, прысвечаная земляку. 

 

На крылах мары: да 100-годдзя з дня нараджэння Антона Алешкі: інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне / Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў; склад. А. В. Крамінкіна; рэд. Л. В. Гурыновіч. – Слуцк: [б. в.], 2013. – 16 с.: іл.

Ураджэнец Случчыны Антон Алешка ваяваў на Заходнім і 3-м Беларускім франтах, бачыў гераізм савецкіх людзей. Асноўная тэма яго творчасці — жыццё, баявая вучоба лётчыкаў.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне, аформленае фотаздымкамі, малюнкамі, знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, прадстаўляе спіс яго кніг і літаратуры аб ім. Выданне будзе карыснае шырокаму колу чытачоў.

 

Случчина непокорная: к 70-летию подпольного и партизанского движения на Случчине: информационно-библиографическое издание / Слуцкая районная центральная библиотека, отдел обслуживания и информации читателей; сост. В. Н. Гридасов; ред. Л. В. Гуринович. – Слуцк: [б. и.], 2013. – 23 с.: ил.

Это информационно-библиографическое издание, предназначенное широкому кругу читателей, освещает события освободительной борьбы на Случчине 70 лет назад. Ведь уже в первые месяцы Великой Отечественной войны здесь начали возникать подпольные и боевые группы. А вскоре уже действовала хорошо налаженная система патриотического подполья, развернулась партизанская борьба. 

 

Пра бацькаўшчыну песню прапяю…: да 100-годдзя з дня нараджэння Я. І. Кохана, паэта: інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне / Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў; склад. С. В. Сярчэня; рэд. Л. В. Гурыновіч. – Слуцк: [б. в.], 2012. – 12 с. : іл.

Яфім Іванавіч Кохан, беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Навадворцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Паштаромпраслужыў усю Вялікую Айчынную вайну, прайшоў шлях ад Сталінграда да Сілезіі. Дзень Перамогі сустрэўЯ. Кохан у нямецкім мястэчку Картхауз.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца пісьменнікамі-землякамі, настаўнікам, бібліятэкарам, супрацоўнікам музеяў.