Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове
Беларуская мова з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода беларускай нацыі, носьбітам яе гістарычнай памяці, сімвалам нацыянальнай свядомасці. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці і перашкоды, беларускі народ захаваў і пранёс праз стагоддзі сваю самабытную мову.
Наша родная беларуская мова такая мілая, пяшчотная, гучная і сакавітая! Яна ўваходзіць у наша сэрца і жыццё з вуснаў маці, з самага маленства. Памятаеце словы з добравядомай усім любімай  калыханкі на словы Генадзя Бураўкіна: “Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі. Сіні цень, сонны цень адпаўзае ў кут далёкі…”? А забаўляльную песню “Хто я? Дзед-Барадзед, абышоў белы свет…” на словы Артура Вольскага ці радкі верша Якуба Коласа: “Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому...”. Ды і шмат іншых…
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, якую арганізаваў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Атмасфера пры напісанні дыктоўкі была падобная да школьнай кантрольнай з прысутнасцю лёгкага хвалявання. Напрыканцы арганізатары зрабілі праверку напісання кожнага сказа, патлумачыўшы арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы.
Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся і падтрымаў добрую ініцыятыву!

Матэрыял пададзены аддзелам краязнаўчай літаратуры

 

Дружим с законом
В дни школьных каникул в отделе детской и юношеской литературы прошел цикл мероприятий в рамках межведомственной акции «Дружим с законом».
Вниманию маленьких читателей была предложена викторина «Права литературных героев». На примере сказочных героев детям объяснили их права. Ребята вместе со сказочными героями прошли по пути «хорошего» и «плохого», закрепляя названия сказок, имена сказочных героев, манеру их поведения. Школьники узнали, в каких сказках подтверждается право работающего на справедливое вознаграждение, а в каких нарушались права на жизнь и свободу героев их любимых книг.
 

 

Першы этап конкурсу «Пад Зоркай Венеры» завершаны

Паважаная чытачы і ўдзельнікі анлайн-конкурсу чытальнікаў «Пад Зоркай Венеры»!

ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» паведамляе аб тым, што першы этап конкурсу, які праходзіў у перыяд з 20 студзеня па 19 лютага, быў паспяхова завершаны. Экспертнае журы конкурсу праглядзела ўсе працы, якіх было амаль 2 тысячы. Усе яны былі дасланы ўдзельнікамі і размешчаны на афіцыйным Ютуб канале бібліятэкі. Сярод усіх удзельнікаў былі выбраны каля 200 лепшых чытальнікаў, якія прайшлі на наступны, фінальны этап конкурсу. Ужо напрыканцы гэтага месяца, 28 лютага, бібліятэка і члены журы аб'явяць пераможцаў анлайн-конкурсу!

Пазнаёміцца з працамі ўсіх удзельнікаў конкурсу можна на Ютуб канале бібліятэкі, перайшоўшы па спасылцы https://www.youtube.com/@pushkinka9405 і скарыстаўшыся хэштэгам #падзоркайвенеры.

Жадаем поспехаў фіналістам конкурсу! Сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў сацыяльных сетках бібліятэкі, а таксама далучайцесь да канала, каб у ліку першых глядзець новыя відэа!

Тут знаходзіцца агульны спіс удзельнікаў, якія прайшлі першы тур.
 

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.

 

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
 Супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры ДУ «Мінская абласная бібліятэка ім. А.С. Пушкіна» падрыхтавалі для сваіх маленькіх чытачоў кніжную выставу «Каласы роднай мовы». У гонар гэтага свята таксама адбылася гульня-віктарына «Таямніцы беларускіх слоў», дзе вучні паказалі выдатнае веданне роднай мовы.
Дзякуючы такім мерапрыемствам дзеці павышаюць матывацыю да вывучэння роднай мовы і ўзбагачаюць свой слоўнiкавы запас.

 

«Святло жыцця» Святланы Раманавай
У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 21 лютага 2023 года адбылося адкрыццё мастацкай выставы беларускай мастачкі Святланы Раманавай «Святло майго жыцця».
Адкрыццё выставы супала з Міжнародным днём роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. Менавіта на беларускай мове, адной з самых прыгожых і меладычных, была праведзена цырымонія адкрыцця.
Жывапіс Святланы Раманавай прысвечаны роднай Беларусі, яе неверагодна маляўнічым прасторам і людзям, якія вось ужо не адно пакаленне жывуць і працуюць на беларускай зямлі. Мастацкія вобразы вечна зялёнага Гомельскага краю, Мінска, Заслаўя, Вязынкі і іншых гарадоў і мястэчак нашай неабсяжнай радзімы прасякнуты любоўю і душэўнай цеплынёй самога аўтара. Іх дапаўняюць партрэты родных людзей, сяброў і знаёмых мастачкі, «сонечныя» нацюрморты, «паветраныя» пейзажы і алегарычныя вобразы беларускай прыроды, выкананыя з вялікай увагай да дэталяў, аб'ёму і каляровага балансу.

 

Шахматотека учит выигрывать, проигрывая…
Да, да!!!
Вы всё правильно поняли! Мы не ошиблись. И в этот раз мы будем играть в поддавки, японские шахматы Сёги и китайские шахматы Сянци. Победил тот, чьи фигуры съел соперник.
Важно видеть-где вашу фигуру могут сбить!
Дата: 25 февраля 2023 г. (суббота)
Время: 13:00
Место: Отдел детской и юношеской литературы (2 этаж)
Адрес: ул. Гикало д.4

 

Лекция Юрия Абдурахманова «Огюст Роден»
 

Лекция Юрия Абдурахманова отменена по техническим причинам.

Приносим свои извинения
 

 

100 кніг серыі “Паэты планеты”
Шаноўнае спадарства!
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна і выдавецтва “Зміцер Колас” запрашаюць вас на прэзентацыю 100-га юбілейнага выдання паэтычнага зборніка Бертальта Брэхта з кніжнай серыі “Паэты планеты”.
Наведвальнікаў мерапрыемства чакае расказ пра гісторыю стварэння  кніжнай серыі шэдэўраў сусветнай паэзіі “Паэты планеты”, а таксама прэзентацыя апошніх шасці зборнікаў серыі, прадстаўленых выбранымі паэтычнымі творамі: Мацея Казіміра Сарбеўскага, Антонія Эдварда Адынца, Генры Лоўсана, Нікалауса Ленау, Змітрака Бядулі і Бертальта Брэхта. Падчас вечара вы даведаецеся пра жыццё і творчасць паэтаў, пазнаёміцеся з іх вершамі ў перакладзе на беларускую мову, пачуеце, як гэтыя вершы гучаць у арыгінале.
Прэзентацыя адбудзецца 27 лютага ў 18.00 у аддзеле замежнай літаратуры.
Уваход свабодны. 

 

Новые поступления в отделе иностранной литературы
Предлагаем вашему вниманию новые поступления современной художественной литературы на английском языке.

 

“Ахвярую сваім “Я” да 130-годдзя Максіма Гарэцкага
Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893–1938) – арыгінальнага пісьменніка, даследчыка літаратуры, фалькларыста і мовазнаўца, заснавальніка нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускай літаратуры. На працягу ўсяго свайго нялёгкага жыцця Гарэцкі з выключнай самаадданасцю, бескарыслівасцю і самаахвярнасцю працаваў на ніве беларускай культуры.
16 лютага 2023 года з нагоды юбілею творцы ў ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” прайшла святочная імпрэза, падчас якой прысутныя акунуліся ў пісьменніцкае жыццё, поўнае крутых паваротаў і падзей.
Беларускі паэт Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк пазнаёміў прысутных са старонкамі біяграфіі Максіма Іванавіча і засяродзіў ўвагу на адным з найбольш складаных і драматычных перыядаў: жыцці і дзейнасці на Віленшчыне. У гэты час ён выкладаў беларускую мову і літаратуру на беларускіх настаўніцкіх курсах і ў Віленскай беларускай гімназіі, працаваў над выданнем кнігі “Гісторыя беларускае літаратуры” (1920), стварэннем востра-праблемных артыкулаў. Удзельнікаў імпрэзы вельмі зацікавіў расповед пра асабістае жыццё пісьменніка, яго шлюб і нараджэнне дзяцей, першы арышт і знаходжанне ў Лукішскай турме.

 

Страницы