Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Казлоў Васіль Іванавічнарадзіўся  18. 02. 1903 г. у в. Заграддзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

З 14 гадоў працаваў на чыгунцы рамонтнікам. З 1928 г. знаходзіўся на партыйнай працы ў Жлобінскім, Старобінскім і Чэрвеньскім раёнах (Мінская вобласць). У 1933 г. быў накіраваны ў калгас “Светлы шлях” у в. Мяцявічы Старобінскага (цяпер Салігорскага) раёна. На Старобіншчыне В. І. Казлоў пазнаёміўся з людзьмі, з якімі потым сябраваў усё жыццё. Адзін з іх — Васіль Захаравіч Корж. Яны разам прайшлі шляхамі партызанскай і падпольнай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У 1940 г. В. І. Казлоў прэтэндаваў на пасаду намесніка Старшыні Савета Народных Камісараў БССР, у сакавіку 1941 г. быў абраны сакратаром Мінскага абкама КП(б)Б. У ліпені 1941 г. па рашэнні партыі В. І. Казлоў быў накіраваны ў варожы тыл для арганізацыі партыйнага падполля і партызанскай барацьбы супраць акупантаў. К сярэдзіне 1942 г. на тэрыторыі Міншчыны былі створаны і актыўна дзейнічалі 43 брыгады, якія аб’ядноўвалі 55 000 партызан. Была наладжана сувязь з фронтам і “вялікай зямлёй”. Адтуль на тайны аэрадром на выспе Зыслаў на Любаншчыне пры дапамозе самалётаў дастаўляліся зброя, газеты, адсюль вывозіліся параненыя партызаны. У верасні 1942 г. В. І. Казлоў быў выкліканы ў Крэмль для справаздачы аб дзейнасці падпольнага руху і дзейнасці партызан у Беларусі. Яму было нададзена званне генерал-маёра. В. І. Казлоў быў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза.

Адразу пасля вызвалення Мінска В. І. Казлоў узначаліў абкам і гаркам партыі і заняўся аднаўленнем народнай гаспадаркі Мінскай вобласці. Восенню 1948 г. быў абраны Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і ўзначальваў яго да 1967 г.

Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і чатырнаццацю медалямі.

Другая па значэнні вуліца Салігорска носіць імя дзяржаўнага дзеяча Беларусі, арганізатара і кіраўніка партызанскага падполля і партызанскага руху на Міншчыне, Героя Савецкага Саюза В. І. Казлова. У сярэдняй школе № 5 Салігорска створаны ваенна-патрыятычны музей В. І. Казлова. У 2004 г. яго імя было нададзена СШ № 5 г. Салігорска.

Козлов, В.И.Верен до конца: мемуары /В.И. Козлов.  – Москва: Политиздат, 1970. – 416, [1] с.: ил. – (О жизни и о себе).

Герой Советского Союза, видный партийный и государственный деятель В. И. Козлов в своих мемуарах рассказывает о пройденном им пути. В собственной жизни он всегда руководствовался принципом — в полной мере нести ответственность  за любое порученное ему партией дело. Этот принцип определял нравственную основу личности В. И. Козлова. Пафос его книги, выходящей посмертно, — в верности партийному долгу, бескорыстном служении народу.

Козлов, В. И. Люди особого склада / В. И. Козлов; [лит. запись А. Кулаковского; пер. с  бел. Е. Мозолькова]. – Дораб. и доп. изд. -  Минск: Беларусь, 1973 – 426 с., [11] с.: ил.

В книге Героя Советского Союза В. И. Козлова рассказывается о партизанском движении, роли в нем партийных и комсомольских  организаций, единстве и сплоченности народа во время немецкой оккупации Беларуси.

Грицкевич, Г. Служили три товарища: (Михаил Павлович Дурнов, Солигорский район) / Галина Грицкевич // Солдаты Победы / Галина Грицкевич; сост. С. А. Головко. — Минск: МОУП «Редакция газеты «Мінская праўда», 2010. — С. 22—24.

 

О фронтовике М. П. Дурнове из Солигорска.
( няма звестак)
( няма звестак )
Партизанский генерал: к 110-летию Василия Захаровича Коржа: рекомендательный указатель / Солигорская районная центральная библиотека, справ.-библиогр. служба; сост. С. В. Стеценко, О. А. Маринич. —  Солигорск, 2009.–  8 с. — (Их имена в истории края).
Край Солигорский в годы Великой войны: к 65-летию Великой Победы: рекомендательный библиографический указатель / Солигорская районная центральная библиотека, справ.-библиогр. служба; сост. С. В. Стеценко, О.А. Маринич. —  Солигорск, 2010. – 40 с. — (Их имена в истории края).
Живая память о страницах войны: Елена Стемпковская: к 70-летию начала Великой Отечественной войны: Библиографический указатель / Солигорская районная центральная библиотека, справ.-библиогр. служба; сост. С. В. Стеценко, О. А. Маринич. — Солигорск, 2011. – 28 с. – (Их имена в истории края).