Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Конкурс детских рисунков «ВСТРЕЧАЙ ВЕСНУ…»

Уважаемые читатели!
Отдел детской и юношеской литературы приглашает Вас принять участие в конкурсе детских рисунков «ВСТРЕЧАЙ ВЕСНУ».
Весна — восхитительное время года! Сколько удивительного и интересного можно наблюдать весной, когда природа просыпается после зимнего сна. На веточках деревьев и кустарников набухают почки, появляются первые нежные, зеленые листики, а затем душистые соцветия, от которых невозможно отвести взгляд!
Любое явление, связанное с весенним периодом, вызывает праздник на душе. Ведь именно в эту пору пробуждается все живое вокруг, мир преображается во всех своих проявлениях.
А за что вы любите весну? Расскажите о ней в своих рисунках!
В конкурсе могут принимать участие дети от 0 до 16 лет (включительно)
Сроки проведения конкурса:
С 7 марта - 20 марта 2023 года – приём работ;
21 марта -31 марта –подведение итогов;
4 апреля- объявление результатов конкурса.

Следить за информацией о ходе проведения конкурса можно будет на нашем сайте http://pushlib.org.by/

Положение

 

Писатели-юбиляры. Март
Уважаемые читатели!
Представляем вашему вниманию виртуальную выставку, посвящённую писателям-юбилярам марта.

 

Вынікі анлайн-конкурсу “Пад Зоркай Венеры”
Паважаныя чытачы і ўдзельнікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”!
Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна аб'яўляе аб завяршэнні анлайн-конкурсу “Пад Зоркай Венеры”.  27 лютага 2023 года прайшоў другі і завяршальны этап адбору пераможцаў. Арганізацыйны камітэт і члены журы, адгледзеўшы работы каля 200 фіналістаў, выбралі з іх 40 чытальнікаў, чый талент, крэатыўнасць і працавітасць дазволілі ім стаць паўнапраўнымі пераможцамі конкурсу.
Анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прысвечаны ўшанаванню памяці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, вызначыўся небывалым маштабам і стаў сапраўднай вехай абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна атрымала каля 2000 відэаролікаў ад юных чытальнікаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін. Неверагодна радасна ўсведамляць тое, што несмяротныя вершы Максіма Багдановіча не губляюць сваёй актуальнасці і знаходзяць жывы водгук у сэрцах сучаснай моладзі. Дасланыя на конкурс работы чарговы раз паказалі, наколькі Беларусь багатая на яркія і выдатныя таленты. Відэаролікі ўдзельнікаў здзіўлялі і радавалі выразнай падачай і артыстычнасцю, старанна падабранымі касцюмамі і дэкарацыямі, вынаходлівым мантажом і прымяненнем “храмакея”. Несумненна, кожны з удзельнікаў конкурсу заслужыў сваю “ хвіліну славы “ і самыя цёплыя словы ў свой адрас, таму адбор фіналістаў і пераможцаў быў няпростым.
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна і члены журы ад усёй душы віншуюць пераможцаў анлайн-конкурсу “Пад Зоркай Венеры”! Ва ўмовах такой высокай канкурэнцыі іх працы вылучаліся найвышэйшай якасцю, арыгінальнасцю задумкі і выканання, дзякуючы чаму заслужана занялі свае прызавыя месцы! Арганізатары таксама выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто адгукнуўся і прыняў удзел у конкурсе – вашы намаганні былі заўважаныя і ацэненыя па вартасці! Не спыняйцеся, працягвайце развіваць і ўдасканальваць свае таленты і навыкі! Жадаем усім удзельнікам дасягнення новых вышынь у пастаўленых мэтах!

 

Абласны круглы стол “Захаванне і папулярызацыя гістарычнай памяці. Пісьменнікі-землякі: Язэп Пушча”
28 лютага 2023 года на базе Гатаўскай сельскай бібліятэкі-клуба ДУ “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка” прайшоў абласны круглы стол “Захаванне і папулярызацыя гістарычнай памяці. Пісьменнікі-землякі: Язэп Пушча” ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.
20 мая 2022 года грамадскасць краіны адзначала 120-годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, публіцыста, настаўніка Язэпа Пушчы (Іосіфа Плашчынскага), які нарадзіўся ў в. Каралішчавічы пад Мінскам. Ён адзін з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”, лідар авангардысцкага напрамку ў паэзіі, а, менавіта, такога напрамку як вітаізм, які быў акрэслены ў яго зборніку “Vita” (1926). Пісьменнік памёр у 1964 годзе пасля цяжкай хваробы, па яго жаданні ён быў пахаваны на радзіме ў в. Каралішчавічы побач з бацькамі.

 

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў «Пад Зоркай Венеры»
З 1 снежня па 20 снежня 2022 года ў межах абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” праходзіў анлайн-конкурс чытальнікаў, прысвечаны папулярызацыі творчасці беларускага паэта Максіма Багдановіча. Арганізатарам конкурсу выступіла Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна сумесна з партнёрамі: Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурным музеем Максіма Багдановіча, Выдавецкім домам “Звязда” (газетай “Літаратура і мастацтва”), Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача, Каналам “Культура” Беларускага радыё, Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Конкурс набыў неверагодную папулярнасць. Мы атрымалі каля 2000 творчых прац ад удзельнікаў рознага ўзросту з усіх абласцей Беларусі, у тым ліку з Расіі. Такім чынам, конкурс набыў статус міжнароднага. Адзначым, што вялікая колькасць работ высокага мастацкага ўзроўню, таму вельмі цешыць такая высокая цікавасць да творчасці беларускага пісьменніка.



 

 

Международный кинофестиваль «Laurus»
В отделе детской и юношеской литературы и отделе иностранной литературы ГУ «Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина» прошли кинопоказы работ международного кинофестиваля «Laurus». На мероприятии было показано 11 работ из 6 стран. В просмотрах принимали участие учащиеся 3 «Б» класса ГУО «Средняя школа им. Я. Купалы № 19» и читатели библиотеки. Дети внимательно посмотрели фильмы и почувствовали себя настоящими кинокритиками.
После окончания показа зрители активно делились впечатлениями, обсуждали действия героев и сюжеты фильмов.

 

Абласны тур ХХХІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
2 сакавіка 2023 года ў ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” адбылося пасяджэнне метадычнага савета, на якім прайшоў абласны тур ХХХІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. На конкурс-агляд былі прадстаўлены 9 прац ад наступных бібліятэк: ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка», Заастравецкая сельская бібліятэка ДУ «Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка», ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І. А. Муравейкі», Мар’інагорская гарадская бібліятэка ДУК «Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка», ДУ «Мінская раённая цэнтральная бібліятэка», Нарацкая пасялковая бібліятэка ДУ «Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка», ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка», ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса», ДУК «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка».

 

Новые поступления. Февраль
Уважаемые читатели!
Представляем вашему вниманию новые поступления художественной и отраслевой литературы в отделе абонемента и МБА за январь.
Приятного и увлекательного вам чтения!

 

СЕМЕЙНАЯ АКАДЕМИЯ

Информационно-методический сборник
из опыта работы семейных любительских объединений
и клубов молодой семьи

Скачать сборник часть

 

 

Настроение читать. Весна
Уважаемые читатели!
Весна – это пора пробуждения природы, восторженное состояние души и вместе с тем – попытка начать что-то новое. Именно весной так хочется гулять, смеяться, радоваться жизни и дышать полной грудью.
Предлагаем вашему вниманию небольшую подборку книг для уютных весенних вечеров. Герои этих историй попадают в любовные перипетии, ищут смысл жизни, а иногда принимают поистине судьбоносные решения.
Приятного и увлекательного вам чтения!

 

Страницы