Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

 

Грудзінскі Іван Іванавіч нарадзіўся 8. 08. 1925 г. у в. Добранка Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Тэхнік-тарфянік. Скончыў курсы трактарыстаў (1951 г.), курсы машыністаў экскаватараў (1957 г.), курсы электрыкаў (1963 г.), Мінскі палітэхнікум (1974 г.). Гвалтоўна пагнаны ў Германію (у лістападзе 1942 г.), прайшоў канцлагеры Гдыня, Гросенбродзе, Галенгафен, Мітэртайх, Рэгензбург, Аўсбург (1942—1945 гг.). Слесар торфапрадпрыемства “Свабода” Асіповіцкага р-на (1945—1947 гг.). Служыў ў шэрагах Савецкай Арміі (1947—1950 гг.). Трактарыст торфапрадпрыемства “Татарка” (1951—1957 гг.). Машыніст экскаватара (1957—1974 гг.). Старшы майстар торфапрадпрыемства “Сяргеевіцкае” (1975—1977 гг.). Майстар здабычы фрэзернага торфу (1978—1982 гг.). Майстар брыкетнага завода (1982—1985 гг.). На пенсіі з 1985 г.

Узнагароджаны медалямі “30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту”, “Ветэран працы”, “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945”, “Вязень фашызму”, знакам “Ударнік камуністычнай працы”. Укараніў тры рацыяналізатарскія прапановы па забеспячэнні і аблягчэнні працы на вытворчасці.  Старшыня прафкама торфапредпрыемства “Сяргеевіцкае” (1977—1978 гг.). Старшыня  Праўдзінскай ветэранскай арганізацыі. Жыве ў гарадскім пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна.

Напісаў кнігі ўспамінаў “Мая радаслоўная”, “Дзеці вайны”, з’яўляецца суаўтарам кнігі “Пуховщина помнит… Воспоминания о войне и последующих годах” сумесна з Мікалаем Гурыным, піша вершы.

Грудинский, И. Дети войны / Иван Грудинский.– Минск,2009.– 192 с.

 

Гурин, Н. А. Пуховщина помнит… Воспоминания о войне и последующих годах. Кн. 2 / Н. А. Гурин, И. И. Грудинский. – Минск: [А. Н. Вараксин], 2006. – 279 с.

 

Гурын Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 14. 12. 1932 г. у г. Іванава, Расія. Інжынер-электрамеханік. Гвалтоўна вывезены на прымусовую працу ў Германію (канцлагер Нойенгамме ў г. Гамбургу, 1944—1945 гг.).  Скончыў Карпінскі горны тэхнікум (1953 г.), Беларускі політэхнічны інстытут (1963 г.). Служыў у Савецкай арміі (1953—1955 гг.). Электраслесар шахты трэста “Смоленскуголь” (1956—1957 гг.). Электрык Завода запасных частак (1959—1960 гг.); электрык, інжынер-канструктар, майстар Мінскага завода “Ударнік” (1960—1961 гг.), інжынер-энергетык Трэста № 19 “Промтехмонтаж” (1961—1963 гг.), старшы прараб Трэста № 18 “Электрамантаж” (1963 г.). Кіраўнік групы галоўнага канструктара Мінскага філіяла НДІТаўтапрам (1963—1965 гг.). Галоўны інжынер інстытута лабараторыі электронікі АН БССР (1965—1968 гг.). Выкладчык спецыяльных электратэхнічных прадметаў Мінскага завочнага палітэхнікума (1968—1993 гг.). Пераведзены выкладчыкам спецпрадметаў у Мінскі палітэхнікум (1993—1994 гг.). Выкладчык-метадыст (1987 г.), мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю выкладчыка (1991 г.).

Узнагароджаны медалямі “Ветэран працы” (1988 г.), “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945” (2005 г.), “Вязень нацызму” (2005 г.); знакамі “Пераможца ў сацыялістычным спаборніцтве” (1975, 1977, 1980 гг.), “За актыўную работу” (1991 г.). За дасягнутыя поспехі ў працы яму прысвоена званне “Ударнік камуністычнай працы” (1988 г.). Вынаходнік СССР (1990 г.), узнагароджаны сярэбраным (1987 г.) і бронзавым (1989 г.) медалямі ВДНГ СCCP. Неаднаразова ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі і дыпломамі. Старшыня Пухавіцкай раённай грамадскай арганізацыі “Усходнія рабочыя”, член праўлення Беларускага грамадскага аб'яднання “Усходнія рабочыя”. Пазаштатны супрацоўнік гістарычнай майстэрні міжнароднага адукацыйнага цэнтра г. Дортмунд у г. Мінску. Аўтар 20 метадычных дапаможнікаў для навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па прадметах “Мантаж, рамонт і эксплуатацыя электраабсталявання”, “Электразабеспячэнне”, “Электратэхнічныя матэрыялы”, “Курсавое праектаванне” і кнігі “Электраабсталяванне прамысловых прадпрыемстваў і ўстановак. Дыпломнае праектаванне” (1990 г.).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар-складальнік  мастацка-публіцыстычнай серыі кніг “Пуховщина помнит... Воспоминания о войне” (2005 г.), “Пуховщина помнит… Сборник воспоминаний о детях войны”, “Пуховщина помнит… Сборник воспоминаний об Афганской войне”.  Жыве ў  г. Мар'іна Горка.

 

Гурин, Н. А. Пуховщина помнит… Воспоминания о войне / Н. А. Гурин. – Минск: Технопринт, 2005. – 317 с.

В годы Великой Отечественной войны автор книги, будучи несовершеннолетним подростком, был вывезен на принудительные работы в Германию. Бывшие узники концлагерей, партизаны, участники войны делятся своими воспоминаниями, рассказывают о пережитом. Затрагиваются вопросы патриотического воспитания молодежи на примерах героического прошлого нашего народа. Автор обосновывает необходимость послевоенного сотрудничества Республики Беларусь и Германии в интересах обоих государств.

Книга предназначена для широкого круга читателей.

Гурин, Н. А. Пуховщина помнит… Воспоминания о войне и последующих годах. Кн. 2 / Н. А. Гурин, И. И. Грудинский. – Минск: [А. Н. Вараксин], 2006. – 279 с.

 

Гурин, Н. А. Пуховщина помнит… Воспоминания о войне и последующих годах. Кн. 3 / Николай Гурин, Александра Злобич. – Минск: Издатель А. Н. Вараксин, 2006. – 312 с.

Бывшие узники концлагерей, партизаны, участники войны делятся своими воспоминаниями, рассказывают о пережитом.

Книга предназначена для широкого круга читателей, она служит патриотическому воспитанию молодежи на примерах героического прошлого нашего народа.

 

Пуховщина помнит… Сборник воспоминаний о детях войны / сост. Н. А. Гурин. – Минск: Голиафы, Энциклопедикс, 2009.– 282 с.: ил.

В книге представлены воспоминания бывших детей и юных белорусов Пуховичского района о Великой Отечественной войне, а также взгляд современных детей на войну в форме их сочинений. Сборник содержит материалы о патриотическом воспитании молодежи. Предназначен для широкого круга читателей и, прежде всего, для школьников.

Мазанік Алена Рыгораўна нарадзілася 4. 04. 1914 г. у в. Паддзягцярня Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Удзельніца Мінскага Патрыятычнага падполля. Герой Савецкага саюза (1943 г.). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980 г.). Скончыла Рэспубліканскую. партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948 г.), Мінскі педагагічны інстытут (1952 г.). Удзельніца аперацыі па знішчэнні генеральнага камісара Беларусі Вільгельма фон Кубэ. З 1948 г. у Міністэрстве дзяржаўнага кантролю БССР. У 1952—1960 гг. намеснік дырэктара цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа АН БССР. Памерла 7. 04. 1996 г. Аўтар кнігі “Помста”. 

 

Мазаник, Е. Г. Возмездие: Документальная повесть / Елена Мазаник; лит. запись А. Кейзарова. — Минск: Мастацкая літаратура, 1988. — 190 с., [4] л. ил., портр.

Долго томились в неизвестности участники необычной операции. Связные из партизанского отряда не могли проникнуть в город. И наконец долгожданное — возмездие свершилось: наместник Гитлера в оккупированной Беларуси Вильгельм фон Кубе уничтожен партизанской миной!

О своей жизни, о том, как готовилась и совершалась эта незаурядная операция, рассказывает ее непосредственный исполнитель — Герой Советского Союза Еленеа Григорьевна Мазаник.

 

ПаслядовічМакар Трафімавіч нарадзіўся 21. 08. 1906 г.  у в. Караваева Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Беларускі пісьменнік і перакладчык.

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Пасля заканчэння сямігодкі (1924 г.) вучыўся на падрыхтоўчых курсах. У 1926 г. як актыўны селькар газеты «Беларуская вёска» запрошаны на штатную працу ў гэтую газету. Быў адказным сакратаром часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1935—1939 гг.). Падчас Вялікай Айчыннай вайны — кіраўнік Мар'інагорскай падпольнай групы і сувязны асобага партызанскага атрада імя Сталіна ў Пухавіцкім раёне. Па падазрэнні ў сувязі з партызанамі ў 1943 г. быў арыштаваны і адпраўлены на катаржныя работы ў Германію. Пасля вызвалення працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Звязда» (1945—1948 гг.). Памёр 30. 12. 1984 г.

Член Саюза пісьменнікаў СССР (1936 г.).

Дэбютаваў у літаратуры ў 1927 г. (часопіс «Паляўнічы Беларусі»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Зруйнаваныя межы» (1930 г.), «Людзі вясны» (1930 г.), «Чатырнаццаты нумар» (1934 г.), «Снайпер» (1937 г.), «Чырвоныя струны» (1988 г.), аповесцей «Марсель» (1931 г.), «Хада ў заўтра» (1933 г.), «Магістральны канал» (1947 г.), «З табою побач» (1960 г.), раманаў «Цёплае дыханне» (1948 г.), «Святло над Ліпскам» (1950 г., у 1988 г. абодва раманы выйшлі ў адной кнізе). Асобным выданнем выйшлі нарысы «Аляксандра Шаплыка» (1949 г.), «Мяцежнае сэрца» (1959 г.), «Салігорскае дзіва» (1963 г.) і шэраг апавяданняў. Выдаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Вучоны верабей» (1938 г.), «Зялёны канверт» (1964 г.) і дакументальную аповесць «Па воўчых сцежках» (1958 г.), зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Пад дзвюма дойнымі каровамі» (1963 г.), «Двайное дно» (1964 г.), кніжку літаратурных пародый «Наравісты Пегас» (1968 г.), «Аповесці. Апавяданні» (выбранае, 1970 г.). У 1961 г. выйшаў Збор твораў у 2 тамах, у 1986 г. — “Выбраныя творы”.

Аўтар п'ес «Гонар» (1934 г.), «Гарачае сэрца» (1938 г.) і «Шалёная рысь» (1939 г.).

Пераклаў на беларускую мову некаторыя творы А. Пушкіна, А. Чэхава, аповесць М. Гогаля «Тарас Бульба» (з А. Бачылам), раман Р. Джаваньёлі «Спартак», аповесць П. Бажова «Зялёны конік», раман М. Астроўскага «Народжаныя бурай», нарыс М. Горкага «У. І. Ленін», рускія казкі, творы ўкраінскіх, польскіх і інш. пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

 

Паслядовіч, М. Зялёны канверт: Апавяданні: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Макар Паслядовіч. — Мінск: Беларусь, 1964. — 176 с.

Апавяданні, сабраныя ў гэтай кнізе, расказваюць аб баявых подзвігах савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб штодзённых справах людзей працы. Глыбока раскрываючы ўнутраны свет сваіх герояў, пісьменнік праслаўляе дбайных і руплівых гаспадароў роднай прыроды.

 

ПацыёраМіхаіл Дзмітрыевіч нарадзіўся 25. 12. 1925 г. у в. Залатуха Локцеўскага раёна Алтайскага краю. Падчас войны (да верасня 1943 г.) працаваў слесарам-мантажнікам на Ульбінской ГЭС. Быў прызваны на службу ў войска. У лістападзе 1943 г. адпраўлены на фронт. Ваяваў на 1-м Украінскім, Карэльскім, Ленінградскім, 3-м Беларускім франтах. Служыў у войску да 1951 г. Салдацкая мужнасць была адзначана медалём "За адвагу". Чатыры гады працаваў у тым ж Ленінагорску.

У 1955 г. разам з сям'ёй пераехаў у Беларусь. Працаваў будаўніком, прарабам, старшым прарабам, рабочым на Рудзенскім заводзе пластмасавых вырабаў. І ўсе гады пісаў... Час ад часу вершы Міхаіла Пацыёры з'яўляліся ў мясцовай раённай газеце “Пухавіцкія навіны”. Жыве ў г. п. Рудзенск Пухавіцкага раёна. З’яўляецца членам ветэранскага аб’яднання.

Большасць вершаў ветэрана — аб Вялікай Айчыннай, аб той вайне, што стала выпрабаваннем для яго пакалення. Аб той вайне, што засталася ў яго свядомасці на ўсё наступнае жыццё.

 

Пациора, М. Д. Вспоминаю прожитое… / Михаил Пациора. – Минск: Ковчег, 2008. – 148 с.

Сборник “Вспоминаю прожитое…” включает два непохожих друг на друга раздела: в первом автор вспоминает свою молодость, а во втором – пережитую войну. 

 

Пациора, М. Д. Стихи рождаются из жизни: стихотворения / Михаил Дмитриевич Пациора. — Минск: Ковчег, 2010. — 160 с.

В поэтическом сборнике отражены некоторые воспоминания автора — участника Великой Отечественной войны — о страшных годах военного лихолетья.  

 

Прасвірын Барыс Мікалаевічнарадзіўся 12. 04. 1924 г. у Тульскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Былы камандзір узвода разведчыкаў 348-й Бабруйскай дывізіі.

У час вайны разам з сям’ёй быў эвакуіраваны на Урал. Працаваў на хімічным заводзе.

У 1942 г. Б. М. Прасвірын быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны  ў Пермскае мінамётна-кулямётнае вучылішча.    У сакавіку 1943 г. адпраўлены на  фронт.  Старшы сяржант разведвальнага ўзвода 1170-га стралковага палка 348-й стралковай дывізіі прайшоў франтавымі дарогамі ад Арла да Беларусі.   У сакавіку 1944 г. быў накіраваны з фронту ў Саратаў у ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча служыў у Забайкальскай ваеннай акрузе. У 1950 г. удзельнічаў у ваенным канфлікце ў Карэі.

Працаваў настаўнікам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ў  Мар’інагорскай СШ № 1. Жыве у г. Мар’іна Горка. Публікуецца у мясцовай газеце “Пухавіцкія навіны”, часопісе “Нёман”. Напісаў кнігу “Воспоминания о Великой Отечественной войне (сага об Орловской битве)”.

         Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалямі «За адвагу», «За Перамогу над Германіяй» і інш.

Просвирин, Б.Н. Воспоминания о Великой Отечественной войне (сага обОрловской битве). – Орёл: ООО Полиграфическая фирма «Картуш», 2009. – 180 с.

 

Сіпач Сяргей Іванавічнарадзіўся 20. 02. 1924 г. у  в. Гарэлец Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Настаўнік гісторыі. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Педагагічны інстытут імя Максіма Горкага (1965 г.).

Партызан Другой мінскай партызанскай брыгады (2-й МПБ) (студзень 1943 — чэрвень 1944 гг.), ваяваў на 1-м Беларускім фронце (чэрвень 1944 — май 1945 гг.), фарсіраваў Віслу і Одэр, быў паранены (інвалід вайны 2-й групы). Служыў у Савецкай арміі (май 1945 — красавік 1947 гг., Германія). Працаваў у Гарэлецкай базавай школе з 1947 па 1992 гг.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені, медалём "За адвагу" і інш. Краязнавец, стваральнік музея "Партызанская слава" (з 2001 г. — філіял раённага музея), прысвечанага 2-й МПБ, брыгадзе "Беларусь", атрадам ім. Сталіна, "Мсцівец" і інш., якія базіраваліся ў раёне в. Гарэлец.  С. І. Сіпач і ўзначалены ім музей узнагароджаны многімі дыпломамі і ганаровымі граматамі. Аўтар многіх публікацый, у тым ліку чацвёртай кнігі серыі “Пуховщина помнит… Воспоминания о войне”.

 

Сипач, С. И. Пуховщина помнит… Воспоминания о войне и последующих годах / Сипач Сергей Иванович; под ред. Н. А. Гурина. — Минск: Энциклопедикс, 2007. — 224 с.

Воспоминания участника Великой Отечественной войны, партизана, создателя Горелецкого музея «Партизанская слава».

Книга предназначена для широкого круга читателей, она служит патриотическому воспитанию молодежи на примерах героического прошлого нашего народа.

 

Трубчык, Г. Кошт слязы: (Іван Лявонцьевіч Чарняўскі, Пухавіцкі раён) / Ганна Трубчык // Солдаты Победы / Ганна Трубчык; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП «Редакция газеты «Мінская праўда», 2010.— С. 19—21.

Пра франтавіка-сувязіста І. Л. Чарняўскага, які жыве ў Мар’інай Горцы. 

 

Былых гадоў святая памяць. Паэты Пухавіччыны і Вялікая Айчыннай вайна: зборнік вершаў / [склад. А. Л. Андросва]; Сетка публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мар’іна Горка, 2010. – 126 с.: портр.

 

Героизм без срока давности. Пётр Васильевич Костючек, Герой Советского Союза, уроженец д. Рыбцы Пуховичского района: биографический очерк / [сост. Т. М. Сучкова]; Сеть публичных библиотек Пуховичского района; Отдел библиотечного маркетинга. – Марьина Горка, 2013. – 12 с.: фот.

 

Горькая память детства. О детском лагере, созданном немецко-фашистскими оккупантами в деревне Скобровка: библиографический указатель/[сост. Т. М. Сучкова]; Пуховичская центральная районная библиотека; Отдел библиотечного маркетинга. – Марьина Горка, 2013. – 16 с.: ил.

 

Мужеству и стойкости – вечная слава. Герою Советского Союза Крайко Алексею Ивановичу, уроженцу д. Равнополье Пуховичского района посвящается…: биобиблиографический очерк / [сост. Т. М. Сучкова]; Сеть публичных библиотек Пуховичского района; Отдел библиотечного маркетинга. – Марьина Горка, 2013. – 22 с.: фот.

 

Не забудем мы подвиг великий наших дедов и наших отцов: рекомендательный указатель литературы / [сост. Е. Л. Путицкая]; Пуховичская центральная районная библиотека; Отдел обслуживания и информации. – Марьина Горка, 2010. – 20 с.

 

Они прошли по той войне. Пуховчанам – Героям Советского Союза посвящается...: биобиблиографический очерк / [сост. Т. М. Сучкова ]; Пуховичская центральная районная библиотека; Отдел библиотечного маркетинга. – Марьина Горка, 2014. – 84 с.: фот.

 

Пісьменнік, грамадзянін, воін. Шынклер Хвядос Сяргеевіч, беларускі пісьменнік (22.09.1903 – 25.10.1942): краязнаўчы нарыс / [склад. Т. М. Сучкова]; Сетка публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мар’іна Горка, 2013. – 8 с.: фот.

 

С честью нести своё звание. Евгений Васильевич Микульчик:  рекомендательный указатель литературы / [сост. Т. М. Сучкова]; Сеть публичных библиотек Пуховичского района; Отдел библиотечного маркетинга. – Марьина Горка, 2013. – 16 с.: фот.

Славім вялікі подзвіг. Паэты-аматары Пухавіччыны аб Вялікай Айчыннай вайне: зборнік вершаў / [склад. А. Л. Андросава]; Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мар’іна Горка, 2010. – 76 с.: іл.

Як сведкі памяці і славы стаяць абеліскі: Вялікая Айчынная вайна. Брацкія магілы на зямлі Пухавіччыны: электронная прэзентацыя / [склад. А. Л. Андросва]; Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Мар’іна Горка, 2014. – 28 с.: іл.