Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

 

 

Бялевіч Антон Пятровіч нарадзіўся 27. 05. 1914 г. у в. Дуброўка Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.Паэт, празаік, перакладчык.

Скончыў Хатлянскую сямігодку (Уздзенскі раён). Пасля вучыўся ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме, затым у Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933–1935 гг.). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты “За калгасы”, нарысістам у газеце “Чырвоная змена”, у 1939–1945 г.г. —у газеце “Звязда”.

У гады Вялікай Айчыннай вайны выступаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у партызанскім руху на Віцебшчыне, ваяваў у тыле ворага. У 1945–1947 г.г. – загадчык аддзела паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва”, у 1947–1950 гг. – нарысіст газеты “Савецкі селянін”.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 г.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”і медалямі.

Літаратурную дзейнасць пачаў ў 1938 г. У 1945 г. у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі “Человек из Дубровки”ў перакладзе на рускую мову, у Мінску — вершаваная казка “Мароз партызан”.Аўтар 23 кніжак паэзіі, сярод якіх зборнікі “На бацькоўскіх сцежках” (1946 г.), “Дарогай шчасця” (1952 г.), “Высокі поўдзень” (1964 г.), “Партрэт бацькаўшчыны” (1967 г.), “З Дуброўкі краіна відаць” (1974 г.), “Мой шчодры бор” (1985 г.). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў “Маштабны Міканор” (1963 г.). Пісаў вершы і прозу для дзяцей. Напісаў шэраг дакументальных аповесцей, кніг нарысаў, кнігу літаратурных партрэтаў “Чарадзеі” (1970 г.). Выйшлі выбраныя творы ў 2-х тамах (1968–1969 гг.).

Перакладаў на беларускую мову паэтычныя творы А. Твардоўскага, А. Пракоф’ева, М. Бажана, А. Малышкі, І. Няходы і інш.

Памёр 11. 04. 1978 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Яго імя носіць адна з вуліц г.Узда.

Псеўданімы – Гіра, Кузьма, Талапіла, Раман.

 

 

Бялевіч, А. Вінтоўка і плуг: паэмы / Антон Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1968. – 80 с.

Пра гераізм савецкіх людзей у гады грамадзянскай і на франатах Вялікай Айчыннай войнаў расказваецца ў паэмах Антона Бялевіча — удзельніка партызанскага руху.

 

 

Бялевіч, А. Гарынь: паэма / Антон Бялевіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1972. – 136 с.

У сваёй паэме Антон Бялевіч знаёміць чытача з незабыўнымі днямі гераічнай барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія лютавалі на нашай зямлі. У аснову твора лягла трагедыя вёскі Хатынь.  

 

 

Бялевіч, А. Мінай Шмыроў: Народныя героі: дакументальная аповесць / Антон Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1970. – 132 с.: іл.

У дакументальнай аповесці паказана жыццё і побыт беларускіх партызан, мужная барацьба Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова (бацькі Міная), а таксама яго верных сяброў, баявых таварышаў у цяжкія гады вайны. У аповесць уведзены сапраўдныя падзеі ваеннага часу, у ёй дзейнічаюць канкрэтныя людзі, якія выкавалі нашу Перамогу над ворагам. 

 

 

Бялевіч, А. Партрэт Бацькаўшчыны / Антон Бялевіч. — Мінск: Беларусь, 1967. — 120 с.

Паэтычную кнігу Антона Бялевіча склалі вершы пра самае запаветнае, самае дарагое ў жыцці — пра радзіму і мір, пра гераічныя справы савецкіх людзей. У зборнік уключана паэма “Вяселле”, у якой расказваецца пра подзвігі народных мсціўцаў — беларускіх партызан. Паэма напісана на аснове жыццёвага досведу аўтара. 

 

 

Бялевіч, А. Споведзь сэрца / Антон Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1978. – 87 с.: іл.

У кнізе Антона Бялевіча “Споведзь сэрца” не толькі званы Хатыні, але і магілы галосяць, расказваюць пра вялікую трагедыю спаленых фашыстамі вёсак і іх жыхароў. Галасы жывых людзей, пякучая споведзь іх сэрцаў раскажуць новым пакаленням пра жахлівую трагедыю, пра мужную барацьбу беларускага народа. 

 

Белевич, А.П. Хатынь: боль и гнев / Антон Белевич; пер. с белорус. В.Жиженко. – Изд. 2-е, переработанное. – Москва: Политиздат, 1974. – 80 с.

 

 

Махнач Алесь (Аляксандр Іванавіч) нарадзіўся 27. 08. 1922 г. у сялянскай сям’і ў в. Забалацце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.Драматург, празаік, публіцыст, краязнавец.

Алесь Махнач скончыў Забалацкую пачатковую школу (1933 г.), 8 класаў Уздзенскай сярэдняй школы (1935–1939 гг.), у 1939 г. паступіў у Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча. 1940–1941 гг. – курсант Калінкавіцкага ваеннага пяхотнага вучылішча.

У 1941 г., пасля заканчэння Калінкавіцкага ваеннага вучылішча, атрымаўшы званне лейтэнанта, апынуўся ў гарнізоне Брэсцкай крэпасці на пасадзе камандзіра ўзвода. Абараняючы крэпасць, быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены з канцэнтрацыйнага лагера ў 1945 г., доўга лячыўся ў шпіталях. Пасля вярнуўся ў родную вёску Забалацце, працаваў бібліятэкарам (1947—1953 гг.). Завочна скончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954 г.) і Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве (1960 г.). Працаваў у рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва” (1953—1961, 1963—1966 гг.).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ-й ступеняў, медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980 г.). Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1957 г.

Літаратурную дзейнасць пачынаў з вершамі, аднаактовымі п’есамі. Большасць твораў Алеся Махнача пра вайну. Многія кнігі адрасаваны дзецям.

У 1956 г. пісьменнік выдаў “Драматургічныя мініяцюры”, у 1958 г. – “Перад бурай”, у 1961 г. – “Аднаактовыя п’есы”, у 1963 г. — “Да пары збан ваду носіць”, у 1964 г. – “Усе ідуць у нагу”, у 1967 г. – “Мы будзем жыць”, у 1970 г. – “Няхай прыходзяць”, у 1973 г. – “Дзеці крэпасці”, у 1974 г. – “П’есы”, у 1980 г. – “Не кажы: мая хата з краю”, у 1982 г. – “Няхай красуе жыццё”, у 1991 г. – “Камандзір Усходняга форта”, у 1998 г. – у серыі “Ведаць свой край – Беларусь” — “Нізок”. У 2004 г., ужо пасля смерці пісьменніка, выйшла кніга з гэтай жа серыі пра родную вёску А. Махнача “Забалацце”.

Апошняе десяцігоддзе актыўна займаўся краязнаўствам, шмат зрабіў для прыцягнення ўвагі грамадскасці да вытока р. Нёман і звязаных з ім праблем, супрацоўнічаў з Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеем, цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Труса.

Памёр 8. 08. 2001 г.

Псеўданім – А. Алін.

 

 

Махнач, А. Дзеці крэпасці: нарыс / Алесь Махнач. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. – 48 с.: іл.

Сярод тых, хто мужна абараняў у час Вялікай Айчыннай вайны крэпасць над Бугам, былі і дзеці — выхаванцы палка, сыны і дочкі савецкіх камандзіраў. Пра іх мужнасць і стойкасць, адданасць Радзіме і самаахвярнасць расказвае ў нарысе пісьменнік Алесь Махнач, удзельнік і сведка тых незабыўных падзей. 

 

 

Махнач, А.Камандзір Усходняга форта: Дакументальная аповесць: Для старэйшага школьнага ўзросту / Алесь Махнач. – Мінск: Юнацтва, 1991. – 96 с.: іл.

К сярэдзіне ліпеня 1941 г. нямецкія войскі занялі Смаленск. А ў Брэсцкай крэпасці яшчэ грымелі баі. Абаронай Усходняга форту кіраваў камандзір 44-га стралковага палка П. М. Гаўрылаў.

Аўтар аповесці, удзельнік баёў у пагранічнай цытадэлі над Бугам, расказвае пра мужнасць і стойкасць Героя Савецкага Саюза П. М. Гаўрылава і яго адважных воінаў.

 

 

Махнач, А. Маленькія салдаты: гераічная драма ў 2 дзеях, 7 карцінах / Алесь Махнач. – Мінск: Беларусь, 1971. – 68 с.

Гераічная драма Алеся Махнача расказвае пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці-героя. Аўтар паказвае мужнасць і гераізм дзяцей савецкіх камандзіраў і выхаванцаў палка. 

 

 

Рагалевіч Анатоль Іосіфавічнарадзіўся 10. 10. 1926 г. у в. Падсацкія Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну актыўна ўключыўся ў студзені 1943 г. у якасці сувязнога партызанскага атрада імя Г. І. Катоўскага, затым — партызанам атрада імя Д. І. Фурманава брыгады імя К. К. Ракасоўскага. Станковым пулямётчыкам 856-га стралковага палка 283-й Гомельскай стралковай дывізіі ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Вайну скончыў у Кёнігсбергу.

Да канца 1970 г. служыў у Савецкіх Узброеных сілах. Апошнія чатыры гады – у штабе Чырвоназнамённай Беларускай ваеннай акругі.

Ветэран Узброеных Сіл СССР. Палкоўнік у адстаўцы.

 

 

Рогалевич, А. Невыдуманные истории: мемуары / Анатолий Рогалевич. – Минск, 2007. – 180 с.: ил.

 

 

Рогалевич, А. Тридцать семь лет в строю: автобиографическая повесть. В 3 кн. / Анатолий Рогалевич. – Минск, 2008. – 362 с.: ил.

 

 

Якімовіч Алесь (Аляксандр Іванавіч)нарадзіўся 17. 01. 1904 г. у в. Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

 Дзіцячы пісьменнік — празаік, паэт. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 г. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968 г.), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1974 г.), узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926 г.), літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930 г.). З 1924 г. працаваў у рэдакцыях часопісаў “Беларускі піянер”, “Іскры Ільіча”. Быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у адной з сялянскіх школ у Татарстане, быў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 г. – у Савецкай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты. Быў цяжка паранены (1943 г.). У 1943– 1944 гг. жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай справай. Быў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, адказным рэдактарам часопіса “Бярозка”, літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР.

Друкавацца пачаў у 1923 г. Першая кніжка “Вершы” выйшла ў 1925 г. Пісаў пераважна для дзяцей. Выдаў шэраг кніг апавяданняў, аповесцяў, казак. Займаўся апрацоўкай казак, перакладам на беларускую мову твораў рускіх пісьменнікаў.

Памёр 15. 01. 1979 г. На Уздзеншчыне яго імя носіць школа ў в. Зенькавічы, там створаны музей Якімовіча, таксама адна з вуліц Узды носіць яго імя.

Псеўданімы — Алесь Павадыр, А. Разак, А. Чурылавец.

 

 

Якімовіч, А. Новы год: апавяданні / Алесь Якімовіч. – Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1958. – 427 с.

     Кніга змяшчае творы ваеннай тэматыкі, напісаныя на аснове жыццёвага досведу аўтара. 

 

Якімовіч, А. Смелыя людзі: аповесць / Алесь Якімовіч. — Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1958. — 144 с.

 

 

Стрэльскі, У. Вайна. Каханне. Лёс: (Фёдар Фёдаравіч Кампаніец, Уздзенскі раён) / Уладзімір Стрэльскі // Солдаты Победы / Уладзімір Стрэльскі; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП “Редакция газеты “Мінская праўда”, 2010.— С. 40—42.

Успаміны партызана Ф. Кампаніеца з Уздзеншчыны. 

 

 

Гурскі Васіль Рыгоравічнарадзіўся 11. 11. 1922 г. ў в. Замосце У№здзенскага раёна Мінскай вобласці, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1997 г.

Вучыўся ў Прусінаўскай пачатковай школе, а пасля ў Магільнянскай сямігодцы, якую скончыў у 1937 г. Год працаваў пісьманосцам. У 1938 г. паступіў у Мінскі педтэхнікум, які скончыў у 1941 г.

У час вайны два гады знаходзіўся ў партызанах (атрад імя Чапаева брыгада № 27 імя Чапаева), пасля памочнікам камісара атрада імя Дунаева гэтай жа брыгады. Са жніўня 1944 г. – загадчык Міколкаўскай пачатковай школы Уздзенскага раёна. З 30 лістапада 1944 г. да лістапада 1945 г. – у Чырвонай Арміі, на 4-м Украінскім фронце, удзельнічаў у баях у Венгрыі. У лістападзе 1945 г. дэмабілізаваўся з войска.

Большая частка жыцця В. Гурскага аддадзена школе: працаваў загадчыкам Ракашыцкай школы (1 год), Прусінаўскай – 5 год, Ніўскай – 2 гады, а з 1953 г. – настаўнік Стальбоўскай школы да выхаду на пенсію (1982 г.). У 1958 г. скончыў завочна Мінскі педінстытут імя Горкага.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені і дзесяццю медалямі.

Друкавацца пачаў з 1953 г. З’яўляецца аўтарам кніг “Жывы падарунак” (1974 г.), “Ля вытокаў Нёмана” (1981 г.) і інш.

Жыве ў в.Стальбоўшчына Уздзенскага раёна.

 

Гурскі, В. Беларусачка: Успаміны партызана: дакументальныя нарысы / Васіль Гурскі. – Мінск: ООО “Скарына”, 1997. – 48 с.

 

 

Гурскі, В. Бясцэнныя косы: аповесць / Васіль Гурскі. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 100 с.

У кнізе расказваецца пра дзяцей і падлеткаў, якія дапамагалі партызанам і падпольшчыкам змагацца з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Усе апісаныя падзеі заснаваныя на дакументальрным матэрыяле. 

 

 

Гурский, В. Вечный завет: рассказы / Василий Гурский. – Минск: Книгосбор, 2009. – 116 с.

В книге рассказывается о борьбе белорусских партизан против фашистов во время Великой Отечественной войны. Эпизоды и герои — документальные.

 

 

Гурскі, В. Вогненныя віхуры: дакументальныя нарысы / Васіль Гурскі. – Нясвіж, 1995. – 108 с.

 

 

Гурскі, В. На капыльскіх пагорках: дакументальныя нарысы / Васіль Гурскі. – Мінск: ООО “Скарына”, 1996. – 100 с.

 

 

Гурскі, В. Незабыўныя сцежкі: аповесць, апавяданні / Васіль Гурскі. – Мінск: Мясцовы літаратурны фонд, 2007. – 380 с.

 

Гурскі, В. Няскораны генерал: дакументальныя нарысы / Васіль Гурскі. – Мінск: Кнігазбор, 2011. – 88 с.

 

Гурскі, В. Партызанскія бліскавіцы: дакументальныя нарысы / Васіль Гурскі. – Рэд. Уздзенскай рай. газеты “Чырвоная зорка”, 1995. – 116 с.

 

 

Гурскі, В. Полымя гневу: апавяданні / Васіль Гурскі. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 212 с.

У кнізе апісваюцца дакументальныя эпізоды барацьбы беларускіх партызан і падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. 

 

 

Гурскі, В. Пушчы і дубровы славаю шумяць: успаміны партызана / Васіль Гурскі. – Мінск: Мульціпрынт, 2004. – 232 с.

У кнізе змешчаны дакументальныя эпізоды аб гераічнай барацьбе партызан і падпольшчыкаў Міншчыны супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у час Вялікай Айчыннай вайны, расказваецца таксама аб зверствах фашыстаў над мірным насельніцтвам. 

 

 

Гурскі, В. Р. Сірочая доля: аповесць, апавяданні / Васіль Гурскі. – Нясвіж. узб. друк., 2005. – 184 с.

 

 

Гурскі, В. У разгневаных лясах: дакументальныя нарысы / Васіль Гурскі. – Мінск: ООО “Скарына”, 1996. – 41 с.

 

 

Гурскі, В. Ухабістыя дарогі: апавяданні / Васіль Гурскі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 152 с.

У кнізе расказваецца пра падзеі ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі, пра пакалечаныя лёсы людзей у час войнаў і розных жыццёвых выпрабаванняў, пра мужнасць і смеласць абаронцаў Радзімы. Эпізоды і героі, назвы мясцін, зніклых хутароў, фальваркаў, прозвішчы жыхароў — дакументальныя. 

 

 

Гурскі, В. Р. Хачу жыць: дакументальныя нарысы / Васіль Гурскі. – Нясвіж, 1996. – 96 с.

 

 

Гурскі, В. Хмары над Міншчынай: Партызанскія згадкі / Васіль Гурскі. – Мінск: Беллітфонд, 2000. – 380 с.

 

Гурскі, В. Цяжкая дарога: апавяданні / Васіль Гурскі. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2010. – 160 с.

 

З народных вытокаў: метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялыда 95-годдзя з дня нараджэння Антона Бялевіча / Уздзенская ЦРБ імя П. Труса; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. Т. М. Махнач]. –Узда, 2009. – 12 с. – (Крыніца жывога слова).

 

 

 

Вечны агонь памяці: метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялы да 95-годдзя з дня нараджэння Паўла Фаміча Валожына / Уздзенская ЦБС; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. Т. М. Махнач]. – Узда, 2010. – 8 с. – (За датамі – імёны, за імёнамі – гісторыя).

Пра жыццё і лёс Паўла Фаміча Валожына – ураджэнца Уздзеншчыны, удзельніка абароны г. Магілёва, кандыдата эканамічных навук.

 

 

 

З кнігай праз усё жыццё: Міхаіл Пятровіч Туміловіч / Уздзенская ЦРБ імя П. Труса; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. В. В. Колас]. – Узда, 2010. – 5 с.

Нарыс пра Міхаіла Пятровіча Туміловіча – ураджэнца Уздзеншчыны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, бібліятэкара Кухціцкай  сельскай бібліятэкі Уздзенскай ЦБС.

 

 

 

Карачун Уладзімір Рыгоравіч: Герой Савецкага Саюза:  метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялы / Уздзенская ЦРБ імя П. Труса; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. А. М. Івашкевіч, В. В. Колас]. – Узда, 2010. – 8 с. – (Героі Уздзеншчыны).

Біяграфія і літаратура пра Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Кухцічы Уздзенскага раёна. 

 

 

 

Козіч Іван Сямёнавіч: Герой Савецкага Саюза: метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялы / Уздзенская ЦРБ імя П. Труса; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. А. М. Івашкевіч, В. В. Колас]. – Узда, 2010. – 8 с. – (Героі Уздзеншчыны).

Біяграфія і літаратура пра Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Старыя Маргі Уздзенскага раёна. 

 

 

 

 

Навіцкі Мікалай Міхайлавіч: Герой Савецкага Саюза: метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялы / Уздзенская ЦРБ імя П. Труса; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. А. М. Івашкевіч, В. В. Колас]. – Узда, 2010. – 8 с. – (Героі Уздзеншчыны).

Біяграфія і літаратура пра Героя Савецкага Саюза, дзіцячыя і школьныя гады якога прайшлі  ў г. Узда.

 

 

 

Крочым ваеннымі сцежкамі: урок патрыятызму да 65-годдзя Вялікай Перамогі / Уздзенская ЦБС; Нёманская сельская бібліятэка; [склад. А. Г. Жагалковіч]. – Магільна, 2010. – 5 с.

Звесткі пра удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Нёманскага сельскага Савета – Уладзіміра Данілавіча Пукача і Уладзіміра Антонавіча Курыльчыка.

 

 

 

Памяць ваенных гадоў: метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці Васіля Гурскага / Уздзенская ЦРБ імя П. Труса; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. Т. М. Махнач, А. В. Драчан]. – Узда, 2010. – 16 с. – (Крыніца жывога слова).

Пра Васіля Рыгоравіча Гурскага – ураджэнца Уздзеншчыны, пісьменніка, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

 

 

 

 

 

Памяць ваенных гадоў: метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці Васіля Гурскага / Уздзенская ЦРБ імя П. Труса; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. Т. М. Махнач, А. В. Драчан]. – Узда, 2010. – 16 с. – (Крыніца жывога слова).

Пра Васіля Рыгоравіча Гурскага – ураджэнца Уздзеншчыны, пісьменніка, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

 

 

 

Светлы след будзе вечна жывым: метадычныя і бібліяграфічныя матэрыялы, прысвечаныя Алесю Махначу / Уздзенская ЦРБ імя П. Труса; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [склад. Т. М. Махнач, А. В. Драчан]. – Узда, 2010. – 14 с. – (Крыніца жывога слова).

Пра Алеся Махнача – ураджэнца Уздзеншчыны, драматурга, празаіка, публіцыста, заслужанага работніка культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, абаронца Брэсцкай крэпасці.