Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Урачыстае адкрыццё выставы «Пераводныя масты»
Першага снежня ў аддзеле замежнай літаратуры адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Пераводныя масты”, арганізаванай пры ўдзеле кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На экспазіцыі прадстаўлены пераклады мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, якія былі падрыхтаваны дзейнымі выкладчыкамі кафедры раманскага мовазнаўства Н.Л. Каіроні, Л.С. Мельнікавай, Т.А. Мазгавой, С.В. Логіша, М.В. Салеевай, А.А. Панцялеенка, Н.А. Цыбульскай. Трэба адзначыць, што на выстаўцы прадстаўлены таксама работы выпускніцы філалагічнага факультэта аддзялення італьянскай філалогіі Крысціны Дыкселітэ.
Выстаўка адкрывае серыю сустрэч, прымеркаваных да 25-гадовага юбілею заснавання французскага і італьянскага аддзяленняў на філалагічным факультэце БДУ.
Мерапрыемства адкрылася выступленнем студэнцкага творчага калектыву “Харавая капэла” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Л. С. Мельнікавай. Далей з прывітальным словам выступілі заг. аддзела замежнай літаратуры Т.В. Баранава і заг. кафедры раманскага мовазнаўства А.В. Тучынскі, якія расказалі пра важнасць такіх мерапрыемстваў для знаёмства студэнтаў з дасягненнямі сваіх педагогаў і для ўсведамлення перспектыў атрыманай прафесіі.

 

Мастер-класс «Делаем ёлочные игрушки своими руками»
17 декабря 2022 года с 15.00 до 17.00 в зале периодических изданий ГУ «Минская областная библиотека им. А. С. Пушкина» пройдёт мастер-класс «Делаем ёлочные игрушки своими руками». На мастер-классе Вы сможете сделать украшения для своей новогодней  ёлки, а также получите много положительных эмоций.
Предлагаем взять с собой ножницы, цветную бумагу (у кого не найдётся – предоставим) и, конечно же, новогоднее настроение!
Приглашаем Всех желающих.
Ждем в зале периодических изданий (3-й этаж).
Телефон для справок: +375(17) 392-70-25

 

Ноябрьский выпуск «Что почитать в периодике»
Виртуальная выставка «Что почитать в периодике» предназначена для рекламы фонда зала периодических изданий. Ежемесячно мы публикуем информацию о поступающих к нам газетах и журналах.
Со всеми изданиями вы сможете ознакомиться в зале периодических изданий (3-й этаж).
Телефон для справок: +375(17) 392-70-25

 

Прэзентацыя “Новы абласны праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”
6 снежня 2022 года на базе ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” загадчык аддзела бібліятэказнаўства Таццяна Лаўрык выступіла з прэзентацыяй “Новы абласны праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” перад супрацоўнікамі публічных бібліятэк – слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Спецыялісты бібліятэк даведаліся пра новы праект, які рэалізуецца бібліятэкамі Мінскай вобласці з верасня 2022 г., а таксама пра магчымасці прасоўвання чытання сярод дзяцей і моладзі праз розныя формы праектнай дзейнасці. Мэтай праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” з’яўляецца фарміраванне пачуцця любові да малой радзімы, да яе гістарычнай памяці, папулярызацыя інфармацыі пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, развіццё творчых літаратурных здольнасцяў дзяцей і моладзі праз даследчую працу, удзел у літаратурных конкурсах.
 

 

СОЦИОКУЛЬТУРНЫЙ ПРОЕКТ «РЕЗОНАНС ИМЕНИ ВЛАДИМИРА БОЛГОВА»
9 декабря в 17.00 в выставочном зале нашей библиотеки состоится очередная встреча участников социокультурного проекта «Резонанс имени Владимира Болгова».
Тема встречи: «Зимние вечерки»
Программа мероприятия:
1.Вступительное слово ведущей. Алла Тетёркина.

2. Музыкальное вступление. Произведения Ф. Шопена, И.С. Баха, Г. Венявского исполнят учащиеся Республиканской гимназии-колледжа при Белорусской государственной академии музыки Патрушева Валерия, Купринчик Вероника и концертмейстер Лузанова Анна Сергеевна.

3. «Забыть невозможно вернуться». Писательница Людмила Марковская

4. «Простое волшебство». Режиссёр, аниматор, сценарист Александр Ленкин.
5. «Фотовидение».  Анатолий Кухарчук.
6. Ансамбль «Вольница»  Колодищанского сельского дома культуры. Руководитель - Шурахта Елена Сергеевна.

 

1 снежня стартаваў анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”

1 снежня 2022 г. стартаваў анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прымеркаваны да дня нараджэння Максіма Багдановіча (у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”). Ужо ў першы дзень пачалі паступаць творчыя працы ўдзельнікаў, якія размяшчаюцца на YouTube-канале Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна. У гэты дзень сябры аргкамітэту конкурсу загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Наталля Жаркевіч і загадчык аддзела бібліятэказнаўства Таццяна Лаўрык наведалі партнёра конкурсу Канал “Культура” Беларускага радыё.

У праграме “Дыялогі пра культуру” супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра абласны праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” і арганізацыю конкурсу “Пад Зоркай Венеры” у рамках гэтага праекту. Асобныя працы ўдзельнікаў конкурсу прагучаць у эфіры Беларускага радыё 8 снежня напярэдадні дня нараджэння Максіма Багдановіча, якое будзе святкавацца 9 снежня 2022.
Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэказнаўства

 

Настроение читать. Зима
Уважаемые читатели!
Вот и наступила зима: пора снегопадов, морозов и тёплых свитеров. Мы считаем, что зима — идеальное время для чтения, так как на улице рано темнеет, а погода настойчиво разгоняет всех по домам. Предлагаем вашему вниманию небольшую подборку книг для уютных зимних вечеров.

 

Новые поступления общего читального зала за ноябрь 2022 года.
Новые поступления  общего читального зала за ноябрь 2022 года.

 

«Социокультурная деятельность в современной публичной библиотеке»
Под таким названием 1 декабря 2022 г. в ГУ «Минская областная библиотека им. А. С. Пушкина» состоялась лекция для специалистов, проходящих обучение в Институте повышения квалификации и переподготовки кадров БГУКИ.
Слушатели познакомились с опытом областной библиотеки по организации социокультурной деятельности, а также узнали о специфике работы с такими ресурсами, как https://www.canva.com/, https://learningapps.org/, https://timeline.knightlab.com/, https://www.sutori.com/. Были приведены примеры их использования на базе библиотек.

 

Канцэрт класічнай музыкі
Шаноўнае спадарства, аддзел замежнай літаратуры запрашае вас на канцэрт класічнай музыкі, які адбудзецца 10 снежня ў 16.00 у выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. У выкананні дуэта флейты-траверса і фартэпіяна прагучаць творы:
Галіна Мацюкова нарадзілася ў Гомелі, скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе флейты ў С.В.Сізко. Пасля заканчэння навучання працавала ў Валгаградскім сімфанічным аркестры і ў ансамблі старадаўняй музыкі з гістарычнымі інструментамі “Калегіюм-Музікум Валгаград”.
Працягнула адукацыю па класе флейты-траверса ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце ў Х.-І.Фуса і ў Вышэйшай школе музыкі ў Трасінгене ў Л.Брунмайр-Тутц. Удзельнічала ў майстар-класах Б.Койкена, К.Хюнтэлера, Й.Крыстэнсена, Дж.-Э.Гардынера.
Выступала ў праектах Томаса Хенгельброка, Хасэ Васкеса, Лінды Брунмайр, Ханса- Ойгена Экерта, Дорыс Хагель; рэгулярна выступае ў складзе ансамбля "The Pochet Simphony" (Масква) пад кіраўніцтвам Назара Кажухара.
Выкладае факультатыўны курс па гістарычнай выканальніцкай практыцы на кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (флейта-траверса, блок-флейта) і з'яўляецца пастаяннай удзельніцай ансамбля "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава.

 

Страницы