Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Клара Лявонцьеўна Філіпаванарадзілася ў 1927 годзе ў райцэнтры Лоеў Гомельскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны была сувязной, разведчыцай штаба партызанскай брыгады “За  Радзіму”. За баявыя мужнасць і адвагу ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За давагу”, “За баявыя заслугі”, “Партызану Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені”, а таксама шматлікімі юбілейнымі медалямі.

У мірны час з 1945 года яе жыццё было звязана з Маладзечанскім рэгіёнам. Працавала ў Маладзечанскім абласным радыёкамітэце (рэдактарам апошніх паведамленняў), настаўніцай Беніцкай  сямігодкі, загадчыцай Палачанскай сельскай бібліятэкі, старшынёй Палачанскага сельскага Савета, інструктарам арганізацыйнага  аддзела райкама і гаркама партыі. На працягу 22 гадоў узначальвала Маладзечанскую фабрыку мастацкіх вырабаў, пры гэтым цягам 20 гадоў паспяхова сумяшчала дырэктарскую пасаду з работай у гарадскім Савеце дэпутатаў, узначальваючы пастаянную  дэпутацкую камісію па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні. За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За працоўную доблесць”.

Актыўнай жыццёвай пазіцыяй, клопатам і ўважлівымі адносінамі да людзей Клара Лявонцьеўна заслужыла павагу і аўтарытэт у маладзечанцаў. Ёй з поўным правам ў 1986 годзе прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна”.

Нават на заслужаным адпачынку Клара Лявонцьеўна ніколі не адыходзіла ад грамадскіх спраў. Была намеснікам старшыні жаночага  савета горада, стаяла ля вытокаў стварэння гарадской ветэранскай арганізацыі. На працягу 20 год была членам прэзідыума, намеснікам старшыні, а затым старшынёй гарадскога савета ветэранаў.

Пасля аб’яднання гарадской і раённай арганізацый з’яўляецца членам прэзідыума раённага савета ветэранаў, дзе яна с поспехам выконвае важную і адказую работу. Мы ганарымся тым, што Клара Лявонцьеўна з’яўляецца карэспандэнтам раённай ветэранскай арганізацыі. Дзякуючы яе публікацыям у “Маладзечанскай газеце” і на радыё, жыхары  Маладзечаншчыны даведваюцца пра многіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, заслужаных людзей горада і раёна.

Нягледзячы на ўзрост, Клара Лявонцьеўна застаецца душэўнай, прывабнай, ініцыятыўнай і энергічнай жанчынай. Яна клапатлівая маці трох дзяцей, бабуля пяці ўнукаў і прабабуля трох праўнукаў.

Філіпава, К. Л. Жывым помніць… / К. Л. Філіпава; прадм. С.Зубковай, А.Хазяніна. – Маладзечна: Перамога, 2009. – 280 с. : іл.

Кніга прымеркавана да 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Аўтар кнігі, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровая грамадзянка нашага горада К. Л. Філіпава ў нарысах, замалёўках, успамінах ветэранаў паспрабавала праз лёсы многіх людзей паказаць лёс цэлага пакалення. Гэта кніга вучыць спасцігаць і ўсведамляць сапраўдны кошт Перамогі ў той кровапралітнай вайне.

Карань, Д. … И на рейхстаге расписался: (Иван Васильевич Кисель, Молодечненский район) / Денис Карань // Солдаты Победы / Денис Карань; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП «Редакция газеты «Мінская праўда», 2010. — С. 29—31.

О ветеране Великой Отечественной войны, уроженце д. Мясота Молодечненского района Минской области И. В. Киселе.

 

Судьба человека – судьба народа [Электронный ресурс] / Молодечненская центральная районная библиотека им. М. Богдановича; Отдел библиотечного маркетинга. – Молодечно, 2010. – 1 электрон. опт. диск (CD-ROM). – Загл. с экрана.

О судьбе жительницы г. Молодечно Бабушкиной А. М., которая в годы Великой Отечественной войны вела активную подпольную работу (помощник комиссара по комсомолу и секретарь подпольного горкома комсомола). С 1953 по 1964 гг. работала зав. абонементом и читальным залом в Молодечненской областной библиотеке. В 1975 г., к 30-летию Победы, по решению горкома КП Беларуси Анна Михайловна занесена в городскую книгу народной славы.

( няма фотаздымка )

І памяць, і слава, і боль … / Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча; Маладзечанскі раённы Савет жанчын. –Маладзечна, 2010. – 7 с.

Пра жанчын г.п. Радашковічы, праз лёс якіх прайшла вайна. Пра тых, хто ў час акупацыі ўдзельнічаў ў партызанскіх атрадах, працаваў на абарончых умацаваннях і тых, хто быў вывезены на прымусовую працу ў Нямеччыну. 

І гучаць званы памяці / Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча; Маладзечанскі раённы Савет жанчын. – Маладзечна, 2010. – 17 с.

Пра жанчын Маладзечаншчыны, якія ваявалі на фронце, змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах, даглядалі параненых у шпіталях, былі вывезены на прымусовую працу ў Нямеччыну і тых, хто не вярнуўся з крывавага пекла вайны. 

Вспомним. Помолчим. Поклонимся / А. И. Готовская, К. Н. Катушонок. – Молодечно, 2010. – 16 с.

О лагере смерти «Шталаг–342», расположенном в северо-восточной части города Молодечно, в котором было уничтожено более 33 150 советских военнопленных и мирных граждан. 

Бібліятэкары – удзельнікі вайны / Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча; Сектар даведачна-бібліяграфічнай інфармацыі. –Маладзечна, 2010. – 28 с.

Пра жанчын — удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, якія прысвяцілі сябе ў мірны час бібліятэчнай рабоце. Сярод іх Масквічова Ніна Макараўна, Бабушкіна Ганна Міхайлаўна і Філіпава Клара Лявонцеўна.

Памяць зямлі Маладзечанскай / Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Маладзечна, 2014. – 16 с.

Пра вызваленне горада Маладзечна, в. Краснае, в. Лебедзева ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Пра маладзечанцаў, якія змагаліся на фронце, – Рухлю Івана Нічыпаравіча, Міхалёнка Івана Адамавіча, Казакевіча Даніла Васільевіча, Лемантовіча Віктара Маркавіча.

Горела земля под ногамиврагов / Молодечненская центральная районная библиотекаим. М. Богдановича; Сектор справочно-библиографической информации и краеведения. – Молодечно, 2010. –31 с.

Об антифашистских подпольных группах, которые действовали на территории города Молодечно и района.

( няма фотаздымка )

Судьба человека – судьба народа / Молодечненская центральная районная библиотека им. М. Богдановича; Отдел библиотечного маркетинга. – Молодечно, 2014. – 12 с.

О судьбе жительницы Молодечно Бабушкиной А. М., которая в годы Великой Отечественной войны вела активную подпольную работу, а в послевоенные годы работала в Молодечненской областной библиотеке.  

( няма фотаздымка )

І стукае ў нашы сэрцы памяць / Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча; аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Маладзечна, 2014. – 12 с.

У брашуры прадстаўлены вершы паэтаў-землякоў — Рыгора Семашкевіча, Вячаслава Дашкевіча, Таісы Трафімавай, Вячаслава Шнуркевіча, Янкі Купалы і інш. — аб Вялікай Айчыннай вайне.

( няма фотаздымка )

Паклонімся вялікім тым гадам: рэкамендацыйна-бібліяграфічны спіс / Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча; аддзел бібліятэчнага маркетынгу; аддзел даведачна-бібліяграфічнай інфармацыі і краязнаўства. – Маладзечна, 2014. – 16 с.

Пра кнігі, прысвечаныя Вялікаму Подзвігу, 70-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе. Адрасуецца выхавальнікам моладзі – работнікам адукацыі і культуры, навучэнцам і студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гераічным мінулым сваёй краіны. Кнігі, прадстаўленыя ў спісе, можна атрымаць у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.