Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Муравейка Іван Андрэевіч — беларускі паэт і пісьменнік, журналіст, франтавік.

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1921 г. у в. Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Тальскай сямігодцы, а затым у Любанскай СШ № 1. Яшчэ ў юнацтве захапіўся літаратурнай дзейнасцю.  Яго першы твор — верш “Зіма” — быў надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” ў 1936 г.

У 1939 г., пасля заканчэння Любанскай сярэдняй школы, паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі. Але хутка навучанне давялося спыніць — у снежні гэтага года І. Муравейка быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Служба праходзіла ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе.

У чэрвені 1941 г. радавы 128-й стралковай дывізіі І. Муравейка накіраваны на Заходні фронт. Пасля цяжкага ранення ў жніўні 1941 г. быў накіраваны ў шпіталь, дзе і атрымаў накіраванне ў Навсібірскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Курс быў паскораным, і ў 1942 г. І. Муравейка скончыў вучобу і некаторы час знаходзіўся ў рэзерве штаба Заходняга фронту. Затым быў прызначаны камандзірам узводу 142-га стралковага палка на Паўночна-Заходнім фронце. З гэтага часу і да заканчэння вайны І. А. Муравейка — у дзеючым войску. У 1944 г. прызначаны карэспандэнтам газеты “Красный воин”, а затым — літсупрацоўнікам газеты “Наступление” 74-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Пазней была служба ваенным журналістам у штодзённай газеце 8-й гвардзейскай арміі.

З войскамі 1-га Беларускага фронту ўвайшоў у Берлін. І. Муравейка ўзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі — “За вызваленне Варшавы” (1945 г.), “За ўзяцце Берліна” (1945 г.), “За перамогу над Германіяй” (1945 г.), “20 год Перамогі” (1965 г.), “30 год Перамогі” (1975 г.), “40 год Перамогі” (1985 г.), “50 год Перамогі” (1995 г.), “50 год Узброеных сіл СССР” (1967 г.).

Яшчэ І. Муравейка прынёс з вайны некалькі сшыткаў і блакнотаў з вершамі, нарысамі, апавяданнямі, франтавымі замалёўкамі. Яны былі выдадзены ў 1991 г. асобнай кнігай, якая так і называецца — “Прынёс з вайны”.

Па заканчэнні Вялікай Айчыннай вайны І. Муравейка служыў карэспандэнтам рэдакцыі армейскай газеты Цэнтральнай групы Савецкага войска ў Германіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. вярнуўся на радзіму. З 1948 г. пачаў працаваць у рэдакцыі любанскай раённай газеты “Голас Любаншчыны” на пасадах рэдактара, намесніка рэдактара і адказнага сакратара. Яго нарысы і артыкулы друкаваліся і на старонках рэспубліканскіх выданняў.

Працу ў рэдакцыі газеты І. А. Муравейка сумяшчаў з літаратурнай дзейнасцю. З 1953 г. — член Саюза пісьменнікаў БССР. У 1955 г. выйшла першая кніга вершаў “Песня над палямі”. Затым былі зборнікі “Ручаінкі” (1956 г.), “Пра работу і ляноту” (1960 г.), “Дружная сямейка” (1961 г.), “Сняжынкі-смяшынкі” (1962 г.), “Сем колераў вясёлкі” (1965 г.), “Лясное возера” (1970 г.), “Мы таксама падрасцём” (1971 г.), “Дуб і дубок” (1977 г.), “На зямлі камунараў” (у суаўт. з А. Андруховічам; 1979 г.), “Няхай сонца не заходзіць” (1981 г.), “Я прыдумаў казку” (1985 г.), “Сем унукаў, сем дзядоў” (1998 г.), “Куды ні пойдзеш — цуды знойдзеш” (2001 г.), “Вадзіца з крыніцы” (2006 г.), “Растуць дзеці” (2011 г.), “Чые рукі прыгажэйшыя?” (2012 г.).

У 2009 г. пабачылі свет дзве кнігі І. Муравейкі — “Была вайна: франтавыя запісы” і “Лебядзіны край”. А ў 2010 г., як даніна памяці баявым сябрам і да 65-годдзя Вялікай Перамогі, выйшла кніга “Я — Іван з Беларусі”.

За ўнёсак у беларускую культуру І. А. Муравейку ў 1983 г. нададзена званне Заслужанага работніка культуры Беларусі, у 1996 г. ён стаў першым лаўрэатам прэміі імя Васіля Віткі, у 2002 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Таксама лаўрэат прэміі “Золотой Купидон” за кнігу “Вадзіца з крыніцы”.

У 2001 г. І. А. Муравейку нададзена званне “Ганаровы грамадзянін г. Любань”.

Муравейка, I. А.ЯІван з Беларусі: нарысы, франтавыя запіскі, апавяданні, паэма, балады, вершы / Іван Муравейка. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 152 с.

У зборнік твораў  вядомага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны І. А. Муравейкі ўвайшлі нарысы, франтавыя запіскі, апавяданні, паэма, балады і вершы, а таксама творы пра баявое братэрства, напісаныя ў пасляваенны час. Сярод герояў кнігі — франтавыя сябры аўтара: радавыя, камандзіры, медыкі, журналісты, пісьменнікі...

Акопная паэзія Івана Муравейкі ўражвае сілай духу і верай у Перамогу. Балюча хвалююць сваёй шчырасцю запіскі радавога воіна «Лета 1941-га».

У маі 1945 года аўтар зборніка распісаўся на захопленым рэйхстагу: «Іван з Беларусі».

Муравейка,I. Прынёс з вайны: Франтавыя запісы. Расказы пра аднапалчан. Апавяданні. Вершы: Для ст. шк. узросту/Аўт. прадм. У. А. Паўлаў; маст. Д. Дзівін. — Мінск: Юнацтва, 1991. — 174 с., [4] л., іл.

Іван Муравейка з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на фронце. Ваяваўі пісаў вершы, апавяданні, друкаваўу франтавых газетах нарысы пра баявых сяброў.

Споведзь байца пра «сваю» вайну — так вызначыўаўтар кнігу-дакумент салдата-акопніка.

Муравейка, I.Была вайна: Франтавыя запісы  /ІванМуравейка. —  Любань, 2009. - 88 с.

Франтавыя запісы. Расказы пра герояў вайны — любанчан. Апавяданні. Вершы.

Муравейка, I. Лебядзіны край: Нарысы, вершы / Iван Муравейка. — Любань, 2009. — 68 с., [16] с. іл.

У кнігу ўвайшлі творы пра гісторыю, станаўленне і дасягненні Любаншчыны, а таксамма ваенныя ўспаміны.

Жук Мікалай Андрэевіч(27. 10. 1914 — 14. 10. 1995) — настаўнік, паэт, пісьменнік.

Нарадзіўся ў в. Паўстынь Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння мясцовай пачатковай школы працаваў на торфараспрацоўках, на чыгунцы. Пасля заканчэння настаўніцкіх курсаў пры школе ў 1933 г. М. Жук працаваў у Грэскім раёне, спрабаваў сябе ў паэзіі.

Увосень 1935 г. па накірвавнні Саюза пісьменнікаў БССР М. Жук паступіў на рабфак пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, а праз два гады стаў судэнтам літаратурнага аддзялення Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага. Адзін за адным яго вершы з’яўляюцца ў друку.

М. Жук змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Любаншчыне ў складзе атрада імя Р. І. Катоўскага 64-й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “Партызану Айчыннай вайны”.

Увосень 1944 г. М. Жук быў накіраваны настаўнічаць у Вясейскую сярэднюю школу (Слуцкі раён). Потым 13 гадоў працаваў настаўнікам у в. Старцавічы (цяпер в. Знамя) Слуцкага раёна, а з 1959 г. (і больш за трыццаць годоў) — ва Урэцкай сярэдняй школе № 1 (Любанскі раён). За педагагічную дзейнасць М. А. Жук у 1966 г. быў узнагароджаны знакам “Выдатнік народнай асветы”, а ў 1976 г. — медалём “Ветэран працы”.

М. Жук пісаў вершы, паэмы, апавяданні, лірычныя замалёўкі. Ваенная тэма стала адной з галоўных у яго творчасці. У 1990-х гг. яго творы змяшчалі газеты “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Во славу Родины”, часопіс “Полымя” і некаторыя іншыя выданні. У 1995 г. у г. Горкі Магілёўскай вобласці пабачыў свет паэтычны зборнік “Ля падножжа маіх святынь”, значнае месца ў якім займаюць творы ваеннай тэматыкі.

Жук, М. А. Ля падножжа маіх святынь: Вершы. — Горкі, 1995. — 134 с.

Зборнік Міколы Жука вызначаецца тэматычнай разнастайнасцю. Значнае месца ў ім займае  тэма вайны. Паэта хвалююць хараство роднай прыроды, гармонія шчырых чалавечых пачуццяў, складаныя пытанні рэчаіснасці.

Вершы Міколы Жука, у якіх высокая грамадзянскасць спалучаецца з тонкім лірызмам, прасякнуты трапяткім адчуваннем непаўторнасці кожнага пражытага імгнення. Назва зборніка раскрывае асноўны змест уключаных у яго твораў. Кніга зацікавіць аматараў беларускай паэзіі.

Квіткевіч, С. Праўда радавога Сушчыца: (Павел Птровіч Сушчыц, Любанскі раён) / Сярей Квіткевіч // Солдаты Победы / Сяргей Квіткевіч; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП «Редакция газеты «Мінская праўда», 2010. — С. 13—15.

Успаміны франтавіка з в. Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці П. П. Сушчыца.

 

«Награжден за особождение Варшавы»: Уроженцы и жители Любанского района — участники освобождения Польши: Библиографический список / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

«Медаль за город Будапешт»: Уроженцы и жители Любанского района — участники освобождения Венгрии: Библиографический список / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

«У самых вражеских ворот…»: Уроженцы и жители Любанского района — участники боев на территории Восточной Пруссии и взятия Кенигсберга: Библиографический список /  Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

«Помнит Вена…»: Уроженцы и жители Любанского района — участники освобождения Австрии: Библиографический список / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

Да 70-годдзя зняцця блакады і вызвалення Ленінграда: (матэрыялы да лекцыі) / Любанскі музей народнай славы; Любанская цэнтральная раённая бібліятэка. — любань, 2010. 

Горячее лето 42-го: К 70-летию оборонительных сражений Красной Армии летом 1942 г.: Библиографический список / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

Сокрушение «Тайфуна»: Материалы к лекции, посвященной 70-летию обороны Москвы / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

«На северных рубежах»: Материалы к лекции, посвященной обороне Советского Заполярья / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

Стойкость, победившая смерть: Материалы к лекции по обороне Крыма / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

«200 дней и ночей Сталинграда»: К 70-летию Сталинградской битвы: (материалы к лекции)  Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

Отстоим Кавказ!: К 70-летию обороны Кавказа: материалы к лекции / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

«Они сражались за Родину»: К 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков: Библиографический список / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

«Лесная гвардия»: К 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков: Библиографический список / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.

«Тот самый длинный день в году…»: Библиографический список / Любанский музей народной славы, Любанская центральная районная библиотека. — Любань, 2010.